В разделе материалов: 514
Показано материалов: 301-310
Страницы: « 1 2 ... 29 30 31 32 33 ... 51 52 »

Сасна

Сасна расце на сухім грудку каля чыгуначнага пераезда. Тут, можна лічыць, развілка і скрыжаванне. Пясчаны шлях, насыпаны ўзбоч чыгункі, вядзе ў лес і ў мястэчка, прасёлкавая дарога — у мястэчка і ў поле. Вышэйшых дрэў паблізу няма, і сасна відаць здалёк. Купчастая, разгалістая, яна мала падобная да гонкіх сваіх сясцёр дзе-небудзь у бары. Сонца сасне хапае. Даж-джы абмываюць пыл, які садзіцца са шляху і чыгункі, пояць сухі грудок. Усе чатыры вятры гамоняць з сасной.
3 нейкага часу сасна перастала расці. Можа, рост і ёсць, але непрыкметны, мізэрны, і людзі яго проста не заўважаюць. Ва ўсякім выпадку пуцявы абходчык, будка якога стаіць на другім баку пераезда, амаль насупраць дрэва, усе апошнія гады кары-стаецца адной і той жа лесвіцай. Ён лазіць па ёй на сасну, дзе стаіць яго вулей.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 634 | Комментарии (0)


Ноччу на Нарачы

Гарэў касцёр. Доўгія языкі агню ласкава абхоплівалі пачар-нелае вядро, у якім варылася юшка.
Калі полымя разразала цемру ночы, можна было добра раз-гледзець старога рыбака. Ён ляжаў, абапёршыся на локаць, у расшпіленай вышытай кашулі, падпяразаны саматканым по-ясам з кутасамі1. Загарэлы, як бронза, твар старога каля вачэй і на лбе ўкрыты глыбокімі маршчынамі. Задумлівыя вочы пад калматымі бровамі гаварылі аб светлым розуме і вялікім сэрцы гэтага чалавека.
3 возера часам наскокваў парывісты вецер. Тады шум сасно-вага бору змешваўся з дзіўнай мелодыяй пляскання хваль, што набягалі на пясчаны бераг.
Рыбак падрабязна расказваў нам пра возера Нарач, якое ляжыць у маляўнічай катлавіне. На паўночным беразе яго ўзвы-шаюцца высокія ўзгоркі, а на поўдні стаяць сасновыя бары. На ўсходзе да возера падступаюць балоты, сярод якіх прабівае сабе шлях глыбокая рака Нарачанка. У пахмурнае надвор'е супраць-леглага берага амаль не відаць, і возера тады нагадвае марскую затоку.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 589 | Комментарии (0)


Засуха

Апошні год выдаўся такі, што ні разу не падаў дождж за ўсё лета. Кожны дзень неба заставалася чыстым, ясным. Усходзіла сонца, хутка сушыла расу, што блішчала ранкам, як слёзы, на лісцях расліны. А сухі вецер гуляў над зямлёю, падымаў га-рачы пясок, высмоктваў апошнія сокі з зямлі. Лес, поле, луг з гаротнаю мальбою пазіралі на неба, прасілі вады прагнаць сваю смагу. Жаласна ківаліся каласы ў полі. Яны то кланяліся зямлі, то падымаліся к небу, нібы просячы ратунку.
Ніхто не ішоў ім на дапамогу, і яны без пары старэлі, жоўклі і хісталіся на сухіх сцяблінках. Трава, кветкі ціха шапталі вет-ру аб сваёй нядолі. Цярплівыя камяні нылі ад гарачыні і лопа-ліся. Пакутавалі людзі, сумавала зямля і ўсё, што расло і жыло на ёй. Непрыкметна падымаліся да неба іх слёзы. Тыя слёзы, горкія скаргі, гора зямлі — усё змяшалася разам і завісла над ёю страшнаю чорнаю хмараю.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 468 | Комментарии (0)


Павевы восенi (Павевы восени)

Часам познім летам пачынае хмурнець дзень. I гэта не збіра-ецца на дождж, а незаўважна падплылі павевы восені. Лёгкая плынь ветру заціхне, і дзень зноў зіхаціць сонцам, але ўжо за-стаецца пячатка летняга адцвітання. У поўнай сіле сваёй цві-туць летнія кветкі, а сэрца чуе, што не так ужо гудзе пчала, і вада ў рэчцы плыве, здаецца, цішэй. Яшчэ ў пачатку ліпеня бывае зжаўцее адзін-адзінюткі лісток на бярозе, і так ён сярод пышнай зеляніны трымаецца доўга. А ў гэты дзень лісток адар-вецца і кружыцца ў паветры, пакуль ляжа ў траву.
К вечару пакідае звінець неабдымная шырыня летняга дня, і кладзецца цішыня на зямлю. Жоўты лісток з бярозы ляжыць у траве і відзён здалёку. Без яго не пахнуў бы так чабор, не было б такога вялікага шчасця ў душы бачыць траву і дрэвы, сірат-лівы куст шыпшыны і вяршаліну высокай хвоі, на якой ціха ляжыць праменне сонца.
 

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 792 | Комментарии (0)


Лясныя сцежкi (Лясныя сцежки)

Лясныя сцежкі... Яны заўсёды прыемныя і загадкавыя, а часам нават таямнічыя. Не кожнаму паказвае лес дарогу да сваіх патаемных скарбонак. Усё залежыць ад чалавека. Ідзе адзін і ні-чога асаблівага вакол сябе не заўважае. Дрэвы як дрэвы, трава як трава. А другі, ідучы той жа сцежкай, убачыць куды больш. Толькі трэба прыгледзецца ўважлівей, і яму ахвотна раскрые лес сваю душу.
Назіраючы за тым, што адбываецца вакол, чалавек заўважае шмат. I вавёрку, што прытаілася на суку. I выбітыя на бяроз-цы маленькія дзірачкі, з якіх ласуецца салодкім сокам дзяцел. А гляне на мурашнік — вызначыць надвор'е на бліжэйшы час. Тонкі назіральнік, ён разумее, ад чаго гучна застагнала старая хваіна, чаму схіліліся галінкі стромкай яліны. Ён дакладна вы-значыць, хто гэтак гучна пракрычаў дзесьці ў самым зарасніку.
Чалавек разумее лес, і лес разумее яго. Напоіць сокам і сха-вае ад дажджу, дасць адпачыць у прахалодзе дрэў і накорміць ляснымі дарамі-ласункамі.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 820 | Комментарии (0)


Пасля навальнiцы (Пасля навальницы)

Навальніца прагучала і сплыла, абудзіўшы раніцу. Паветра пахла канюшынай, жытам. Прымешваўся водар агурковага цве-ту, медуніцы і спелага кмену. Поле ажыло, п'ючы дажджавую расу.
Неба было чыстае, густое і высокае. Хмары зніклі раптоўна, як і наплылі. I раз'юшаны і напорысты вецер пагнаў іх у белы свет. Яны апалі тут, над палямі і лугам, дажджавымі струменямі і парай. Потым сцяклі незлічонымі раўчукамі ў лагчыны, поячы глебу прэснай і свежай спажывай-вільгаццю.
Вільготныя жыты, што паабапал дарогі, дзе-нідзе пазгіналі-ся пад цяжарам калосся. Як несвоечасова кранула гэты край дажджавая навала. Ды нічога. Дзень-два пагоды — і калоссе пырсне зернем, просячыся ў бункер камбайна. Жаўтаватае ад сонца поле выглядае зусім васковым. Дарога, пятляючы, губляецца сярод яго.
Лёгка дыхаць пасля дажджу, лёгка ісці. Раптоўны буйны лівень прыбівае пясок, змывае са сцежкі сухую траву і пры-вялыя спарышы-лісточкі дробнай канюшыны. Яны плаваюць у лужынах на мутна-жоўтай вадзе.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 763 | Комментарии (0)


Навальнiцы (Навальницы)

Ад самага красавіка надвор'е спрыяла людзям. Было багата цяпла, і зямлю паілі спорныя дажджы. I азіміна, і яравое раслі на вачах, і разам з азімінаю, з яравым раслі ў асцярожных, звыклых да ўсяго сэрцах людзей надзеі на лета.
Ужо блізка да сенакосу пачалі нядобра лезці навальніцы. Зранку неба было чыстае і яснае. I яснасць стаяла доўга ўдзень. Але за полуднем проста ўвачавідкі пачыналі пухнуць белыя, потым сіняватыя хмары. Парыла так, што ўсё навокал млела ў духаце. Пад вечар хмары зацягвалі ўжо ўсё неба. У вячэрняй цемры безупынку кідаліся чырвоныя выбліскі. Яшчэ да таго, як сяло апанаваў шумны лівень, неба над прыціхлымі хатамі і агародамі нізалі стрэлы маланак і расколвалі ўдары грому. У навальнічнай цемрадзі бляск маланак быў бела-сіні, прагавіты, грымоты падалі і каціліся так магутна і грозна, што, здава-лася, на мокрым лапіку зямлі са стрэхамі і ў балотным абшары навокал усё замірала ад страху.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 464 | Комментарии (0)


Груша

Груша цвіла апошні год.
Усе галіны яе, усе вялікія расохі, да апошняга пруціка, былі ўсыпаны буйным бела-ружовым цветам. Яна кіпела, млела і раскашавалася ў пчаліным звоне, цягнула да сонца сталыя лапы і распускала ў яго ззянні маленькія, кволыя пальцы новых парасткаў. I была яна такая магутная і свежая, так утрапёна спрачаліся ў яе ружовым раі пчолы, што, здавалася, не будзе ёй зводу і не будзе ёй канца.
Аднак надыходзіла яе апошняя часіна.
Дняпро падбіраўся да яе спакваля, як разбойнік. У вечным сваім імкненні скрышыць правы бераг, ён падступаў зусім бліз-ка да яго, руйнаваў адхоны, зносіў лазу, гвалтоўна вырываў кавалкі берага або асцярожна падмываў яго, каб раптам абурыць у ваду цэлыя глыбы зямлі. Потым адступаў да наступнай вясны, і трава літасціва спяшалася залячыць раны, нанесеныя Дняпром. А ён вяртаўся зноў і зноў і з часам абкружыў грушу амаль з усіх бакоў.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 435 | Комментарии (0)


Блакiтныя азёры (Блакитныя азёры)

На паўночным захадзе Беларусі, дзе сыходзяцца межы Мін-скай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей, размешчана Балдуцкая група азёр. Невялікія па плошчы, але глыбокія, азёры ўраж-ваюць сваім хараством. Злучаныя паміж сабою ручаямі, яны здаюцца казачнымі. У тысяча дзевяцьсот семдзесят другім годзе дзеля аховы гэтага дзіўнага прыроднага комплексу быў створа-ны ландшафтны заказнік «Блакітныя азёры».
Хваёвыя лясы займаюць каля дзевяноста працэнтаў тэрыто-рыі заказніка. Растуць тут больщ за пяцьсот відаў вышэйшых раслін, сярод якіх венерын чаравічак, баранец звычайны, зане-сеныя ў Чырвоную кнігу. Толькі тут у межах Беларусі сустра-каецца меч-трава звычайная. Расце яна ў прыбярЗжнай паласе на глыбіні да паўметра. Пустыя, амаль цыліндрычныя сцяблы гэтай расліны дасягаюць да паўтара метра. Меч-траву можна ўбачыць толькі ў азёрах Глубенька і Ячмянец.
Чыстая вада, маляўнічыя берагі азёр, лясістыя ўзгоркі што-год прывабліваюць да сябе сотні турыстаў.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1024 | Комментарии (0)


На пачатку зiмы (На пачатку зимы)

Снег пацерушыў трохі і перастаў. Вецер за дзеньвымеў белую муку, пазаганяў яе па закутках. Яркія белыя палосы толькі дзе-нідзе пярэсцілі на панурых дварах і агародах.
А холад не толькі не адступаў, а як бы нават узяўся мацней. I днямі, і начамі ўсё стыла на шкляной халадэчы. I днямі, і на-чамі гайсаў над зямлёй сухі, сіверны вецер, сунуліся нізкія шэ-рыя хмары. Пад нелагодным небам, вылізаныя ветрам, цьмя-на блішчэлі заледзянелыя лужы на вуліцы, балотныя разлівы, што падступалі да голых зараснікаў. I тыдзень, і другі панавалі толькі халады ды сцюдзёныя вятры. Здавалася, што на самым разыходзе восені і зімы нібы раптам прыпыніўся адвечны рух прыроды. Восень адышла, а зіма не бралася як след. Усё жыло, здавалася, чаканнем снегу. Чакалі парадзелыя, чорныя алеш-нікі на балоце, гладкая роўнядзь разліваў, гарбатыя, крывыя рады хат і гумнаў, цвёрдыя, у скамянелых грудках і каляінах дарогі, бясколерная, нежывая трава.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 678 | Комментарии (0)