Каб ведаць…

Каб ведаць…
     У заапарку вясковец Міхась не быў ні разу, таму ўсё яго
ўражвала: і вярблюд, і вінтарогі казёл, і цар звяроў – паважны
леў, што горда трымаў сваю грывастую галаву, і вялікасная
тыгрыца, ад якой нельга было адвесці вачэй…
     Але яго чамусьці зноў цягнула да грыфа. Вялікая чорная
птушка сядзела на зямлі, распластаўшы свае агромністыя
крылы, і сумна пазірала навокал. “І што гэта за жыццё ў птушкі
такое? – абураўся ў думках Міхась. – Не жыццё, а турма!”
Хадзіў па заапарку, а думкі не адставалі: “А што, калі ўзяць ды
выпусціць бедака на волю? Хоць палётае, жыццё ўбачыць”.
     Хуценька збегаў да машыны, каб узяць кусачкі, і выразаў
у сетцы круг. Агледзеўся: нікога побач не было.
     “Ляці, птах! Жыві на волі”, – Міхась махнуў грыфу рукой
на развітанне. Але, ступіўшы колькі крокаў, не вытрымаў і
азірнуўся: чорны грыф паволі падыходзіў да адтуліны ў сетцы.
     А раніцай Міхась зноў быў у заапарку.
     Здалёку не паверыў сваім вачам: па клетцы няспешна
прахаджваўся грыф. “Што ж ты, птах, не ўцёк? Чаму не
паляцеў? Няўжо табе воля не мілая?” – у думках пытаўся ў
грыфа Міхась і нічога не мог зразумець.
     Ды і як было Міхасю зразумець гэту птушку, калі ён
нічога пра яе не ведаў. Не ведаў, што лёс чорнага грыфа быў
незайздросны. Што ў заапарк ён трапіў з цырка, дзе жыў у
вельмі цеснай клетцы і таму нават не ўмеў лётаць. Не ведаў,
што, калі грыфа пасялілі адразу ў вялікі вальер, яму было там
няўтульна. Шмат чаго не ведаў пра грыфа Міхась. (245 слоў)

Категория: Зборнік пераказаў | Добавил: Admin (24.11.2023)
Просмотров: 75 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: