В разделе материалов: 514
Показано материалов: 311-320
Показано материалов: 311-320
У прыродзе склалася так, што жнівень сустракаецца з восен-ню. Меншымі становяцца дні, няма ўжо таго цёплага надвор'я, нізіны і вадаёмы раніцай хавае туман. Але жнівень па-свойму багаты. Цёплыя кароткія дажджы спрыяюць росту грыбоў.
У дружным карагодзе рассыпаліся сярод зялёнага ці сівога моху жоўтыя лісічкі, а на ўскрайку лесу чакае грыбніка ча-родка маладзенькіх казлякоў. Пройдзеш у змешаны лес і сустрэнешся з сыраежкамі. Адны ўжо набылі форму талерачак, а іншыя толькі што з'явіліся, цягнуцца да сонца сінімі ша-пачкамі.
Грыбніка-аматара вабіць малады сасоннік і стары бор. Тут дружна растуць махавікі. Яны розныя па велічыні. Заўважыш вялікага, то прыглядайся, бо абавязкова будуць маладзенькія.
Асабліва вабіць лес, калі з'яўляецца баравік — кароль грыб-нога царства. Тады грыбнікі расказваюць пра сваю знаходку з захапленнем і гонарам. Дадому ідуць так, каб зверху кошыка былі толькі баравікі. На змену баравікам прыходзяць зялёнкі, ваўнянкі, потым апенькі. Грыбная пара працягваецца да глы-бокай восені. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 915 | Комментарии (0) |
Златаіскрыя вобразы, як усмешка вясны, момантамі ўставалі ў памяці Лабановіча, хвалявалі яго, асыпалі промнямі радас-ці. Ён бачыў дубы на беразе Нёмана, магутныя, пышныя дубы з развіслымі вярхамі. На камлях гэтых дубоў пакінула свой адбітак несупынная плынь часоў. Яму ўсміхалася светла-сіняе неба і яркім блісканнем асвятляла далёкія прыгожыя вобразы: пахучы луг, роўныя пакаты ўзгоркаў у мутна-сіняй далі, ста-рую хвою з буславым гняздом. Бліскучым здаваўся дзень пасля грозных хмар, што шырокай сцяною засланялі неба і выбухвалі купчастымі клубкамі бела-ружовых воблакаў. Не! Іх не зловіш, не замацуеш словамі, але імі жыве твая душа!
Лабановіч адчуваў нейкую радасць. Яму было лёгка і пры-емна. Ён чуў, як моцна звязаны з жыццём. Яму па душы было гэта адзіноцтва, гэты лес і дарога, па якой ён цяпер ішоў. Вакол было ціха і глуха. Лабановіч сеў на роўна спілаваны пень, сядзеў і штосьці думаў. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 447 | Комментарии (0) |
Нішто так не бударажыць чалавечую душу, як вясна. Кожны чалавек, не зважаючы на гады, хоча як мага бліжэй быць да вяс-ны. Дарослыя і моладзь ідуць у поле, у лес, да ракі. Старым здаецца, быццам самае надзейнае месца для сустрэчы з вясной — гэта цёплая прызба каля хаты. Дзятва ж, не ведаючы стомы, бегае за гаваркімі ручаямі, ганяецца па чорных праталінах за першымі матылькамі.
На ўзлессі невялічкі раўчук, які летам зарастае сакавітай лугавой травой. Гэта маё ўлюбёнае месца сустрэч з вясной. Узбярэшся на ўмерзлае ў лёд галлё, закладзеш рукі за галаву — табе здаецца, што плывеш на хвалях вясны.
Быццам белыя лебедзі, па блакітным небе паволі праплыва-юць лёгкія воблакі. А дзесьці там, аж пад самымі гэтымі абло-камі, нязмоўклымі званочкамі звіняць жаваранкі.Углядаешся ў аблокі, і здаецца, што яны стаяць на месцы, а ты плывеш у караблі вясны па сіне-блакітным акіяне нябёс. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1095 | Комментарии (0) |
На беразе лясной крынiчкi (На беразе лясной крынички) Берагі лясной крынічкі заўсёды зарослыя зялёнай травой. Нават там, дзе ад пастаяннага намыву ўтвараецца вузкі пясчаны плёс, берагі здаюцца няходжанымі, некранутымі.
На такі ціхі плёс я патрапіў выпадкова. Тут я пасядзеў на вялікім камені, які ўзвышаўся на адным з берагоў і прыпіраўся да тоўстага дуба. Зняў чаравікі і з задавальненнем апусціў у праз-рыстую застылую роўнядзь ногі. Спрабаваў каламуціць лясную азярынку, але пад ногі трапляліся вымытыя каменьчыкі.
Далей было прыкметна глыбей. Адтуль падыходзілі пужлі-выя касячкі маленькіх рыбак. 3 супрацьлеглага боку падляцела маленькая, у белых і шэрых плямках сітаўка. Яна затрымалася, не рызыкнуўшы адразу наблізіцца да вады. Устрывожана па-гойдваючы доўгім тонкім хвастом і палахліва папіскваючы, яна з недаверам глядзела на мяне. Потым узляцела, проста ў палёце ўхапіла кропельку вады і знікла. Я зразумеў, што назіраць за жыццём лясной крынічкі трэба непрыкметна. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 740 | Комментарии (0) |
Цішыня. Стаіць такая цішыня, што з непрывычкі звініць у вушах. Высока, недзе аж на самай макаўцы клёна, сарвецца пажоўклы ліст, і чуеш, як хруснула яго крохкая пятка. А по-тым, быццам нехта пераліствае кнігу, доўга шалясціць ён уніз па галінах, пакуль не ляжа на мяккае ўлонне зямлі.
Сонца мала. Увесь дзень хаваецца яно ў густой смузе, і не верыцца, што надышоў час бабінага лета.
3 дзяцінства памятаю: ніколі мы не праміналі гэтай чароў-най асенняй пары. Дружным галасістым гуртам выбягалі мы, вясковыя хлапчукі, на шырокае калгаснае поле. Апантаныя дзівам, мы лёталі наўздагон за маленькім белым клубочкам, які плыў над полем на сваім парашуце з адной танюсенькай павуцінкі.
Тады нам увесь навакольны свет уяўляўся па-свойму, па-дзі-цячы. Мы проста даганялі павучкоў-вандроўнікаў, якія ляцелі ці то ў блізкі, ці то ў далёкі вырай, і, даганяючы іх, ні пра што не загадвалі.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 855 | Комментарии (0) |
Дзе сцихае плёскат крынiцы (Дзе сцихае плёскат крыницы) Плёскат лясной маленькай крынічкі, што бліскучай тонень-кай стужкай імкліва віхляе сярод векавых дрэў дрымучага лесу, у спякотны дзень успрымаецца асабліва жаданым. Калі доўга блукаеш, здолеўшы выбрацца з гарадской мітусні, па ляс-ных нетрах, смага адольвае цябе. Сустрэча з лясной крынічкай успрымаецца як сапраўднае шчасце і выратавальны падарунак. Прыхініся перасохлымі вуснамі да чыстага патоку імклівай крыніцы. I ты абавязкова адчуеш, што з кожным глытком жы-ватворная сіла расцякаецца па ўсіх жылках, нацаўняючы цела эліксірам, надаючы бадзёрасці.
У нейкім месцы шпаркі бег крынічкі раптам сціхае. Яна, ро-бячыся болын паўнаводнай, марудна і разважліва расцякаецца пашырэлай запаволенай плынню. А калі яшчэ трапляецца на яе шляху выпадковая перашкода, то ўтвараецца сапраўднае невялічкае азярцо. I хоць памеры яго зусім нязначныя, але яно існуе і неабходна лесу. Звычайна ў такіх месцах узнікаюць ляс-ныя вадапоі. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 721 | Комментарии (0) |
Рыбнае царства зiмой (Рыбнае царства зимой) Прыйшла зіма. Падаюць з неба белыя пушынкі, усцілаючы зямлю мяккім снежным покрывам. Замерзлі спачатку сажал-кі, азёры, рэкі.
Рыбы пад лёдам трымаюцца ў глыбокіх месцах. Плоткі, ляш-чы і іншыя рыбы, ахутаныя сліззю, якая ахоўвае іх ад холаду, ляжаць нерухома ў ямах на дне рэк і азёр.
Кожны від рыбы зімуе асобна ад іншых. Плоткі трымаюц-ца разам з плоткамі ў адным месцы, ляшчы разам з ляшчамі ў іншым. Карасі і ліні зімуюць, закапаўшыся ў глей на дне ва-даёма. ІПчупак і зімой плавае пад лёдам і палюе на іншых рыб, але не так спрытна, як улетку. Акуні ў пошуках здабычы і све-жага паветра выплываюць часам на паверхню вады ў палонках. Мянтуз любіць халодную ваду і адчувае сябе зімой лепш, чым летам. У марозны зімовы час, у канцы снежня і ў пачатку сту-дзеня, мянтуз нерастуе. Ікру ён адкладвае ў глыбокіх месцах, на пясчаным дне. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1300 | Комментарии (0) |
Я назіраў за жыццём ляснога азярца. Многія насельнікі лесу ў духмень цягнуліся да вады. Першым падляцеў да берага лясны голуб. Ён прысеў на каменьчыкі блізка каля вады. Апус-ціў дзюбу ў ваду, закінуў галаву ўгору, праглынуў халодную вільгаць. Якая асалода! Побач нешта зашамацела ў траве. Дзікі голуб знік у гушчары.
Да вадапою ішоў вожык, упэўнена расхінаючы высокую тра-ву. Спыніўся на самым гладкім адхоне. Наблізіўся да вады, апус-ціў свой носік, фыркнуў. Зноў нахіліў мысачку, пачаў хуценька піць. Нечакана чуецца гучны трэск і тупат. Вожык знік.
Праз зараснікі да крыніцы прыйшоў магутны лось. Далёка наперад выцягнуў шыю, дацягнуўся мысай да вады і прагна піў. Потым паважна рушыў далей.
Тым часам каля вадаёма збіраецца цэлая птушыная талака. 3-пад самых аблокаў апусціліся лясныя жаваранкі, выбралася з гушчару івалга. Прысела на куст вербалозу валасянка. На бе-рагавую гальку ўселіся дзве сойкі. Лясное азярцо жыве сваімі паўсядзённымі клопатамі. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 663 | Комментарии (0) |
Лета для мяне назаўсёды прапахла альховаю карою, з якой мы рабілі кошыкі для ягад. Яно пахла суніцамі, малінамі ды чар-ніцамі, якімі пахлі нашы рукі, вусны і нават шапкі, у якіх назаў-сёды аставаліся пачарнелыя крапінкі ад ягад. Калі мы траплялі на ягадную паляну, то добрымі кузаўкамі рабіліся тады гэтыя шапкі, а для грыбоў — сарочкі з завязанымі рукавамі. Лета пах-не для мяне печанымі на кастры каласамі, свежым сенам, якое яшчэ нядаўна было травою і не паспела ў пунях запыліцца.
Лета — гэта воз непаслухмянага сена. На гэтай высокай, няў-стойлівай капе, моцна ўчапіўшыся за вяроўкі, ляжыш ты. Ты адчуваеш нават самую маленькую няроўнасць каляіны, адчу-ваеш кожны невялікі каменьчык, які трапіць пад колы, бо воз пачынае тады шырока гайдацца, здаецца, вось-вось абернецца. А як замірае ад страху сэрца, калі воз не зможа зноў цвёрда стаць на ўсе чатыры колы! Апамятаешся ўжо толькі на зямлі, засыпаны духмяным сенам. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 972 | Комментарии (0) |
Думкi у дарозе (Думки у дарозе) Далёкае неба! Сіняе неба! Што ёсць на свеце больш дзіўнае, чым ты? Высокае сонца, белыя хмаркі, як пух, плывуць і плы-вуць адна за адною. Яны родзяцца, сплываюцца ў цёмную хма-ру, завісаюць над полем і лесам, блішчуць маланкамі, трасуц-ца громам, разліваюцца чыстымі халоднымі кроплямі і шчыра льюцца на зямлю.
Мой родны край! Парэзалі цябе вузкія дарогі, чорныя сцеж-кі, рэкі і азёры, лагчыны і балоты, лясы і горы.
А мая дарога ледзь бачнаю шэраю ніткаю ідзе ўсё далей і да-лей. Яна круціцца, абвіваецца вакол курганоў, узбягае на горы, спускаецца ў лагчыны, прападае ў лесе пад жывою страхою высокіх хвой і ялін. Трасе цялежка, падкідае па калдобінах, быццам хоча яна выкінуць мяне пасярод дарогі. Зноў пайшла раўней мая дарога, зноў вачам адкрываюцца новыя абрысы све-ту, іншыя галасы чуе маё вуха, іншыя думкі родзяцца ў маім сэрцы.
Куды ты нясеш мяне, няведамая дарога?
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 843 | Комментарии (0) |