Званы
Кажуць, што царкоўны звон лечыць душу і цела. Таму і становяцца людзі пад званы, дакранаюцца да іх далонямі і вус-намі.
Вераць, што асвечаныя званы ачышчаюць паветра ад інфекцый, супакойваюць буры. Ёсць сведчанне, што дзесяць мінскіх цэркавак з невялікімі званарнямі у цяжкі час эпідэмн сваім жыватворным звонам выратавалі горад ад чумы.
Аказваецца, званы выпраменьваюць ультрагукавую радыя-цыю, здольную знішчаць вірусы. Нашы продкі не ведалі гэтага, аднак у час эпідэмій званілі ў званы ўдзень і ўначы.
Царкоўны звон — гэта малітва. Былі часы, калі са званоў здзе-каваліся, як з жывых істот: іх скідвалі са званіц, вырывалі языкі, ганьбуючы, вазілі па вуліцах на вазах, запрэжаных асламі.
Званы ў нас вырабляюць у Мінску. Пачынаюць заліваць — служыцца малебен. Калі званы гатовыя, іх хрысцяць, як дзя-цей, даюць імёны.
Спецыялістаў па царкоўным звоне рыхтуюць у Мінску і Ві-цебску. У школах званароў удасканальваецца майстэрства ігры на званах.
Категория: Тэксты дыктантаў | Добавил: Admin (26.06.2020)
Просмотров: 359 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: