Зялёная драпежнiца (Зялёная драпежница)
На балоце растуць самыя незвычайныя расліны. Адна з іх — расянка, якую батанікі празвалі драпежніцай.
3 выгляду гэта расліна прыгожая. Пад промнямі сонца яе лісце блішчыць, кліча, інтрыгуе, прываблівае сваёй прыгажос-цю насякомых. Але варта даверліваму насякомаму прыпыніцца на імгненне на кветачцы, як яно патрапіць у пастку. Справа ў тым, што ў лісці расянкі-драпежніцы ёсць валосікі з ліпучай вадкасцю, на якіх вісяць кропелькі, быццам раса (адсюль і на-зва — расянка). Мошка ці камар сядзе на расліну і адразу пры-ліпне да яе. Як потым яны ні вырываюцца, нічога ў іх не атрым-ліваецца. Валаскі, бы тыя шчупальцы, ахопліваюць насякомае з усіх бакоў, не адпускаючы яго. Клейкая вадкасць расліны па складзе падобная на страўнікавы сок жывёлы. 3 дапамогай гэтай вадкасці расянка ператраўляе сваю ахвяру на працягу не-калькіх дзён. Потым валоссе на лісці разгінаецца і расянка зноў гатова лавіць чарговую ахвяру.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 500 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: