У Купалаўскім парку

У Купалаўскім парку
     Парк імя Янкі Купалы размешчаны ў цэнтры Мінска,
недалёка ад плошчы Перамогі. Улетку парк выглядае
ўтульным і цяністым, узімку – заснежаным. Давайце спусцімся
па прыступках у гэты любімы куточак мінчан.
     Парк быў закладзены пасля вайны. Рукамі жыхароў
горада тут былі высаджаны сотні дарослых дрэў амаль усіх
парод, якія ёсць на Беларусі. Да з’яўлення парку Свіслач у час
веснавой паводкі разлівалася так, што прыносіла мінчанам
шмат бед. Калі пачалі закладаць парк, гэта месца паднялі
амаль на тры метры, а раку ўзялі ў бетонныя берагі.
     Раней на месцы парку былі кварталы драўляных дамоў.
Усё гэта згарэла ў першыя ж дні вайны. Згарэў і дом, дзе жыў
наш народны пясняр. Згарэлі амаль усе яго рукапісы.
Засталася толькі адна таполя, што вартавала ўваход у двор
Купалавага дома. Пасля вайны і яна павалілася ад ветру, а ад
жывых каранёў вырасла новае дрэва. Каля яго ў 1959 годзе
збудавана двухпавярховая камяніца. Гэта Дзяржаўны
літаратурны музей Янкі Купалы.
     Крыху воддаль знаходзіцца фантан “Купалінка”. Як
жывыя, хоць і з бронзы, сядзяць на беразе невялікага азярца
дзве дзяўчыны, плятуць вяночкі з кветак і пускаюць іх на ваду.
А зверху на дзяўчат абрынаецца цэлы дождж пырскаў. На
сонцы яны ўтвараюць вясёлку.
     Аднaк жa пройдземся яшчэ адной прысадаю, каб
сустрэцца з самім Янкам Купалам. Вось невялікі курганок, а
на ім, ахінуўшыся плашчом, стаіць пясняр. Дайшоў да краю і
спыніўся. Унізе бруіць крынічка жывой вады, выбіраючыся з-
пад вялізнай папараць-кветкі. Купала ж з горда ўзнятай
галавой як бы кідае свой пранікнёны позірк да сонца, да зор.
(245 слоў)

Категория: Зборнік пераказаў | Добавил: Admin (24.11.2023)
Просмотров: 133 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *: