В разделе материалов: 514
Показано материалов: 371-380
Страницы: « 1 2 ... 36 37 38 39 40 ... 51 52 »

Проса для жораваў (Проса для жоравау)

Аднойчы на былым хутарскім падворку тата пасеяў загон проса. «На дзіва густое і каласістае», — казала мама, аглядаючы малады пасеў. Радаваліся мы, назіраючы затым, як расце «пра-сяная каша». Але неяк чарговы агляд поля здзівіў: яно было вы-таптана невялікімі кругамі, быццам нехта паціху малаціў уруч-ную. За вячэрай тата прапанаваў рана паехаць з ім. Конь ішоў вельмі хутка, фыркаючы ад назойлівых сляпнёў. Тата пацягнуў лейцы, стрымаў каня, і раптам мы ўбачылі, як таямнічыя гос-ці-жораўкі, выцягнуўшы шыі над просам, шчыравалі ў загоне. Хутка і ўмела працавалі дзюбамі, выбіваючы з каласкоў зярнят-кі проса. Тата распрог каня: «Дзіўныя птушкі, такім і проса не шкада. Няхай набіраюцца сілы да адлёту, не спалохаў бы хто».
Тата быў знаўцам прыроды. Мае прабелы са школы ў веданні флоры і фаўны лёгка ўзнаўляў сваімі назіраннямі.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1096 | Комментарии (0)


Чырвоны капялюшык

Немагчыма ўявіць запаведны лес без настойлівага «тук-тук». Сядзіць на высокай сасне беласпінны дзяцел у чырвоным капя-люшыку і дзюбай старанна грукае па кары дрэва.
Дзяцел — разумная і прыгожая птушка! У кары дрэва ён адшуквае шкодных насякомых і тым самым лечыць расліну. Болын за ўсё шкоднікаў у старой гнілой драўніне, трухлявых пнях, якія называюць мёртвым дрэвам. Цікава, што ярка-чыр-воны капялюшык мае толькі дарослы самец, у самачкі верх га-лавы чорны, адсутнічае чырвоны колер і ў моладзі.
Беласпінны дзяцел разам з трохпалым і зялёным таксама знаходзіцца пад аховай дзяржавы, бо занесены ў Чырвоную кнігу. Усяго ў Бярэзінскім біясферным запаведніку гняздуецца сем відаў дзятлаў. Самая шматлікая каманда вялікіх стракатых дзятлаў. Гэтая дружная кампанія штогод выдзёўбвае ўсё новыя і новыя гнёзды, у якіх пасля знаходзяць сабе жытло сычы, шпа-кі, сініцы і іншыя птушкі з атрада вераб'іных. У пустых дуплах пасля дзятлаў селяцца кажаны, вавёркі і соні.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 519 | Комментарии (0)


Вадзяныя начнiцы (Вадзяныя начницы)

Вадзяная начніца, прадстаўніца роду кажаноў, на самай спра-ве жыве не ў вадзе, а часцей за ўсё дзе-небудзь на гарышчы, пад дахам ці ў дупле. Восеньскім днём на гарышчы можа сабрацца да шасцідзесяці звяркоў, якія, цесна прытуліўшыся адно да аднаго, спяць пасля бяссоннай ночы. А ў вялікіх пячорах разам днююць тысячы кажаноў. Гвалт ад іх крыку часам стаіць неве-рагодны. Самае цікавае, што кожны кажан мае свой галасавы тэмбр, не падобны на тэмбр астатніх суродзічаў. I начніца лёгка можа пазнаць свой голас, калі той вяртаецца да яе рэхам, адбіў-шыся ад сцен пячоры.
Называюць гэтых маленькіх жывёл начніцамі таму, што жы-вуць яны, як правіла, непадалёку ад рэк, азёр ці нават ручаёў. Асноўнай ежай для іх служаць насякомыя, якія лётаюць над вадой або бегаюць па ёй.
А з набліжэннем халадоў, калі насякомыя пачынаюць зні-каць, начніцы рыхтуюцца да спячкі, пакуль увесну над вадой не з'явяцца першыя насякомыя.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 450 | Комментарии (0)


Дапамога жабам-вандроунiцам (Дапамога жабам-вандроуницам)

Траса Мінск — Віцебск падзяляе тэрыторыю запаведніка на дзве часткі. Хуткія аўтамашыны ляцяць адна за адной па да-розе, не зважаючы на правілы суіснавання ў прыродзе. Жабкі-вандроўніцы прызвычаіліся зімаваць у адным месцы балота. Вясной выбіралі болын зручнае месца для нерасту, а яно ака-залася за дарогай. Заолагі падлічылі, што за шлюбны перыяд на дарозе гінула палова папуляцыі земнаводных. Былі сярод іх і занесеныя ў Чырвоную кнігу чаротавыя жабы.
Тады юныя ахоўнікі прыроды арганізавалі веснавыя атра-ды вартаўнікоў. Як толькі жабка збіралася сігаць цераз даро-гу, дзяжурныя забіралі яе ў спецыяльны посуд і пераносілі да любімага балотца.
Юныя выратавальнікі працягвалі сваю работу, пакуль пад дарожным палатном не праклалі спецыяльныя пераходы для жабак. Земнаводныя вандроўнікі цяпер спакойна карыстаюц-ца штучным цывілізаваным пераходам. Сэнс цывілізацыі — у гуманізме, калі чалавек прыслухоўваецца да патрэбаў жывой прыроды і своечасова прыходзіць на дапамогу братам сваім мен-шым.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 454 | Комментарии (0)


