“Сакрэт” спектакля

“Сакрэт” спектакля
     Не ўсе гледачы ведаюць, як ствараецца спектакль.
     Спачатку п’еса трапляе ў тэатр. Яе чытаюць на мастацкім
савеце, пасля чаго яна пераходзіць у рукі рэжысёра – галоўнага
арганізатара будучага спектакля. Рэжысёр уважліва вывучае
эпоху, якую адлюстроўвае п’еса: чытае адпаведную літаратуру,
ходзіць у музей, прыглядаецца да навакольнага жыцця, каб
зрабіць “загатоўкі” для будучага спектакля. Рэжысёр можа так
паставіць п’есу на сцэне, што яна загучыць зусім па-новаму.
     Адначасова разгортваецца праца мастака разам з
дэкаратарамі, краўцамі, бутафорамі6 і іншымі спецыялістамі.
Цырульнікі робяць парыкі для акцёраў. Кампазітар піша
музыку да спектакля, аркестр развучвае яе.
     І ўсё ж сэрцам спектакля з’яўляецца акцёр. Ён павінен
палюбіць свайго героя, вызначыць, што хоча данесці да
гледача. Акцёры паступова зжываюцца са сваімі ролямі,
уваходзяць у іх, знаходзяць інтанацыі, рухі, паходку,
уласцівыя персанажам.
      Спектакль толькі тады ўваходзіць у сваю сілу, калі
творчасць усіх яго стваральнікаў злучаецца з гледачом. Вось
чаму пачаткам жыцця кожнага спектакля лічыцца паказ
прэм’еры.
     Людзі ідуць у тэатр. Нават калі на працягу дня ў іх былі
якія-небудзь непрыемнасці, яны забываюць пра іх. Вось
гледачы ўжо каля ўвахода, упрыгожанага рознакаляровымі
афішамі, фотаздымкамі любімых акцёраў.
     Нарэшце заціхлі галасы гледачоў і настала ўрачыстая
цішыня. Зазвінеў трэці званок, і ўсе пачынаюць сачыць за
падзеямі, якія разгортваюцца на сцэне. Зала ловіць кожнае
слова акцёра, кожны яго подых, рух. Іншы раз людзі не могуць
стрымацца, апладзіруюць, смяюцца. Адным словам,
пачынаюць жыць падзеямі, што адбываюцца на сцэне.
     Глядач – не толькі ўдзельнік спектакля, але своеасаблівы
стваральнік яго. Тэатр нібы трымае ў сваіх руках цудадзейны
камертон, па якім настройвае сваіх гледачоў. (245 слоў)

Категория: Зборнік пераказаў | Добавил: Admin (24.11.2023)
Просмотров: 350 | Рейтинг: 3.0/1
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: