Показано материалов: 341-350
Хутарская сядзiба (Хутарская сядзиба) Час і людзі не шмат чаго пакінулі ад колішняй хутарской ся-дзібы, рэшткі якой спакваля праглынула зямля і развеяў вецер. Дзе-нідзе толькі выглядвалі на паверхню яе скупыя адзнакі: вуглавы камень падмурка, прытаптаны бугор бітай цэглы ды дзве гранітныя прыступкі каля былога ўвахода ў сені. Гэтыя камяні ляжалі на тым самым месцы, што і сто год назад, і дроб-ныя рудыя мурашы, якія недзе паблізу аблюбавалі сабе пры-станішча, дзелавіта снавалі па ніжняй прыступцы. Алешнік з рова, адхапіўшы добрую чаетку хутарскога поля, падступіў да самай сядзібы, на месцы істопкі па-царску разросся густы куст шыпшыны сярод буйных зараснікаў дзядоўніку, крапі-вы і малінніку. Ад калодзежа нічога не засталося. Зруб, напэў-на, згінуў або расцягалі людзі, вада, апынуўшыся без патрэбы, знікла ў глыбіні зямлі. На рагу колішняй хаты нечакана вы-лезла з пустазелля калючая груша-дзічка. Можа, парастак ад колішніх груш, а можа, выпадковая самасейка, занесеная з лесу птушкамі. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 460 | Комментарии (0) |
Сонца прыпякала мацней. Слабеў пах жыта. Спелая нівача-сам ціха калыхалася і шаптала. Ад спакойных, троху пахіле-ных каласоў дыхала прыемная радасць. Цёплае паветра пера-лівалася на сонцы. Часцей лёталі і гудзелі авадні. Ужо адтуль, здаецца, цягнула лесавым пахам і прахалодаю.
Нарэшце, вось і лес.
Дарога пайшла вузенькім праходам між дрэў, над якім павісла густа сплеценае вецце. Спакой, цішыня і прахалода панавалі тут.
Па дарожцы траплялася і лезла пад ногі карэнне шматгадо-вых дрэў-волатаў. Косы сонца не прабіваліся скрозь ператканае сучча бяроз або шырокія лапы хвой, густы цень ляжаў на даро-зе. Гушчары ляшчыны, дробнага альшэўніку, маладых асінак і лазы пры канаве абступалі дарогу, і ўсё страшэнна парасло і сплялося.
Асаблівае пачуццё выклікалі спрадвечныя лесавыя асілкі сваёю веліччу, гушчынёю, цёмным холадам. Яны прыціскалі чалавека, шапталі яму аб яго адзіноце і слабасці. Але яны ж давалі і спакой таму, хто ад зямлі і лесу ўзяты. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 424 | Комментарии (0) |
Адвячоркi у вёсцы (Адвячорки у вёсцы) У канцы верасня дзень пераходзіць у вечар, а потым у ноч адразу, нечакана. Няма сельскіх адвячоркаў, якія бываюць улетку. А яны чароўныя сваёй прыроднай асаблівасцю, мяк-касцю адценняў бязвоблачнага неба, непаўторнасцю яго фарбаў і доўгай неўгамоннасцю людзей. Сяло поўніцца гукамі, рыкан-нем кароў, што просяцца ў свае двары, галасамі дзяцей, музы-кай тэлевізараў, што ляціць з адкрытых вокнаў, трэскам мата-цыклаў.
У летнія адвячоркі выразней адчуваюцца калектывізм і да-брыня людзей, іх спакой, іх добрая стомленасць, якая не зага-няе ў хаты, у ложкі, а наадварот, трымае ўсіх на вуліцы: і муж-чын, і жанчын, і дзяцей, і старых. Улетку сяло заціхае павольна. Слабее мужчынскі рогат, узлятае ў зорнае неба дзявочая пры-пеўка, рассыпае свае гуллівыя акорды баян.
Увосень усё інакш. У хатах, у дварах, здаецца, тая ж работа, але яна не падобная на летнюю. Нейкі інакшы рытм яе, не тая напоўненасць. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 799 | Комментарии (0) |
Жніво. Ранне. Спелае жыта схіліла каласы. Блішчыць раса і буйнымі круглымі слязьмі капае і з коласа, і з тонкага залатога сцябла. Пахне свежасцю зямелька.
Сям-там сінеюць чароўныя галоўкі ціхіх васількоў. Трыпут-нікам і мышыным гарошкам парасла высока мяжа.
Падзьме цёплы, і густы, і лёгкі ветрык — і ад жытняе сцяны льецца і плыве пах упрэлай палявой зямлі і мірнай непрыкмет-най румянкі, сыплюцца ў сем колераў вясёлкі росныя перлы, дыхаючы ўгору духам цеплыні.
Шырокая і далёкая жоўтая ніва! Там, пры далёкім лесе, у дымнай імгле, мусіць, канчаецца яна. Колецца пад нагамі яшчэ поўнае соку ржышча. Не хочацца думаць, што там, на ўзгорачку, на пясочку, ёсць і рэдзенькае, дробненькае жыта з малюсень-кімі каласкамі. Сумна там. Затое ж надта хораша тут, дзе яно буйное, дзе яно густое! Канюшына зелянее патройнымі лісціка-мі. Клякоча каваль-скакунец. Трымціць і снуе туды-сюды над жытам жоўценькая мятлушка. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 958 | Комментарии (0) |
Паўднёвы бераг болыпай затокі пакрыты вечна жывым сас-новым шумам.
Хораша тут. Цяпер вось нізам сцелецца верас у румяным ра-нішнім святле, а над верасам густа высяцца гонкія сосны. До-бра ўзняць галаву, загледзецца на іх шэра-зялёныя кучаравыя верхавіны на фоне цёплага блакіту і высокіх аблокаў. Сосны гамоняць. Нібы расказваюць адну за адной чароўныя казкі ма-ленства. Расказваюць нястомна і радасна, ціха і мудра, як гэта можа добрая, пагодлівая старасць. Возера сёння маўчыць. Каля нізкага берага, чыста пясчанага ці парослага рэдзенькай травой, ледзь чутна, раскошліва пахлёбвае хваля. Чайкі гуляюць над люстранай вадою, пікіруючы на спажыву. Часам яны садзяцца на вільготны, вылізаны прылівам пясок.
Далей на поўдзень відаць абрывісты бераг. Вада дні і ночы га-дамі падточвае жоўтыя пласты пяску, які абсоўваецца, здрадлі-ва агольваючы карэнне самых смелых соснаў, што густа выйшлі тут на край абрыву. Яны ў адчаі чапляюцца за абрыў, а потым усё ж такі падаюць. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 375 | Комментарии (0) |
Пачатак студзеня. Нечуваная бура пранеслася над заходнім узбярэжжам Еўропы. Дайшла і да нас. Хадзіў за Мінскую каль-цавую дарогу ў бліжэйшы бор. Там адна толькі яліна павалі-лася, старая, аджыўшы сваё. Упала, з каранямі вывернулася.
Вядомы краязнавец дзевятнаццатага стагоддзя Адам Кіркор піша, што былі такія буры на Палессі, аж вырывала дрэвы з каранямі, насіла ў паветры. I што моцна балоты гарэлі. А мы ўсё крычым-наракаем: балоты паасушалі, яны гарэць пачалі. Раней жа ніхто іх не чапаў, а гарэлі так, што дыхаць не было чым. Вось табе і змяняецца клімат. Ён заўсёды змяняецца.
Пасля таго паходу прынёс дахаты дзве яловыя шышкі, якія сарваў з вершаліны паваленай елкі. Праз тры дні шышкі высах-лі, з-пад лускавінак выпаўзлі жучкі. Наставілі вусікі, лазяць па стале, разбіраюцца: «Куды гэта мы трапілі?»
А я ўсё думаў, што ўночы трапгчыць. Трэсне — і ціха. Зноў праз гадзіну трэсне — і ціха. А гэта шышкі раскрываліся.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 386 | Комментарии (0) |
Нідзе так добра не чуваць спеў жаваранка, як у чыстым полі. 3 высокага неба льецца птушыная песня, нібы мноства срэбных званочкаў узняло сонца аж пад воблакі.
Аднойчы ў залатым паднябессі я заўважыў не жаваранка, а каршуна. Драпежнік лунаў высока-высока, кагосьці высоч-ваў. Спачатку я і не прыкмеціў, як ад самай зямлі пачаў узні-мацца жаваранак. Срэбны званочак, захоплены ўласнай песняй, не бачыў, што ляцеў у кіпцюры да смерці.
Каршун кінуўся ўніз, рассякаючы паветра, як маланка. Пе-рад ім ляцеў маленькі шэры камячок. Куляй птушачка шмыг-нула мне пад адзенне, даверліва знайшоўшы сабе схованку. Я ўбачыў лютыя вочы каршуна, разяўленую дзюбу, растапы-раныя кіпцюры і міжволі замахнуўся на драпежніка пугай. Ён неахвотна ўзняўся ўгору.
Дзесьці пад маім адзеннем сядзеў трапяткі жаваранак. Нейкі час я адчуваў сябе акрыленым, і мне здавалася, быццам вось-вось я палячу. Калі я зварухнуўся, шэрая птушачка пырхнула і паляцела. Я стаяў радасны, узнагароджаны птушыным даве-рам.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 449 | Комментарии (0) |
Як цікава на Дзвіне, калі яна прачынаецца ад зімовага сну! То ўсё вакол было застылае, пакрытае снегавой беллю, а то рап-там і рака, і ўзбярэжжа заблішчалі, заіскрыліся ад сонечнай ласкі. Лёд на рацэ набрыняў, запоўніліся вадой сцяжынкі, пра-кладзеныя людзьмі, паболыналі палонкі.
Так і чакай цяпер: рака вось-вось узбунтуецца. Спярша па-чуюцца грозныя раскаты, нібы стрэлы далёкіх гармат. Гул, падобны да ўздыху волата, пракоціцца ад краю да краю. По-тым рака пачне ламаць і крышыць лёд, і ён, з шумам і трэскам адрываючыся ад берагоў, шугане па плыні.
На гэты раз Дзвіна зрушыла лёд раніцай. Цэлыя ледзяныя паляны церліся адна аб адну і глуха шамацелі. Калі які-небудзь ладны кавалак чапляўся за выступ берага, вада булькатала каля яго, як у гаршку ў печы. На адной вялікай крызе праплыла сан-ная дарога, на другой — тырчаў разгалісты корч, на трэцяй — плыў паўразбураны будан з дошак і саломы. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 408 | Комментарии (0) |
Каршун павольна кружыў па-над возерам, раскінуўшы кры-лы. Вялікі зубасты шчупак стаяў у вадзе нерухома, нібы зато-пленае палена, падпільноўваючы верхаводак і плотак. Убачыў-шы яго, каршун, як страла, паляцеў уніз і кінуўся на рыбіну.
Вострыя кіпцюры ўчапіліся ў шырокую цёмную спіну шчу-пака. Моцна трымаючы здабычу, каршун ірвануўся ўгору. Але шчупак быў для яго занадта вялікі і цяжкі. Узняцца з ім у па-ветра каршун не змог, а выцягнуць доўгія і крывыя кіпцюры з цела рыбы не здолеў.
Шчупак разявіў пашчу з вострымі, як у пілы, зубамі. Ён ша-лёна біў хвастом і кідаўся ва ўсе бакі, заліваючы каршуна вадою. Рыба цягнула птушку ў ваду, а птушка рыбу — у паветра. Хто каго?
Крылы зняможанага каршуна намоклі, а дужы шчупак усё цягнуў і цягнуў яго пад ваду, пакуль гладзь не самкнулася над птушкай назаўсёды. Драпежнік загубіў драпежніка.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 823 | Комментарии (0) |
У канцы сакавіка, калі ў лесе яшчэ шмат снегу, пачынае та-каваць глушэц. Заканчваецца глушцовы ток у канцы мая, калі ўсё вакол зелянее. Такуе глушэц на суку высокага дрэва. Звесіў-шы крылы ўніз, ён распускае хвост веерам і выцягвае наперад сваю шыю, а галаву задзірае ўгору.
Глушэц пачынае такаваць на досвітку, калі вакол цёмна і лес яшчэ не абудзіўся. У халодным вільготным паветры далёка чуваць дзіўныя, нібы драўляныя, гукі. Голас глушца нагадвае то скрып дрэва і трэск галінак, то нейкае шчоўканне і бульканне, то стук драўляных прадметаў. Песня глушца нібы народжана ляс-ным шумам: гоманам сосен, шолахам вершалін і скрыпам дрэў.
Такуючы, глушэц нічога не заўважае. Ён цалкам захоплены сваім спевам. Таму і называюць яго глушцом. Скончыўшы та-каванне, перш чым пачаць новую песню, ён пільна прыслухоўваецца і аглядаецца.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 360 | Комментарии (0) |