Камерная зала Вялікага тэатра

Камерная зала Вялікага тэатра
     Камерная зала тэатра – гэта невялікі пакой, дзе ўсе
тэатральныя акцёры ці музы́кі знаходзяцца як на далоні. Яна
прызначана для вузкага кола гледачоў, перад якімі выступае
некалькі артыстаў. Таму тут зусім іншыя зносіны з гледачом,
больш даверлівыя і блізкія.
     У камернай зале Вялікага тэатра Беларусі пануе аўра
сапраўднага музычнага мастацтва і прыгажосці. З 2011 года
гэта зала носіць імя народнай артысткі СССР і Беларусі,
вядомага опернага рэжысёра Ларысы Александроўскай.
     Ларыса Александроўская з’яўляецца ўвасабленнем
Вялікага тэатра. Выдатная артыстка стаяла ля яго вытокаў,
вучылася ў яго заснавальнікаў і стала адной з першых
беларускіх прафесійных спявачак.
      У жыцці актрысы здаралася шмат яркіх і складаных
сітуацый. Напрыклад, аднойчы ёй давялося выступаць з
прывітальным словам перад дэлегатамі з’езду ў Маскве.
Александроўская пачала зачытваць прывітанне,
падрыхтаванае на рускай мове. І раптам яе перапынілі і
папрасілі прамову ад беларускага народа рабіць па-беларуску.
У зале наступіла мёртвая цішыня. Наперадзе яшчэ дванаццаць
старонак тэксту! Александроўская выратавала і сябе, і
беларускую дэлегацыю. Спатрэбілася акцёрская школа і
прафесійная звычка падпарадкоўвацца дырыжору. І
Александроўская працягнула сваё выступленне па-беларуску.
У канцы прамовы ў зале гучалі авацыі.
     З камернай залай звязаны адзін з самых вядомых
творчых праектаў тэатра – “Музычныя вечары ў Вялікім”.
Артысты адкрываюць слухачам дзівосны свет вытанчаных
вакальных і інструментальных мініяцюр, камерных опер,
тэатралізаваных канцэртаў. У рэпертуары выканаўцаў гучаць
як класічныя рускія рамансы, так і творы кампазітараў
дзевятнаццатага і дваццатага стагоддзяў, беларуская камерная
класіка. Музычныя праграмы з вялікім поспехам прадстаўлены
артыстамі тэатра ў шматлікіх дабрачынных канцэртах і
акцыях, гастрольных паездках па Беларусі і далёка за яе
межамі. (247 слоў)

Категория: Зборнік пераказаў | Добавил: Admin (24.11.2023)
Просмотров: 74 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: