Гром

Гром
      Для сяржанта Міхаіла Кардымона, інструктара
службовых сабак, які сваю службу на пагранічнай заставе
праходзіў разам з Громам, вайна пачалася ў дзве гадзіны ночы
дваццаць другога чэрвеня 1941 года.
      Аднойчы Міхаіл з Громам ішлі вузкаю сцежкаю ўздоўж
ракі, спяшаючыся прыняць пад ахову ўчастак у забалочаным
лесе. Раптам Гром насцярожыўся. Хутка ў змроку паказаліся
постаці. Міхаіл вырашыў не затрымліваць парушальнікаў у
лесе, а пачакаць, калі яны выйдуць на прагаліну. Нарэшце ён
даў каманду Грому. Адзін за другім прагрымелі стрэлы. Сабака
кінуўся на парушальнікаў. Чуваць было гырканне, валтузня,
крыкі.
      Вораг адкрыў агонь з аўтаматаў. Востры пякучы боль
пранізаў Міхаілу бядро. Чырвоныя кругі паплылі перад вачыма
Міхаіла. Потым усё сціхла. Ён страціў прытомнасць.
      Міхаіла падабраў ляснік і выхадзіў, а Гром недзе знік. Па
словах лесніка выходзіла, што Грома злавілі і адправілі ў Брэст,
і цяпер той недзе фашыстам служыць.
      Сяржант Мікаіл Кардымон хутка ішоў на папраўку.
Вечарамі ў леснічоўцы пачалі збірацца падпольшчыкі,
партызаны. На адным з такіх збораў было вырашана ўзарваць
фашысцкую нафтабазу.
      Партызаны доўга абмяркоўвалі варыянты дыверсіі.
Вырашылі затрымаць апошнюю аўтацыстэрну і падмяніць
шафёра. Праз тыдзень выйшлі на заданне. Неўзабаве на
нафтабазе грымнуў выбух.
      Фашысты перакрылі ўсе дарогі, кожная машына
спынялася і правяралася. Па слядах партызан пусцілі
эсэсаўцаў, адзін быў з аўчаркай.
      Міхаіл крыху адстаў ад таварышаў. Ён паспеў адысці ад
нафтабазы не больш за кіламетр, як пачуў за сабой цяжкі тупат
і трэск ламачча.
      Доўгая аўтаматная чарга секанула па дрэвах. Далей усё
адбылося з імгненнай хуткасцю. Гітлеравец спусціў сабаку з
павадка. Той хутка дагнаў Міхаіла, моцна схапіў зубамі за
правую руку. Міхаіл перахапіў пісталет левай рукой,
павярнуўся, хацеў стрэліць у сабаку і... пазнаў свайго
чатырохногага сябра.
      — Гром! — вырвалася ў Міхаіла.
      Аўчарку нібы токам ударыла. Яна адпусціла Міхаіла,
запоўзала па зямлі каля ног, вінавата заскуголіла.
      У тую ж секунду Міхаіл шпурнуў гранату. За кустамі
пачуўся енк. Фашыст захістаўся і ўпаў. Адстрэльваючыся, дзе
паўзком, дзе перабежкамі ад дрэва да дрэва, Міхаіл разам з
Громам адыходзіў у стары густы лес. Неўзабаве яны былі сярод
сваіх. (321 слова)

Категория: Зборнік пераказаў | Добавил: Admin (24.11.2023)
Просмотров: 105 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: