Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў

Сімвал бязмерных выпрабаванняў беларусаў
      Урачыста-жалобны гук хатынскіх званоў днём і ноччу
разносіцца па Беларусі. Некалі глухая, нічым непрыкметная
вёсачка стала народным помнікам, вобразным увасабленнем
жалобы і гераізму беларусаў у іх нечуванай напружанай
барацьбе з захопнікамі.
      Кожны народ ганарыцца перамогамі, атрыманымі падчас
барацьбы за свабоду і незалежнасць Радзімы, і свята шануе
памяць пра ахвяры дзеля гэтых перамог ахвяр, панесеных у
імя гэтых перамог. Сімвал бязмерных выпрабаванняў
беларусаў – Хатынь, якая прадстаўляе некалькі соцень
беларускіх вёсак, знішчаных у гады вайны разам з іх
жыхарамі.
      Крывая трагедыя гэтага ляснога паселішча адбылася 22
сакавіка 1943 года, калі атрад нямецкіх карнікаў нечакана
акружыў вёску. Фашысты сагналі хатынцаў у хлеў і падпалілі
яго, а тых, хто хацеў уратавацца ад агню, расстралялі з
кулямётаў. Сто сорак дзевяць чалавек, з іх семдзясят шэсць
дзяцей, назаўсёды засталіся ў гэтай жахлівай магіле.
      Сонечны сакавіцкі дзень сорак трэцяга года аказаўся
апошнім днём Хатыні, але страшны лёс яе, як і многіх іншых
вёсак Беларусі, быў вызначаны задоўга да яе гібелі.
      Паводле плана “Ост”, прынятага фашысцкім
камандаваннем у 1941 годзе, тры чвэрці беларусаў
прадугледжвалася выселіць з іх тэрыторыі, а астатніх
анямечыць, ператварыўшы ў маўклівых нявольнікаў нямецкіх
каланістаў.
      Але беларускі народ праявіў такую самаахвярнасць і
гераізм, што яшчэ ў пачатку вайны нарабіў нямала клопату
кіраўніцтву фашысцкай Германіі.
      Айчынная вайна на Беларусі сапраўды з’явілася вайной
агульнанароднай з яе першага дня і да самай перамогі. Фронт
барацьбы з гітлераўцамі праходзіў у кожнай ваколіцы, па
кожным падворку, па сэрцах і душах людзей.
      Беларускі народ у самы кароткі тэрмін сфарміраваў
паўмільённую партызанскую армію, узброіў яе, забяспечыў
харчамі і адзеннем. Немцы вельмі хутка зразумелі, што гэты
невялікі і міралюбівы народ выселіць з яго тэрыторыі не ўдасца
ні пры якіх абставінах, як і не атрымаецца і анямечыць. І
акупанты ўзялі пачварны курс на яго ліквідацыю. Тры гады
няспынна гінулі людзі, і гэта была цяжкая плата народа за сваю
незалежнасць, якая абышлася Беларусі ў два мільёны дзвесце
трыццаць тысяч чалавечых жыццяў. (309 слоў)

Категория: Зборнік пераказаў | Добавил: Admin (24.11.2023)
Просмотров: 283 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: