Сортировать по:
Дате ·
Названию ·
Рейтингу ·
Комментариям ·
Просмотрам
Гэта вялікае шчасце, калі ёсць горад, які чакае цябе, каб за-туліць крылом спакою і зрабіць мацнейшым. Горад, чыё імя ты паўтараеш у думках, як імя блізкага чалавека.
Любоў да горада — вялікая таямніца, у якой нялёгка прызнац-ца. I ўсё ж адважваюся зрабіць гэта. Бо радзільня, дзе я з'явіў-ся на свет, знаходзілася за сотню крокаў ад Сафійскага сабора. Бо нашай дзіцячай гульнёй былі пошукі падземных хадоў, якія ў старажытнасці выводзілі з сабораў на другі бок Дзвіны. Бо шчодрая рака пасля кожнай паводкі дарыла нам то старадаў-нюю манету, то ржавыя жалязякі, якія здаваліся наканечніка-мі дзідаў. Бо Дзвіна навучыла мяне плаваць, берагла, калі я, схаваўшы адзенне пад чоўнам, упершыню пераплываў яе. Бо тут, у Полацку, я напісаў свае першыя вершы і апавяданні. Бо і цяпер у Мінску мне часта здаецца: вось падыду да акна, а за ім відаць поўная, як вока, Дзвіна. Полацк — радзіма маёй душы. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 586 | Комментарии (0) |
Вёска Кукшэвічы і цяпер цягнецца на добрых паўтара кіла-метра. Але старажылы памятаюць, што яшчэ да Першай сусветнай вайны вёска была ўдвая болыная. Дзве вуліцы ішлі адна паралельна другой, і трэцяя перасякала іх. Жылі ў неймавернай цеснаце, у іншы двор ледзь можна было заехаць з возам. Зямлі не хапала. Батрачылі, ад'язджалі на заробкі ў Мінск.
I толькі пасля выгнання белапалякаў становішча змянілася: пагарэльцы атрымалі лес на будову. Вось тады вакол Кукшэвіч, якія таксама пачалі адбудоўвацца, і былі закладзены восем но-вых невялічкіх пасёлкаў. А імёны ім даваў малады калгаснік з Койданава, былы чырвонагвардзеец. Ён, дарэчы, і наразаў сялянам панскую зямлю, даваў назвы паселішчам.
Пасёлкі называў так: Рабінаўка, Арэхаўка, Малінаўка, Гаро-хава. А потым, відаць, і сам бравы каморнік1 заўважыў сумнае падабенства назваў і замацаваў за двума пасёлкамі назвы Марс і Юпітэр, пра якія ў наваколлі ніхто нават і не чуў. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 450 | Комментарии (0) |
Вёска размясцілася на крутым рачным беразе. Хаты ляпі-ліся на самым яго версе. Калі глянуць на вёску знізу, з ракі, то выразна вымалёўваліся ў нябеснай яснасці побач з абрысамі дрэў стрэхі з комінамі. Стрэхі ішлі роўненька, адна за адной. Былі яны высокія, у асноўным шыферныя. А вось коміны на кожнай тырчалі розныя. Невядома чаму, але людзі ў вёсцы ко-мін на сваёй страсе хацелі бачыць не такім, як у суседа. I добра, што мясцовыя печнікі былі людзі з выдумкай.
Адзін комін вылазіў на страху, шырокі, прысадзісты. Ён быў важны, як і яго гаспадар. Другі вытыркаўся доўгай і тонкай жалезнай трубой. Ён выгляд меў такі, быццам упершыню трапіў на гэты свет і застыў у нямым здзіўленні. У трэцяга над тру-бой быў прышлёпнуты шырокі брыль. Хутка коміны зрабіліся візітнай карткай вёскі. Яны ганарыста красаваліся над берагам, узнімаліся над садамі. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 511 | Комментарии (0) |
Унізе каля ракі шнурком пагойдваліся на вадзе лодкі. Яны былі прымкнутыя замкамі на ланцужках да ўкапаных у зямлю рэек. Лодак было шмат. Амаль у кожнага гаспадара быў водны транспарт.
Рака праз вёску выгнулася лукавінай. Тут жа ад яе адыхо-дзіла шырокая затока, у якой было бела ад гусей і качак. У жніў-ні затока цвіла, паверхня яе была скрозь зацягнута дробнымі лускавінамі раскі. Лодкі, што заплывалі ў затоку, чарцілі на ёй чорныя дарожкі. Вясковыя малыя бегалі па яе пясчаным беразе з вудамі, лавілі якую драбязу. Далей, за паўкіламетра ад затокі, быў востраў, зарослы кучаравымі лазнякамі. Гэты востраў дзя-ліў раку на два амаль аднолькавыя рукавы. На другім беразе далёка разлягаліся паплавы, якія ў касавіцу густа застаўлялі стагамі.
Хораша стаяла вёска над ракой. Прыгожа патанала яна ў сне-гавой кіпені майскіх садоў, раскашавала пад вераснёўскім сон-цам.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 586 | Комментарии (0) |
Родная мова, такая знаёмая кожнаму з маленства, застаецца самай загадкавай і дзівоснай з'явай. Без мовы не было б чала-века, яго дапытлівай думкі, якой было мала зямной прасторы. Яна сягала ў бязмежжа космасу, прагна ўзіралася ў зоркі, спра-буючы прачытаць таямніцу ўзнікнення Сусвету.
Пакуль чалавек ствараў мову, яна будавала ягоную душу, вучыла адчуваць і думаць вобразамі.
3 добразычлівымі іншапляменнікамі добра было абменьвац-ца таварамі, адначасова і непрыкметна ўзбагачацца новымі сло-вамі, перанятымі ад чужынцаў. Плямёны прыстасоўваліся да ўмоў, імкнуліся выжыць і выхаваць нашчадкаў, агарадзіць іх ад чужога ўплыву. Бо дзіця, выхаванае на чужой мове, будзе любіць чужую болын, чым родную.
Самыя мудрыя і памятлівыя людзі племені захоўвалі веды, перадаючы іх з вуснаў у вусны, з пакалення ў пакаленне. Са звычайных, будзённых слоў, сагрэтых душэўным цяплом, вы-свечаных фантазіяй, ствараўся неад'емны скарб народа. Мы ба-гатыя нашчадкі, бо маем болын за сорак тамоў сабраных і вы-дадзеных твораў беларускага фальклору. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 698 | Комментарии (0) |
Родная мова ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Прыгожае гучанне роднага слова мы пачынаем успрымаць з матчы-ных песень, цудоўных беларускіх казак, легендаў, паданняў. 3 роднай мовай мы пакідаем бацькоўскі парог, выпраўляючыся ў далёкія вандраванні. I пачуццё роднай зямлі, якое неяк губля-ецца, калі ты жывеш на ёй, асабліва абвастраецца, калі апы-нешся дзесьці далёка. Тады ўспамінаецца кожны куток роднай зямлі, яе людзі, асабліва мілагучнай становіцца мова.
Сёння, напэўна, няма пісьменнікаў, якія не выказалі б сваіх адносін да роднай мовы. У шматлікіх радках песняроў падкрэс-ліваецца яе значэнне ў жыцці грамадства, багацце і адметнасць, паказваецца сувязь мовы народа, культуры і гістарычнай па-мяці.
Мова — душа народа, векавая праца многіх пакаленняў, лю-стэрка духоўнага жыцця і творчасці грамадства, наш галоўны і неацэнны скарб. I сёння гонар і абавязак усіх нас — шанаваць родную мову, садзейнічаць яе развіццю і росквіту.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1133 | Комментарии (0) |
Цяпер гэта можа гучаць як анекдот, але ў свой час, вельмі даўно, на мінскім шклозаводзе «Пралетарый» была вывешана такая абвестка: «Тут прадаецца шлюбнае шкло». Зразумела, што такую абвестку пісаў не літаратар. Аднак жа ён быў упэў-нены, што піша па-беларуску. Чалавеку таму здавалася, што ведаць мову — лёгкая справа. Можна ўзяць слоўнік, паглядзець, як перакладаецца з мовы на мову тое ці іншае слова. I работа зроблена. У слоўніку супраць рускага слова «брак» стаяла адно з азначэннем «шлюб». Вось такім чынам і з'явілася абвестка, у якой паведамлялася, што замест бракаванага прадаецца шлюб-нае шкло.
Гэтую далёкую быліцу, якая стала анекдотам, я прыгадаў нездарма. На жаль, і ў наш час трапляюцца людзі, якія лічаць, што ведаць мову — нескладаная рэч. Але гэта не так. Ведаць мову — гэта ведаць законы яе будавання. Ведаць мову — гэта ў першую чаргу ведаць, як гаворыць народ.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 484 | Комментарии (0) |
Як вядома, спачатку было Слова. У Слове пульсавала жыццё, і Слова з'яўлялася святлом для людзей.
Пасля словы пачалі складвацца ў сказы, сказы — у рознага кшталту аповеды. I паплыло, забурліла слоўнае мора, усё болын адыходзячы ад сваёй першаасновы.
I тады, думаецца, мудрыя людзі знайшлі варты спосаб за-хавання Слова. Яны сталі будаваць цэрквы, дзе можна пачуць справядлівае і гаючае Слова ад Бога. I дзе можна прашаптаць да Бога сваё слова-маленне, слова-пакаянне, слова-падзяку. Каб не хадзіць поначы, не блукаць у цемры духоўнай, не блудзіць па чужых сцежках, беларусы прагна шукалі сваю дарогу да храма. У часы спрыяння і нягоды, радасці і смутку, богапакланення і бязбожжа яны захоўвалі павагу да Слова, будавалі храмы. У іх, акрамя ўсяго, увасаблялася культура чалавека, яго ду-хоўны стан, светапогляд грамадства.
Таму і ззяюць дыяментамі на беларускай зямлі храмы, што ўвасобілі ў сваёй архітэктуры спрадвечныя памкненні белару-саў да дасканаласці.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 541 | Комментарии (0) |
3 мінулых стагоддзяў дайшлі да нас імёны выдатных дзеячаў беларускай культуры. Сярод іх асобае месца займае імя Ефра-сінні Полацкай. Аб унучцы славутага князя Усяслава Чара-дзея, выдатнай асветніцы, расказваецца ў «Жыцці Ефрасінні Полацкай».
Са старонак твора паўстае велічная постаць Ефрасінні Полац-кай. Яна сама пісала арыгінальныя творы і, на думку некато-рых даследчыкаў, удзельнічала ў стварэнні Полацкага летапісу. Паблізу Полацка Ефрасіння заснавала мужчынскі і жаночы манастыры, дзе былі арганізаваны школы і майстэрні па пера-пісванні кніг.
Асветніца нястомна збірала вакол сябе таленавітых людзей, з'яўлялася адной з першых нашых мецэнатак. Па яе заказе дой-лід Іван пабудаваў сусветна вядомы Спасаўскі сабор, распісаны ўнікальнымі фрэскамі. 3 імем асветніцы звязана і стварэнне майстрам-ювелірам Лазарам Богшам славутага крыжа — шэ-дэўра старажытнабеларускага ювелірнага мастацтва.
Ефрасіння Полацкая пражыла жыццё, асветленае высакарод-най ідэяй служэння народу. Яна стала адной з першых жанчын на ўсходніх землях, якая была прылічана да святых, нябеснаю заступніцаю ўсёй беларускай зямлі. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 765 | Комментарии (0) |
Адным са стваральнікаў беларускай рэдакцыі царкоўнасла-вянскай мовы з'яўляецца першадрукар і асветнік Францыск Скарына.
У эпоху Адраджэння ў Вялікім Княстве Літоўскім выкары-стоўвалася некалькі моў. Паколькі літоўцы складалі нязначную частку насельніцтва дзяржавы і не мелі сваёй пісьменнасці, то дзяржаўнай мовай стала беларуская мова. На ёй пісаліся канцылярскія і судовыя дакументы, зводы законаў, ствараліся арыгі-палыіыя творы, летапісы, хронікі, гістарычныя запіскі.
Старажытная беларуская мова значна адрознівалася ад той, якой мы карыстаемся ў цяперашні час. Яна была болын усклад-ненай. Але яна адрознівалася і ад мовы, на якой напісаны такія вядомыя творы эпохі Кіеўскай Русі, як «Слова пра паход Ігара» і «Руская праўда».
Беларуская мова ў час Скарыны перажывае стадыю свайго станаўлення. Яна яшчэ захоўвае шмат устарэлых старажыт-нарускіх рыс, але адначасова ў яе пранікае ўсё болып рыс на-роднай гутарковай мовы. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 645 | Комментарии (0) |