Мяшок белага наліву

Мяшок белага наліву
      Мяшок быў поўны. Вася зайшоў у зямлянку, знайшоў
іголку, нітку i зашыў яго. Такі ход прыдумаў ён сам, каб больш
нікому не раздаваць яблыкаў. Ахвотнікі знойдуцца. Хай толькі
дачуюцца.
      Назаўтра была нядзеля. Леспрамгасаўскі шафёр разам з
іншымі вясковымі кабетамі, якія везлі тое-сёе на рынак,
пасадзіў у кузаў Васеву маці i яго самога.
      – Што Іван пiшa? – спытаў ён пра бацьку.
      – Ваюе, два тыдні пісьма няма. Можа, дзе галаву злажыў,
      – маці заплакала.
      – У Польшчы бацька, – сказаў Вася. – У артылерыі.
      Паехалі на станцыю. Каб доўга не стаяць, маці
наважылася прадаць яблыкі танна – два кілаграмы за рубель.
Паспелі прадаць толькі адну невялікую кучку. На станцыі
раптам спыніўся эшалон, i ў тую ж хвіліну з зялёных
пасажырскіх вагонаў з завешанымі вокнамі пачалі выскакваць
салдаты.
      Усе, хто выходзіў з вагонаў, былі параненыя. Хто нёс руку
на марлевай перавязі, у каго была забінтавана галава, у
некаторых салдат бінты праглядвалі
з-пад расшпіленых каўняроў гімнасцёрак.
      – Колькі каштуюць яблыкі? – спытаў малады чарнявы
салдат, у якога на галаве, паверх бінтоў, праступалі рудыя,
крывавыя плямы.
      Маці маўчала...
      Між тым збіралася чарга. Падбягалі новыя параненыя.
      – А ў вас жа i такія ёсць, што хадзіць не могуць? – раптам
спытала маці.
      – Ёсць розныя.
      Матчын твар прасвятлеў.
      – То бярыце на здароўе. I тым, што ў вагоне, занясіце...
      Салдаты ўсё зразумелі. Смех, жарты раптам спыніліся.
      Бралі па два-тры яблыкі i маўкліва адыходзілі.
      Салдат было многа. Мяшок хутка апусцеў.
      Ужо на станцыі трэцрі раз прагучаў званок, як з вагона
зноў выскачыў чарнявы салдат з забінтаванай галавой.
      – Ты ў які клас ходзіш? – спытаў ён у Васі.
      – У пяты.
      Вася сказаў амаль праўду. Да вайны ён скончыў толькі два
класы, а цяпер пайшоў адразу ў чацвёрты. I хоць вучыўся
мала, толькі два месяцы, настаўніца абяцала перавесці ў пяты
клас.
      – Дык вось табе наш падарунак.
      Салдат даў хлопцу ў рукі тоўсты, з цвёрдай вокладкай
сшытак...
      Вася зірнуў на маці, яе вочы неяк незвычайна свяціліся.
Ён i сам быў рады, што не прадавалі гэтых яблыкаў. (316
слоў)

Категория: Зборнік пераказаў | Добавил: Admin (24.11.2023)
Просмотров: 235 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: