Яблычнае зярнятка

Яблычнае зярнятка
     На яблычны Спас у адну кватэру нехта пазваніў.
Гаспадары, убачыўшы бабулю з працягнутай рукой, тут жа
зачынілі дзверы. Яны і сваю маці справадзілі ў дом для старых,
бо ім цесна стала жыць пад адным дахам. Але і пасля гэтага ў
іх успыхвалі сваркі, ад якіх найбольш пакутавала дачушка
Верачка. І зараз, убачыўшы бабулю, якая пайшла ні з чым,
дзяўчынка ледзь не заплакала ад жалю. Прыхапіўшы кавалак
пірага, яна хуценька выбегла на двор. Дагнала бабулю, і тая з
удзячнасцю ўзяла пачастунак, потым засунула руку ў торбу і
дастала адтуль вялікі румяны яблык.
     – Вазьмі, унучка, і пачастуй тату з мамай, – сказала яна.
– Думаю, злыя людзі пачаставалі іх яблыкам разладу. А гэта –
яблык ладу, асвечаны ў храме. Вазьмі з яго зярнятка і пасадзі
ў садзе. Вырасце яблынька, і плады яе дапамогуць людзям
жыць у згодзе-лагодзе. Але зрываць іх трэба на яблычны Спас
і абавязкова асвяціць.
     Дзяўчынка так і зрабіла. Пакаштаваўшы мядовы яблык,
бацька і маці на вачах падабрэлі. Нават забралі з дому для
старых сваю маці, Верчыну бабулю.
     Вясной Верачка ўспомніла пра схаванае зярнятка ад
яблыка і пасадзіла яго ў зямлю на дачы. Усёй сям’ёй даглядалі
маленькі парастак, а затым – дрэўца. Разам з яблынькай расла
і Верачка.
     І вось на яблыньцы з’явілася першая завязь. Калі
прыйшоў яблычны Спас, Верачка сарвала з галінкі румяны
яблык, асвяціла яго ў храме і падарыла суседскай дзяўчынцы,
наказаўшы:
     – Пасадзі з яго зярнятка і вырасці сваю яблыньку. А
пладамі з яе частуй потым людзей, каб яны жылі ў згодзе-
лагодзе. (242 словы)

Категория: Зборнік пераказаў | Добавил: Admin (24.11.2023)
Просмотров: 78 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: