В разделе материалов: 514
Показано материалов: 361-370
Показано материалов: 361-370
Вясковыя жыхары лічаць, што пражыванне вужа пад пад-логай ці пад печчу прыносіць у хату багацце і шчасце. Забіць такога вужа — вялікі грэх, які нельга замаліць.
У вёсках можна пачуць цікавыя гісторыі пра вужоў, што жылі ў хатах ці гумнах, зрэдку — у хлявах. Часам хатнія вужы падпаўзалі да стала, за якім абедалі людзі. Тады ім, як паўна-праўным членам сям'і, налівалі малака ў сподак, пастаўлены на падлозе.
Расказваюць, што аднойчы сяляне вырашылі праверыць, як будзе паводзіць сябе хатні вуж, калі схаваць яго вужанят. Паклалі іх у шапку і вынеслі з хаты. Занепакоены стары вуж, слізгануўшы ў падпечак, неўзабаве з'явіўся зноў, падпоўз да гладыша і ўпусціў туды свой яд.
Тым часам людзі прынеслі вужанят і высыпалі іх ля парога. Тады стары вуж вярнуўся да гладыша, абкруціўся колцам ва-кол яго і перакуліў на падлогу. Усё малако, атручанае вужом, выцекла з перакуленай пасудзіны. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 603 | Комментарии (0) |
Белы лебедзь з'яўляецца сімвалам вернасці ў каханні, чысціні.
Амаль поўнае знікненне лебедзяў з вадаёмаў нашай краіны патрабавала нейкага тлумачэння. Паводле міфа, калі Ной, ра-туючы жывёл і птушак ад патопу, пачаў збіраць іх на карабель, лебедзь Страцім надумаў плаваць самастойна. Але на яго населі птушкі, што плаваць не ўмелі, патапілі Страціма. Таму няма цяпер яго нашчадкаў.
У творы Максіма Багдановіча «Страцім-лебедзь» гучыць дум-ка пра трагічнасць лёсу асобы, якая гіне, ратуючы слабых.
У Свіслацкім раёне запісана паданне пра паходжанне чор-ных лебедзяў. Апавядалі, што калісьці на месцы ляснога возера стаяў замак, дзе жылі граф з жонкай і дачкой. Дзяўчына па-любіла маладога конюха. Даведаўшыся пра гэта, жонка графа пракляла дачку і яе каханага. Апоўначы, калі тыя гатовы былі ўцячы, замак праваліўся пад зямлю, а на яго месцы разлілося возера. 3 таго часу прылятаюць сюды два чорныя лебедзі, пла-ваюць кругамі, не набліжаючыся адзін да аднаго з-за матчынага праклёну. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1060 | Комментарии (0) |
Неўзабаве пасля вайны, неяк пад восень, на гарадской Кола-савай сядзібе з'явіўся грак. Падрабязнасцей з'яўлення птушкі не ўсачылі, а ўбачылі яе выпадкова, калі грак перабягаў з адной сваёй схованкі ў іншую.
Хаваўся ён болып у гусцейшым зарасніку, а калі крыху акры-яў, асмеліўся выходзіць нават да дзвярэй хлеўчука. Тут на лаў-цы адпачываў Канстанцін Міхайлавіч, не забыўшыся насыпаць чаго-небудзь птушцы. Грак, не баючыся Коласа, патупваў бліз-ка каля яго, браў ежу амаль што з рук. Усіх іншых жыхароў дома асцерагаўся.
Так дабыўся калека-грачок да першага снегу, хоць і папра-віўся ўжо, жывучы на дармовых харчах. «Замерзне, небара-ка», — падумаў Колас, вярнуўшыся з зацярушанага шэранню саду, дзе ўжо адчуваўся першы мароз.
Гаспадар пацёр рукі, сядаючы за абед, пачаў уголас думаць, якой даць рады, каб птушка перазімавала ў цяпле. Забыўся, што злаваў на гракоў у час іхніх крыклівых адвячоркаў. Тады ён наракаў на іх: ломяць галлё, а дрэвы праз гэта ўсыхаюць. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 536 | Комментарии (0) |
Сабакі ў дзядзькі Антона былі надта сярдзітыя, затое разу-мныя. Яны пільна сцераглі двор. Самы вялікі з іх, якога звалі Дунай, мог пусціць незнаёмага чалавека ў хату, але не выпускаў да прыходу гаспадара.
Мне вельмі падабаліся малыя шчаняты, і я выпрасіў аднаго сабе. Шчанюк быў чорны, а на жываце поўсць рыжая, нібы ён у камізэльцы. Я таксама назваў яго Дунаем.
Пакуль я рабіў будку пад ганкам, Дунай спаў на анучы ў сен-цах. Ён прывык да сваёй талеркі, з якой еў тое, што я мог уха-піць са стала.
Дунай рос, не ведаючы ніякай прывязі. Мы з ім пасябравалі так, што ніколі не разлучаліся. У агарод, на рэчку, у сяло — усюды я браў шчанюка з сабою. Дунай заўсёды лашчыўся да мяне, ад радасці гатоў быў, здаецца, падскочыць і лізнуць мне твар. Шчырасць і ўдзячнасць да мяне ён умеў выказваць па-свойму: так і віляў кучаравым хвосцікам. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 414 | Комментарии (0) |
Вавёрчына рэдкалессе помніцца з самага дзяцінства. Яно заўсёды прываблівала сваёй прыгажосцю. Аднолькава вабіла яно ў сонечны дзень і пахмурнае надвор'е, у шэры надвячорак і свежую раніцу.
Надзіва багата было населена яно вавёркамі. Варта было толькі з'явіцца там, як пачынаўся ўсеагульны перапалох. Але лішнім шумам вавёркі сябе не выдавалі. Па дрэвах праносіўся лёгкі шоргат, часам чулася характэрнае пацокванне або, быва-ла, падала на зямлю згубленая шышка.
Затаіўшыся і ўважліва прыгледзеўшыся, удавалася ўбачыць і саміх вавёрак. То скакалі яны адна за адной з дрэва на дрэва, то высоўвалася з-за тоўстага камля цікаўная прыгажуня з дзіўнымі, нібы памазкі, вушкамі. Гнёзды вавёрак, што звісалі дзе-небудзь паміж магутных разгалінаванняў старых дрэў, былі трывала сплецены з галінак, дубчыкаў і ляснога моху, старанна прыкрыты зверху. А ў сярэдзіне высланы поўсцю ды сухой пад-сцілкай. Вавёркі — гаспадыні выключныя. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 565 | Комментарии (0) |
Надзвычай ясная, спакойная раніца выдалася ў гэты дзень. Возера лагодна пакалыхвала свае хвалі. Каб пачуць іх шум, трэ-ба было ўважліва прыслухоўвацца да гамонкі дробных хваляў, што, як срэбра, пераліваліся на сонцы. Тым, хто сядзеў у гэты час над возерам, давялося ўбачыць надзвычай цікавы малюнак. 3 пясчанага і неглыбокага дна возера выпаўзлі на бераг дзіў-ныя, зеленаватага колеру нейкія істоты, падобныя да вадзяных жукоў. Выпаўзшы з возера, жукі некаторы час нерухома сядзелі на цёплым пясочку. I раптам на вачах з імі адбывалася дзіўная змена: шкарлупіна раскідалася, спаўзала, і з жука выклёўва-лася маладзенькая, далікатная стракозка з празрыстымі, нібы слюда, крыльцамі.
Момант прасядзеўшы, яна разгортвала крыльцы і жвава па-дымалася ў паветра. Так нараджалася новае стварэнне, радасна і весела пачыналася маладое жыццё. Праз пару хвілін цэлы рой рухавых стракозак закружыўся над возерам і яго берагамі і да-лёка над полем.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 576 | Комментарии (0) |
Неацэнную дапамогу ў прадказанні надвор'я могуць аказаць многія жывёлы, якіх мы добра ведаем. Жывёлы востра адчува-юць змяненне надвор'я і рэагуюць на яго сваімі паводзінамі.
Калі ўзяць уюна і пасадзіць у акварыум, то гэта гатовы жывы барометр. Пры набліжэнні моцнай навальніцы рыба будзе міту-сіцца і часта ўсплываць на паверхню. Перад ясным надвор'ем заляжа на дно і нават не паварушыцца.
Гучнае кваканне жаб сярод дня — дакладная прыкмета не-пагадзі. Доўгае вячэрняе кваканне, наадварот, абяцае добрае надвор'е. Калі жабы маўчаць, то чакаецца пахаладанне.
За паўдня або за суткі адчувае набліжэнне дажджу берасцян-ка, невялікая птушка нашых лясоў1. Яна няспынна апавяшчае пра гэта ўсю акругу сваёй звонкай песенькай. Частым і доўгім кукаваннем указвае на ўстанаўленне цёплых дзён зязюля. Ніко-лі не падманваюць у прадказанні надвор'я стрыжы. Калі птуш-кі, якія толькі што весяліліся ў паветры, раптам знікаюць, то ў гэтым месцы чакаецца моцная непагадзь. Многія жывёлы — выдатныя жывыя барометры. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 2238 | Комментарии (0) |
Ваяр патаемных вiроў (Ваяр патаемных вироу) Якіх толькі паданняў не пачуеш аб самах! Нават знешне сом не такі, як іншыя рыбы. Цела яго вялікае, круглае, знізу пло-скае. Яно пераходзіць у пляскаты хвост з двума доўгімі плаў-нікамі. Афарбоўка яго амаль чорная, з бурым адлівам на спіне, а па баках крыху святлейшая. У брушной частцы скура жаўта-ватая, а то і белая, пакрытая блакітнымі, ружовымі крапінкамі. Вельмі вялікая галава і шырокі рот, доўгія бакавыя адросткі-вусы на верхняй сківіцы і дзве пары кароткіх вусоў на ніжняй, маленькія вочкі. Такі партрэт гаспадара таямнічых віроў.
Сом аддае перавагу глыбокім вірам і ціхім ямам, дзе жыве амаль цэлы год. Толькі на нераст самы выходзяць на менш глы-бокія месцы. Дарослы сом харчуецца рознай ежай: чарвякамі, вадзянымі насякомымі, малюскамі. Але перавагу аддае рыбе і жабам.
Сом — каштоўная прамысловая рыба, але колькасць яго'па-мяншаецца. Ён занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, ахоўва-ецца законам.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 611 | Комментарии (0) |
У нашай вёсцы хадзіла пагалоска: у вырай, у далёкія і цё-плыя краіны журавы пад сваімі шырокімі крыламі нясуць ла-ставак. Пасля даведаўся, што гэта няпраўда. Яны самі, на сваіх крыльцах ляцяць восенню ў цёплыя краіны зімаваць. Ластаўкі спрытнейшыя, болын імклівыя за журавоў. Дык навошта ім жураўліныя крылы?
Прыляталі з выраю ластаўкі пазней за журавоў, нават пазней за марудную зязюлю, якая прыносіць у свой родны бор цёплую вясну.
Прыляцеўшы, адразу браліся за работу. На апошні вянец сця-ны, пад дах нашай старэнькай хаты яны ў дзюбах насілі гразь, гліну, саломінкі, валасінкі, пярынкі. Усё гэта ўласнай слінаю змочвалі, склейвалі, майстравалі сваё круглае гняздзечка. Яно ўжо было гатова, але шчырыя работніцы кудысьці яшчэ адлу-чыліся, а праз дзірачку ў ластаўчына гняздзечка праціснуўся верабей. Гэта ён нібыта паглядзець, пацікавіцца, павучыцца ў ластавак, як трэба рабіць гнёзды. Паглядзеў, павучыўся — вылятай! А ён сядзіць. Прыляцелі ластаўкі, а ў іх маленькай хацінцы няпрошаны госць. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1294 | Комментарии (0) |
У Нарачы, як і ў іншых азёрах і рэках Балтыйскага басейна, водзіцца розная рыба. Але найболын цікавая, вядома, вугор. Доўгі, змеепадобны, тоўсты, ён не проста адна з самых смач-ных нашых рыб, але і самая незвычайная. Ён можа прапаўзці невялікую адлегласць ад вадаёма да вадаёма. Рыбакі з тых мяс-цін, дзе ён водзіцца, расказваюць, што ў вельмі росныя ночы вугор выпаўзае на палі есці гарох. Калі прыходзіць час класці ікру, вугор плыве са свайго возера ці рэчкі ў вялікую раку, пасля ў Балтыку, адтуль у Атлантычны акіян і ўрэшце дасягае змрочных глыбінь Саргасава мора. Менавіта там з ікры выво-дзяцца лічынкі, спачатку зусім празрыстыя, і плывуць назад, на радзіму. Шлях цягнецца многія месяцы, вугры сталеюць. I ўрэшце, ужо амаль дарослыя з'яўляюцца ў той рацэ, у тым возеры, адкуль калісьці іхнія бацькі накіраваліся ў свой доўгі шлях.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 606 | Комментарии (0) |