Страницы: « 1 2 ... 16 17 18


Дамавік

Дамавік
     Хто з нас не памятае бабуліных апавяданняў-казак пра
цудадзейныя магчымасці дамавіка? Знешні воблік дамавіка ў
народных казках і легендах застаецца аднолькавым на працягу
многіх стагоддзяў.
     У старажытных беларусаў ён быў падобны да невялічкага
і смяшлівага чалавечка, старэнькага дзядка з сівой барадой і
сівымі валасамі, апранутага ў белую кашулю і падперазанага
лыкам. Звычайна ў народных казках жыў дамавік у хаце, у
печы ці пад печчу або ў клеці. Таму яго яшчэ называюць
хатнік, падпечнік, клетнік, гаспадар.
     Найбольш дагаджае дамавік той гаспадарцы, дзе жыве
моцная, трывалая сям’я, дзе падтрымліваецца чысціня і
парадак і пільнуюцца традыцыйных звычаяў. Крыўду і
помслівасць дамавіка выклікаюць сямейныя сваркі, п’янства,
брыдкаслоўе, неахайнасць у вядзенні гаспадаркі. Найчасцей
дамавік вызначаецца бяскрыўднымі жартамі і кпінамі. Калі
добра сцямнее, дамавікі пачынаюць сваволіць: стукаць у сцяну,
ляскаць дзвярыма, тушыць агонь, сцягваюць з сонных коўдру.
Нярэдка дамавік блытае ў коней грывы, а ў людзей ускудлачвае
валасы так моцна, што потым ніякім грэбнем не расчэшаш.
Калі трэба было задобрыць пераборлівага дамавіка, заклікаць
яго да міласэрнасці, яму рабілі спецыяльныя “адносы”.
Закручвалі акрайчык хлеба з соллю ў анучу і клалі гэты “аднос”
пад вароты, у паветку, у якую-небудзь нішу ў печы.
     Нашы далёкія продкі верылі, што дамавіка можна нават
убачыць. Для гэтага патрэбна было падчас вячэрняй службы ў
царкве ўзяць запаленую свечку, прынесці яе, не патушыўшы,
дахаты і падняцца з ёй на гарышча. Там і будзе ляжаць
дамавік, а калі ён спытае, што хоча гаспадар, то трэба
пералічыць патрабуемае. Тады дамавік будзе імкнуцца ўсё гэта
выканаць. (240 слоў)
Зборнік пераказаў | Просмотров: 256 | Комментарии (0)



1-10 11-20 ... 151-160 161-170 171-171