Сэлфі: мода або хвароба?

Сэлфі: мода або хвароба?
     У наш час складана сустрэць маладых людзей, якія б не
«завісалі» ў інтэрнэце гадзінамі, разглядаючы фатаграфіі. Без
сумнення, жаданне атрымліваць зваротную рэакцыю ў
сацыяльных сетках, быць папулярным – глабальная з’ява
апошніх гадоў. Псіхіятры многіх краін бачаць у гэтым
небяспеку. Чалавек выкладвае фатаграфію ў адкрыты доступ,
атрымлівае пэўную колькасць лайкаў. І мозг выпрацоўвае
гармон радасці, але на невялікі перыяд. Каб падоўжыць
задавальненне, патрабуецца яшчэ больш лайкаў. А сапраўдныя
радасці адыходзяць на другі план: трэніроўкі ў спартзале ўжо
здаюцца не такімі эфектыўнымі, ежа не такой смачнай,
адносіны не такімі рамантычнымі.
     Псіхолагамі ўстаноўлена, што звычайна на залежнасць ад
фатаграфавання пакутуюць людзі, якім не хапае пазітыву і
стасункаў у асабістым жыцці. Кожны лайк, пастаўлены пад
фатаграфіяй, успрымаецца яе аўтарам як адабрэнне. Страх
быць адзінокім, непапулярным, непрызнаным спараджае
імкненне рэкламаваць сябе. Такія людзі марнуюць шмат часу
на выбар месца, адзення, на макіяж і прычоску для фота,
цяжка перажываюць крытыку, але адчуваюць эмацыянальны
ўздым ад пахвалы і кампліментаў.
     На што гатовыя пайсці карыстальнікі сеціва дзеля
запаветных лайкаў? Па-першае, многія з іх рэтушуюць свае
здымкі да непазнавальнасці. Па-другое, шмат часу і грошай
яны выдаткоўваюць на апрацоўку кадраў. Каб больш
выйгрышна выглядаць у камеры мабільнага тэлефона,
некаторыя дзяўчаты і хлопцы сядзяць на жорсткіх дыетах.
Часам для таго, каб дамагчыся ідэальнага ракурсу,
карыстальнікі сацыяльных сетак літаральна прымушаюць
сваіх блізкіх фатаграфаваць іх на кожным кроку. Некаторыя
аматары сэлфі бяруць напракат велізарныя букеты, фірменныя
пакеты. Кур’ер дастаўляе кветкі і іншы неабходны «інвентар»,
чакае, пакуль кліент гэта сфатаграфуе, а пасля забірае і
адвозіць да наступнага. Усё гэта робіцца дзеля ўяўнай
папулярнасці.
     Ва ўсім свеце з-за жадання вылучыцца штогод атрымлівае
траўмы і гіне шмат людзей. Ёсць яшчэ і тыя, хто не супраць
зрабіць фатаграфію за рулём. Каб прыцягнуць да гэтай
праблемы ўвагу, у розных краінах ствараюцца
папераджальныя відэаролікі і сацыяльная рэклама.
     З-за празмернага захаплення фатаграфаваннем можа
пацярпець і асабістае жыццё. Да такой высновы прыйшлі
амерыканскія вучоныя. Яны высветлілі, што чым больш
асабістых кадраў з’яўляецца ў сацыяльных сетках, тым
большая рызыка канфлікту ў рамантычных адносінах. (324
словы)

Категория: Зборнік пераказаў | Добавил: Admin (24.11.2023)
Просмотров: 392 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: