Страницы: « 1 2 ... 29 30 31 32 33 34 35 »


Жніво

Жніво. Ранне. Спелае жыта схіліла каласы. Блішчыць раса і буйнымі круглымі слязьмі капае і з коласа, і з тонкага залатога сцябла. Пахне свежасцю зямелька.


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1989 | Комментарии (0)


На беразе Нёмана

Паўднёвы бераг болыпай затокі пакрыты вечна жывым сас-новым шумам.

Хораша тут. Цяпер вось нізам сцелецца верас у румяным ра-нішнім святле, а над верасам густа высяцца гонкія сосны.


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 3400 | Комментарии (0)


Жучкі

Пачатак студзеня. Нечуваная бура пранеслася над заходнім узбярэжжам Еўропы. Дайшла і да нас. Хадзіў за Мінскую каль-цавую дарогу ў бліжэйшы бор. Там адна толькі яліна павалі-лася, старая, аджыўшы сваё. Упала, з каранямі вывернулася.


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1572 | Комментарии (0)


Жаваранак

Нідзе так добра не чуваць спеў жаваранка, як у чыстым полі. 3 высокага неба льецца птушыная песня, нібы мноства срэбных званочкаў узняло сонца аж пад воблакі.


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 8534 | Комментарии (0)


Дзвіна пайшла

Як цікава на Дзвіне, калі яна прачынаецца ад зімовага сну! То ўсё вакол было застылае, пакрытае снегавой беллю, а то рап-там і рака, і ўзбярэжжа заблішчалі, заіскрыліся ад сонечнай ласкі. Лёд на рацэ набрыняў, запоўніліся вадой сцяжынкі, пра-кладзеныя людзьмі, паболыналі палонкі.


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1600 | Комментарии (0)


Каршун и шчупак

Каршун павольна кружыў па-над возерам, раскінуўшы кры-лы. Вялікі зубасты шчупак стаяў у вадзе нерухома, нібы зато-пленае палена, падпільноўваючы верхаводак і плотак. Убачыў-шы яго, каршун, як страла, паляцеў уніз і кінуўся на рыбіну.


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 2207 | Комментарии (1)


Глушэц такуе

У канцы сакавіка, калі ў лесе яшчэ шмат снегу, пачынае та-каваць глушэц. Заканчваецца глушцовы ток у канцы мая, калі ўсё вакол зелянее. Такуе глушэц на суку высокага дрэва. Звесіў-шы крылы ўніз, ён распускае хвост веерам і выцягвае наперад сваю шыю, а галаву задзірае ўгору.


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 2868 | Комментарии (0)


Барсучаняты

У вывадку было трое барсучанят. Усе яны былі вельмі ма-ленькія, сляпыя, з белай шэрсткай. Толькі па абодвух баках мордачкі выразна вылучаліся цёмныя палоскі.
На працягу месяца барсучаняты смакталі матчына малако. Раніцай маці выносіла іх з нары, яны грэліся ў цёплых промнях веснавога сонца.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1624 | Комментарии (0)


Рысь

У лясных гушчарах хаваецца рысь — дзікая лясная кошка.

Рысь добра ведае пратаптаныя ў снезе сцежкі, па якіх хо-дзяць алені. Вось яна спынілася ля дрэва, зацярушанага снегам.


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 3298 | Комментарии (0)


Сустрэча з дзіком

Чым глыбей Мірон і Віктар уваходзілі ў лес, тым часцей су-стракаліся сухія ўзгоркі. На пясчаных месцах рос хваёвы бор, на ніжэйшых — гушчар з ельніку, алешніку, бярозы, рознага хмызняку. Часам трапляліся прыгожыя лугавінкі з ліставымі дрэвамі: дубамі, грабамі, ліпамі.


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1821 | Комментарии (0)