Родны куточак

Родны куточак
     Ёсць у кожнага з нас куточак зямлі, да якога мы заўсёды
імкнемся ўсімі лепшымі думкамі, усім сэрцам сваім
прыварожаны. Адсюль і пачынаецца для нас Радзіма, увесь яе
неабдымны свет. І дзе б мы ні былі, куды б ні закінуў нас лёс,
сілай незразумелай і неадольнай нас цягне туды, да дзяцінства
і да юнацтва нашага мілага. Кожная такая сустрэча абяцае
нямала: жыццё заўсёды здзіўляе радасцю свайго стварэння. І за
справамі людзей, якія жывуць у гэтым дарагім для сэрца
куточку, сочыш асабліва раўніва і асабліва ўважліва.
     Для некаторых беларусаў гэтым куточкам з’яўляецца
Полаччына – край блакітных азёр, звонкіх і чыстых крыніц,
пявучых і меднастволых бароў. Край, у косы якога ўплецены
стужкі задумлівых рэк і азёр. Край, дзе крыляюць вольныя
вятры, дзе песні самыя звонкія і мілагучныя лунаюць пад
блакітным небам.
     Усё, што выпала перажыць нашай зямлі беларускай: і
захапленне тымі вырабамі, якія зроблены працавітымі рукамі
яе жыхароў, і горыч няволі, і радасць вялікіх перамог – як у
кроплі расы, адбілася ў лёсе Полаччыны, а радасць і слёзы яе
– у лёсе нашай зямлі беларускай.
     Вельмі многае выпала бачыць і чуць крутым дзвінскім
хвалям. У іх адлюстраваны не толькі старыжытны Полацк і яго
юны брат Наваполацк – горад нафтапераапрацоўшчыкаў і
будаўнікоў, хімікаў і энергетыкаў. У іх няспешнай гаворцы
гучыць пранікнёны спеў весляроў гандлёвых суднаў на шляху
“з варагаў у грэкі”, прычытанні жанок, што павялі на бітву
дружыннікаў Якава Палачаніна, аб храбрасці якога высока
адазваўся Аляксандр Неўскі. Помніла Полаччына, і не раз
паўтаралі жыхары гэтага слаўнага горада словы легендарнага
палкаводца: “Хто з мячом да нас прыйдзе, ад мяча і загіне”. (
254 словы)

Категория: Зборнік пераказаў | Добавил: Admin (23.11.2023)
Просмотров: 662 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: