Страницы: « 1 2 ... 25 26 27 28 29 ... 34 35 »


Мастак

На гэтай гродзенскай вуліцы было найболей дрэў і найболей лісця. Людзей было таксама шмат. У адным месцы нават натоўп утварыўся.
Паволі праціскаюся скрозь жывую сцяну і ў здзіўленні спыняюся: мастак працуе. Гэта ён сабраў столькі людзей! Стаялі і ва ўсе вочы глядзелі, што надумаў тварыць сваім пэндзлем майстар. А мастак нібы і не бачыў нікога. Ён стаяў перад мальбертам і пісаў эцюд, у цэнтры якога меўся быць блакітны дамок Элізы Ажэшкі.
На палатне з'яўляліся ўсё новыя і новыя дэталі. Вось ужо над сценамі бляшаны дах. Сонечныя промні, адскочыўшы ад яго, ціха кладуцца на зямлю, дзе кветкі на клумбах не па-асенняму яркія. Зноў некалькі няўлоўных рухаў — і над дзвярамі вырас балкончык з вітымі жалезнымі парэнчамі. Яшчэ некалькі ўзмахаў — і з'явіліся вокны, а насупраць — бухматыя каштаны.
Пастаяўшы каля мастака, я захацеў зайсці ў блакітны дамок, паглядзець, як жыла і думала пра лепшы час наша знакамітая зямлячка.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 402 | Комментарии (0)


Кругасветнае падарожжа

Кожны чалавек за сваё жыццё дорыць вечнасці хоць адно кругасветнае падарожжа.
Толькі робіць гэта кожны па-свойму. Адзін ідзе па зямлі як гаспадар. Пад ім, нібы кладкі, спружыняць* прагінаюцца даро-гі. Яго кругасветнае падарожжа — штодзённая праца. Чалавек робіць яго то з плугам, то з касою, а то на возе, звозячы з лугу першы ўкос духмянага краскавага лета.
У другога ледзь-ледзь хапае жыцця і на адно кругасветнае падарожжа. Ён вытоптвае ў траве сцежкі, якія злучаюць яго хату са студняю, студню — з хлевам. Але чалавек непрыкметна натэпвае сваё кругасветнае падарожжа.
У трэцяга кругасветных падарожжаў хоць адбаўляй. Але робіць ён іх у мяккіх вагонах хуткіх цягнікоў.
Мае кругасветныя падарожжы не былі такія, якімі прынята іх лічыць. Я круціў свае сорак тысяч кіламетраў па шчодрай зямлі маіх прадзедаў. Мне не трэба было перад падарожжам садзіцца за вывучэнне чужой мовы: з лясамі, вёскамі, гарадамі мы гаварылі на нашай мове.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 672 | Комментарии (0)


Кнiгi дапамагаюць падарожнiчаць

Многія з нас любяць падарожнічаць. Адных клічуць далёкія краіны, жаданне пазнаёміцца з мясцовымі традыцыямі і культурай. Іншых найперш цікавіць прырода, і яны гатовыя рызыкаваць сваім жыццём, толькі б на ўласныя вочы ўбачыць рэдкую жывёлу.
Відавочна, аматараў вандровак у свет дзікай прыроды значна менш. Але ў трапічным лесе, ці гарачай пустыні, ці ў бяскрайнім акіяне — усюды нас чакае шмат незабыўнага і нават, на першы погляд, неверагоднага.
На жаль, каб пабываць усюды, дзе хочацца, не хопіць жыцця. I тут на дапамогу прыходзяць кнігі. Вядома, яны не могуць замяніць рэальную вандроўку. Але, з іншага боку, ніякая ван-дроўка не дасць табе столькі цікавых звестак, колькі даюць кнігі, бо звесткі гэтыя спецыялісты збіраюць стагоддзямі. А пер-шым вучоным, хто пачаў усур'ёз цікавіцца жыццём жывёл, быў Арыстоцель, які жыў у чацвёртым стагоддзі да нашай эры. Яго праца «Гісторыя жывёл» паклала пачатак вельмі цікавай навуцы, якая называецца заалогіяй.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 466 | Комментарии (0)


На лыжах

Што можна параўнаць з той радасцю, якую адчуваеш, калі ў марозны студзеньскі дзень імчышся на лыжах з крутога ўзгорка! Здаецца, цябе нясуць наперад нябачныя крылы. Вецер, што нядаўна дзьмуў у спіну, раптам павярнуўся табе насустрач і б'е снегавым пылком у разгарачаны твар, тонкім посвістам аддаецца ў вушах. Сэрца заходзіцца ад хуткасці і адчування неабдымнага прастору. Шпарчэй струменіць у целе кроў, і кожны твой мускул спружыніць, наліваецца новай сілай.
У аколіцах вёскі Селішча, куды прыехаў Рыгорка на зімовыя канікулы, шмат узгоркаў, зручных для лыжнікаў. Поле за вёс-кай нагадвае хвалістае мора, нібы застылае ў час шторму. Круталобыя і пакатыя ўзгоркі ўздымаюцца адзін за адным і цягнуцца аж да лесу, што цёмнай сцяной закрывае далягляд.
Лыжы ў Рыгоркі новыя. Трэба мець вялікі спрыт, каб утрымацца на іх. З'язджаючы па адхоне, Рыгорка ўбірае галаву ў плечы і моцна сціскае кійкі, каб паспець затармазіць.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 464 | Комментарии (0)


На рыбалцы

Я ляжаў і глядзеў на маленькага жучка, які марудна, але настойліва пасоўваўся наперад. Раптам ззаду адазваўся сын суседа. Размахваючы рукамі, ён расказаў, як агромністы карп павалок у сажалку яго вуду.
Я палез у ваду. Вудзільна было ўжо на сярэдзіне азярца. Калі я, падплыўшы, плаўна пацягнуў вудзільна да берага, рыбіна чамусьці не ўпарцілася. Відаць, за гэтыя хвіліны прымарылася. Праўда, потым яна ледзь не вырвала ў мяне з рук арэхавы прут. Я пачакаў, пакуль рыбіна супакоіцца, і павалок далей. 3 вады вынырнула чОрная спіна. Карп віхлянуўся ўправа, затым улева, а пасля, разразаючы ваду, кінуўся за мною наўздагон.
Я асцярожна вывалак рыбіну на пясок, загадаў малому, каб моцна трымаў вудзільна. А сам наматаў на руку леску і павалок здабычу далей ад вады.
Вакол рыбіны сабраўся натоўп цікаўных. Яны цмокалі язы-камі і зайздросцілі мне і малому. Карп меў добрых паўметра і цягнуў на пяць кілаграмаў.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 570 | Комментарии (0)


След на зямлi

Пад словамі «след на зямлі» мы разумеем не адбітак босай нагі на мокрым пяску, а нейкія ўчынкі, справы чалавека, па якіх яго маглі б помніць. Існуе ж мудрае выказванне, што ча-лавек пражыў жыццё не дарэмна, калі пабудаваў дом, пасадзіў дрэва, выгадаваў сына. Яшчэ чалавек павінен пакінуць сваім нашчадкам цудоўны свет, у якім яны маглі б жыць і гадаваць сваіх дзяцей.
Усё жывое імкнецца да сонца. Цягнуцца да сонца лісты, квет-кі, дрэвы. Без сонца не могуць існаваць ні жывёлы, ні птушкі, ні людзі. Жыццё на зямлі наогул немагчыма без сонца. Чалавек жа нараджаецца не толькі для таго, каб есці і піць. Для яго імкненне да сонца — гэта імкненне да сваёй мэты, жаданне яе здзейсніць.
Зорка ці метэарыт, згараючы, пакідаюць за сабой след. I ча-лавек не павінен бясследна знікнуць з Зямлі. Які след пакіне пасля сябе сённяшні малады чалавек, залежыць ад яго самога.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 383 | Комментарии (0)


Праца тваiх рук

Не ведаю, які ты зробіш выбар, якая прафесія стане тваёй. Іх, прафесій, тысячы. Але ў адным я перакананы: рукі твае захаваюць назаўсёды памяць аб рабоце, якая патрэбна людзям. Гэта памяць рук, як стрэлка компаса, будзе паказваць табе дарогу ў жыццё, не дасць збочыць з яе.
Рукі, што з маленства захаваюць памяць аб працы, будуць рукамі стваральніка, які не зможа штосьці разбурыць, нашко-дзіць грамадству.
Кожны чалавек на зямлі павінен, вобразна кажучы, запаліць светлы праменьчык. Ніхто не мае права пакінуць жыццё такім, у якое ён прыйшоў. Абавязкова трэба зрабіць яго хоць крыху лепшым.
Так нам загадвае вечны голас часу. Голас гэты трэба ўмець чуць, каб ведаць, цаной якіх намаганняў прыйшлі мы да таго, што называем нашым жыццём.
Толькі тады чалавек мае права называць сваю зямлю Радзі-май, калі ён сам сваю зямлю ўзвялічвае. Працай рук сваіх. Гераічнай працай.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 493 | Комментарии (0)


Проста радасць

Шчасце — гэта заўсёды нешта недасягальнае. I калі ты да-сягнуў таго, чаго так ужо чакаў, то табе робіцца вельмі радасна. I ты, задаволены, лічыш, што гэта і ёсць шчасце. Але з часам гэта шчасце блякне, робіцца будзённым жыццём. I ты пачына-еш сумаваць і чакаць нечага, што яшчэ наперадзе, што не паз-нана. Шчасце — гэта не тое, чаго ты дасягнуў. Шчасце — гэта заўсёды лінія гарызонту. А гэта проста радасць. Кожны бачыў, як узыходзіць сонца. А гэта ўжо радасць. Кожны ведае, як пачынае варушыць зямлю расток. Гэта таксама радасць. Кожны чуў, як шумліва перага-ворваюцца паміж сабою дрэвы, пераспеўваюцца птушкі. I гэта таксама радасць. А я ж яшчэ бачыў вясёлку над лугам, напалоханым толькі што адшумелым ліўнем. Бачыў, як лопаецца пупышка, чуў, як крэкча мурашка, падымаючы ігліцу. Я ўпэўнены, што чаканне радасці — само па сабе ўжо радасць.


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 943 | Комментарии (0)


Памяць

Памяць — гэта тая жыццёвая аснова, на якой трымаецца кожны з нас. Яна як падмурак для дома, як глеба для каранёў, як сонца для лісткоў, якнектар для пчол, як вада для рыбы. Калі адняць у чалавека памяць, то ён зробіцца проста жывой істотай. Памяць — дар прыроды. Ёю надзелены жывёлы, птушкі. Расказваюць, што адзін мінчанін завёз сваіх паштовых галубоў у Маскву. Праз тры месяцы яны сваім ходам вярнуліся да га-спадара. Нейкім унутраным, закадзіраваным пачуццём памяці знайшлі яны дарогу дамоў. Чалавечая памяць асаблівая. Яна дадзена кожнаму разам з нараджэннем. Але яе чалавек мусіць развіваць, трэніраваць. Яна як палетак, які трэба старанна абрабляць, тады будзе ба-гаты ўраджай. Па тым, якая памяць у чалавека, можна меркаваць пра яго разумовыя здольнасці, інтэлект, адукаванасць, выхаванасць. А калі ўлічыць, што існуе памяць і зрокавая, і слыхавая, і моў-ная, і рухальная, і адчувальная, то становіцца зразумелым, што на памяці трымаецца жыццё чалавека.


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 547 | Комментарии (0)


Цi варта помсцiць?

Многіх з вас у жыцці крыўдзілі. I часам з'яўляецца жаданне адпомсціць крыўдзіцелям. Здаецца, што помста прынясе моц-нае задавальненне. Але пасля вы пераконваецеся ў тым, што памыліліся, бо задавальнення амаль не адчуваецца. Затое ўза-емная варожасць пераходзіць на новы віток. За гэтай крыўдай узнікаюць новыя і новыя. Збіраючыся помсціць, не забывайцеся, што вынікам гэта-га будзе шмат дарэмна страчанага часу. Прыгадваючы, як вас пакрыўдзілі, малюючы шматлікія карціны будучай помсты, вы нават не заўважыце, як некалькі гадзін знікне ў пустату. Калі прага помсты ператвараецца ў неадчэпную ідэю, атрым-ліваецца, што вораг набывае яшчэ большую духоўную ўладу над вашымі ўчынкамі. Паспрабуйце накіраваць сваю энергію ў іншае рэчышча. Няхай ваша асабістая помста ператворыцца ў жаданне пераўзысці дасягненні ворага, даказаць усім, што вы болып спрытны, разумны і таленавіты. Часам якраз старая крыўда робіцца выдатным стымулам да развіцця чалавека ў лепшы бок, яго маральнага, духоўнага і фізічнага ўдасканалення.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 649 | Комментарии (0)