Дзедава навука

Дзедава навука
     Восенню тысяча дзевяцьсот сорак трэцяга года ў вёсцы
нечакана з'явілася шмат бежанцаў. Фронт праходзіў зусім
блізка і спыніўся недалёка ад Горак. Таму немцы з раёнаў
будучых ваенных дзеянняў выганялі мясцовае насельніцтва. У
адной з хат пасялілася жанчына з малым дзіцём і хлапчуком,
крыху старэйшым за гаспадарова, якога звалі Пеця. Хлопцы
адразу ж добра пасябравалі.
      Пасля ў вёску раптам наехалі і немцы. Гэта была
адведзеная з фронту на адпачынак нямецкая вайсковая часць.
Адчувалася, што былі яны моцна пабітыя і таму вельмі
злосныя. Па ўсёй вёсцы выставілі сваіх вартавых. Каля лазні
таксама тупаў нямецкі салдат са зброяй. Пахадзіўшы крыху,
ён заўважыў, што лазня нядаўна была натоплена і яшчэ не
зусім выстудзілася. Зайшоў туды пагрэцца і зачыніў за сабой
дзверы.
      Пецька паклікаў гаспадаровага сына Васіля і прапанаваў
зашчапіць дзверы лазні на кручок. Сказана – зроблена. Праз
некаторы час немец памкнуўся выйсці з лазні, але дзверы не
адчыняліся. Грымнуў нагой, але дарэмна. Пачаў грукаць, а
потым стрэліў. Прыбеглі нямецкія салдаты. Вырашылі, што
гэта дзедавых рук справа, сталі пагражаць зброяй. Дзед неяк
паставіў кручок, ляпнуў дзвярыма, і тыя, на шчасце, самі
зачыніліся. Тады дзеда адпусцілі.
      Упершыню і ў апошні раз дзед унука ў гэты дзень
адлупцаваў. Той жа чамусьці шкадаваў не сябе, а дзеда,
бачачы, як ён перажывае. Потым дзед узяў унука да сябе на
калені, вымавіўшы: “Я ж табе казаў, не будзь дурнем”. Хлопец
тады зразумеў, што дурнем можна быць па-рознаму. І перш
чым што рабіць, трэба больш думаць, каб ім не быць. (240 слоў)

Категория: Зборнік пераказаў | Добавил: Admin (24.11.2023)
Просмотров: 674 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: