Якуб Колас і прырода

Якуб Колас і прырода
     Якуб Колас вельмі любіў прыроду. Коласаўская любоў да
зямлі, да прыроды мела глыбокія карані. Ён глядзеў на
прыродныя з’явы не толькі як мастак, які тонка адчуваў
прыроду і мог перадаць усю яе прыгажосць, яе паэзію, усе
адценні яе хараства ў сваім трапным слове. Ён глядзеў на ўсе
з’явы прыроды і вокам селяніна, які бачыць у зямлі, перш за
ўсё, сродак існавання, які цэніць тое, што так ці інакш спрыяе
добраму ўраджаю, а гэтым самым і дабрабыту людзей, іх
шчасцю і радасці.
     Іншы раз можна было застаць Коласа засмучаным. Ён
нервова пастукаў пальцам па шкле насценнага барометра.
     – Яшчэ некалькі такіх дзён, і ўсё завяне, засохне, –
кінуўшы трывожны позірк на яснае сонечнае неба,
незадаволена адыходзіў да акна.
     Трэба было бачыць Коласа, радаснага, шчаслівага, калі ў
спякотныя дні перападалі добрыя, спорныя дажджы.
     – Гэта, брат, не дажджы, а золата. Будзе і хлеб, будуць
і травы на лузе, і грыбы, і ягады ў лесе.
     Па колеры неба ў час захаду сонца, па руху і форме
аблачынак, па шолаху лісця ў лесе, па паводзінах жывёлы,
якая вечарам ідзе з поля, па птушынаму гоману, па
асаблівасцях азёрнай хвалі, па водары асобных кветак, які то
слабее, то мацнее, – па ўсіх гэтых шматлікіх, незаўважных для
звычайнага вока народных прыметах Колас мог вызначыць,
якое будзе надвор’е.
     Ён любіў упрыгожваць зямлю. Пасля Вялікай Айчыннай
вайны ён пасадзіў пладовы сад каля свайго дома. Любіў ён
чыстыя баравыя лясы, дзе прасторна воку, дзе над галавой
ніколі не змаўкае вячысты гоман хвойных вяршынь, дзе ў
дастатку і паветра, і сонца. (250 слоў)

Категория: Зборнік пераказаў | Добавил: Admin (23.11.2023)
Просмотров: 569 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: