Тры жаданні

Тры жаданні
     Звычайным марозным днём Оля вярнулася са школы.
Пераапранулася, вымыла рукі, прайшла на кухню. Як жа яна
здзівілася, калі ў цэнтры стала ўбачыла круглы акварыум, у
якім плавала прыгожая залатая рыбка. Зусім забыўшыся на
абед, дзяўчынка стала назіраць за ёй.
     Увечары мама распавяла дачцэ, што ў іх на працы
выпадкова разбілі вялікі акварыум, і рыбак часова раздалі
супрацоўнікам. Таму гэтая рыбка некаторы час пажыве ў іх
кватэры.
     Яшчэ зусім маленькай Оля любіла казку “Пра рыбака і
рыбку”. Нават калі падрасла, ёй здавалася: варта загадаць тры
жаданні – і залатая рыбка іх абавязкова выканае. І ў дзяўчынкі
з’явілася магчымасць гэта праверыць! Спачатку Оля папрасіла
выдатных адзнак, затым – новы веласіпед з цацкамі, а потым –
каб заўсёды было лета.
    Доўга Оля глядзела праз марознае акно, чакаючы летняй
цеплыні. Але на зямлю падалі сняжынкі, пакрываючы яе белай
коўдрай. Дзяўчынка незадаволена паглядзела на рыбку і,
надзьмуўшыся, пайшла ў пакой. Ды і там не аказалася ні
новага веласіпеда, ні цацак. Тады яна прыбегла да мамы і,
тупаючы нагамі, пачала скардзіцца на залатую рыбку.
     Нічога не разумеючы, мама спрабавала даведацца, што ж
усё-такі здарылася. І толькі потым разабралася і супакоіла
дачку:
     – Веласіпед і цацкі – справа нажыўная. Добрыя адзнакі
можна зарабіць, калі сумленна вучыцца. А лета круглы год –
гэта ж так нудна. Няўжо могуць быць Каляды без снегавіка і
санак?
    Пасля размовы з мамай Оля папрасіла ў рыбкі
прабачэння. І пайшла рабіць урокі. Калі хатняе заданне было
выканана, дзяўчынка пабегла на вуліцу ляпіць снегавіка і
гуляць у снежкі.
     Мінула зіма, наступіла вясна, а потым і лета. За тое, што
Оля скончыла навучальны год на “выдатна”, бацькі купілі ёй
новы веласіпед. Катаючыся па двары, дзяўчынка з сумам
думала, што дзесьці ў далёкай і гарачай Афрыцы маленькія
дзеці так ніколі і не даведаюцца, як жа гэта цудоўна – ляпіць
снегавіка і куляцца ў снезе. (293 словы)

Категория: Зборнік пераказаў | Добавил: Admin (24.11.2023)
Просмотров: 101 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: