Показано материалов: 451-460
Шызы мох мерна хрумсціць пад тоўстымі падэшвамі, і час ад часу хрусцяць пустыя, натапыраныя сасновыя шышкі. Шум ходзіць паверсе. Унізе і ў ветраны дзень цішыня. У рэдкім лесе сосны разрастаюцца букетамі. I ядловец не толькі па-кіпарыснаму стройны, але яшчэ і пышны, неяк па-мяшчанску сыты. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 5773 | Комментарии (0) |
Я з вудачкамі стаіўся пад вярбой. Побач са мною, на суседнім кусце, сядзіць жаўтагрудая аўсянка.
Кожны з нас сваім заняты. Я лаўлю залацістых карасёў у азяр-цы, а мая жаўтагрудая суседка пільнуе маленькіх птушанятак у мяккім гняздзечку пад кустом. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 3998 | Комментарии (1) |
Былі пагодныя дні. 3 сонцам ад ранку да вечара, з сінім не-бам. Днём яшчэ было цёпла, пад вечар, калі чырвонае сонца сцякала за лес, апусцелая, няласкавая зямля стыла на холадзе. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 5521 | Комментарии (0) |
Чым жа ўсё-такі пахне зямля? Калі яе, толькі што перавер-нутую, халаднаватую яшчэ, возьмеш у руку, разатрэш у жмені, здаецца, у ёй і паху асаблівага няма. Зямля як зямля. Чорная, бурая, белаватая ці жаўтлявая. I пахне яна толькі зямлёю... Тэксты дыктантаў | Просмотров: 2312 | Комментарии (0) |
Саша Мамкін у вайну быў партызанскім лётчыкам. Парты-заны выратавалі ад немінучай смерці выхаванцаў Полацкага дзетдома, з якіх фашысты збіраліся выкачаць кроў для сваіх ваякаў. Дзяцей трэба было тэрмінова перавезці праз лінію фрон-ту... Тэксты дыктантаў | Просмотров: 2053 | Комментарии (0) |
Была халодная позняя восень. Вецер студзіў рукі, але Ганне Мацвееўне нельга было схаваць іх у кішэні: яна трымала хлеб-соль. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 2402 | Комментарии (0) |
Пад словамі «след на зямлі» мы разумеем не адбітак босай нагі на мокрым пяску, а нейкія ўчынкі, справы чалавека, па якіх яго маглі б помніць. Існуе ж мудрае выказванне, што ча-лавек пражыў жыццё не дарэмна, калі пабудаваў дом... Тэксты дыктантаў | Просмотров: 2123 | Комментарии (0) |
Дарогі роднай зямлі... Куды б ні беглі яны, куды б ні клікалі, я дакладна ведаю: бягуць у памяць.
Вочы сівой жанчыны поўныя слёз. Яе пальцы нервова дры-жаць, праціраючы запацелае вагоннае шкло. За акном экспрэ-са мільгаюць гонкія сосны Асвейскага бору. Яны бягуць насу-страч, спяшаюцца размінуцца з вачыма. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1947 | Комментарии (0) |
Стаяла ціхая празрыстая пара восені. Яшчэ стракаталі коні-кі, там-сям чуўся пах завялых траў. Крыху пазней рэдкія клёны ды бярозкі, якія сіратліва адваявалі ў соснаў і сабе месца пад сонцам побач з імі, нібы згаварыўшыся, забяруць усю ўвагу ча-лавека на сябе... Тэксты дыктантаў | Просмотров: 2398 | Комментарии (0) |
Магчыма, вы і не паверыце, што гэта ўсё праўда. Але ці так яно было, ці не так — спрачацца не буду. Скажу проста: гэтая крынічка, напэўна, частавала сваёю вадою яшчэ нашых дзя-доў. Яе вада — найчысцейшыя слёзы веснавых хмарак... Тэксты дыктантаў | Просмотров: 12473 | Комментарии (0) |