Андатра

Андатра агледзела байдарку і паплыла вакол яе.
Мне добра відаць, як спрытна яна плыве. Кароткія пярэднія лапкі прыціснуты да грудзей. А вяслуе вялікімі заднімі лапамі з перапонкамі паміж пальцаў. Здаецца, нібы вакол байдаркі плавае маленькі бабёр. Але ў бабра хвост шырокі, тоўсты і пля-скаты, пакрыты дробнай луской. У андатры — вузкі, сціснуты з бакоў. Ён пастаўлены да паверхні вады рабром, і андатра ка-рыстаецца хвастом і як вяслом, і як рулём.
Я цярпліва чакаў.
Зрабіўшы вакол байдаркі круг, андатра нырнула і апынулася пад вадою каля карчажыны.
3 вады высунуўся нос, потым паказалася круглая мокрая галава. Праз хвіліну яна была ўжо на лопасці вясла. Вочкі звяр-ка, круглыя і бліскучыя, дапытліва паглядаюць на мяне з-пад мокрай карычневай шэрсці. Носік увесь час безупынку вару-шыцца, а доўгія рэдкія вусы тапырацца. Велічынёй звярок быў з маладую кошку.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 594 | Комментарии (0)


Ластаукi (Ластауки)

З'яўляюцца ластаўкі прыблізна ў адзін і той час вясны. Калі настае гэты самы час, то, дзе б ты ні быў, чым бы ні займаўся, пачынаеш вачыма і на слых шукаць гэтых вясёлых шчабяту-шак.
Кожная сустрэча з імі адбываецца па-рознаму. Часам робіш што-небудзь па гаспадарцы на двары. Раптам вуха ўлоўлівае знаёмае шчабятанне. Дзве ластаўкі таропка, адна за адной, ля-цяць над агародамі. А то выйдзеш ранкам з дому, глядзіш, а яна ўжо сядзіць дзе-небудзь на дроце і распявае.
У апошні дзень красавіка я выйшаў у лес паблукаць без на-дзеі ўбачыць штосьці цікавае.
Крочу сваёй любімай сцежкай па драбналессі. Нечакана заў-важаю знаёмы сілуэт. Няўжо ластаўка? Яна, родная! Ляціць і па баках пазірае, відаць, родным мясцінам радуецца. Вось яна ігаблізілася да мяне, весела зашчабятала. Маўляў, з выраю вярпулася, вясну-красну з сабою прынесла.
Кажуць, што адна ластаўка вясны не робіць. А для мяне зрабіла. Ды яшчэ якую вясну! 

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1090 | Комментарии (0)


Крыжадзюбы

Я пайшоў на ўзбуджаны гоман лесарубаў.
На снезе ляжала толькі што зваленая старая елка. Адзін ле-саруб трымаў у руках круглае цёплае гняздо. Паўголыя птуша-няты спалохана пазіралі на людзей.
Я растлумачыў, што такі выпадак не надта і рэдкі. Увесь сакрэт у тым, што гэтыя птушкі жывуць высока на дрэвах. Іх гнёзды людзі знаходзяць толькі тады, калі зваляць дрэва.
Мы вырашылі ўзняць гняздо на суседняе дрэва.
На наступны дзень я зноў прыйшоў у лес. Цікава было даве-дацца, ці знайшлі птушанят бацькі.
— Усё ў парадку. Вось толькі чамусьці бацькі рэдка кормяць іх, — здзіўлена адзначылі лесарубы.
Я паведаміў, што крыжадзюбы кормяць дзяцей зробленай у валлячку1 кашкай з хвойнага насення. I шмат часу затрачва-юць на здабычу зярнят з мерзлых шышак.
Да елкі ў гэты час прыляцелі дзве чырванаватыя птушачкі, трошкі болыпыя за вераб'я. У гняздзе пачуўся тонкі піск.
Лесарубы пачалі разыходзіцца па сваіх месцах.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 482 | Комментарии (0)


Аднавокi сом

На гэты раз рыбакам пашанцавала.
Сярод малых плотак, язёў у невадзе быў сом з адным вокам.
— А ці не той драпежнік, пра якога расказвала цётка Матрона? — заўважыў адзін з рыбакоў.
Панесла неяк Матрона бялізну на возера паласкаць. Не па-спела жанчына аглянуцца, а сукенка паплыла па вадзе. Учапі-лася жанчына дзвюма рукамі і што ёсць сілы пацягнула на сябе. Над вадой усплыла ашчэраная зяпа, потым і ўся пляскатая га-лава. Напалохалася Матрона. Схапіла бялізну і пабегла дамоў.
А тым часам сом заплыў на сярэдзіну возера, дзе плавалі па-сялкоўскія гусі. Хацеў паласавацца гусяцінай. Але толькі вы-ткнуў галаву з вады, як трывожна закрычаў гусак.
Матрона бачыла, як маленькія гусяняткі кінуліся да берага, а гусак напаў на сома. Сом разгубіўся. Ён ведаў сваю сілу над усім, што жыло ў возеры. А тут знайшоўся дужэйшы. Гусак злаўчыўся і дзеўбануў сому ў вока.
3-за сваёй прагнасці сом і ў невад трапіў.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 477 | Комментарии (0)


Раслiны-лекары (Раслины-лекары)

Напэўна, рэдка сустрэнеш чалавека, які б хоць раз у жыцці не параніў да крыві руку або нагу. Вясковыя жыхары добра ве-даюць: калі рана невялікая, можна абысціся і без бінту. Трэба выкарыстаць расліну, якая называецца крываўнік. Праўда, у народзе яна мае і іншыя назвы: белая кашка, заечая трава, па-рэзнік. Пра здольнасць гэтай расліны спыняць кроў пры парэзах ведалі яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Сок крываўніку здаўна выкарыстоўвалі пры лячэнні незагойных ран.
Кожны бачыў расліну, якая называецца падбел. Кветкі яе, напэўна, не самыя прыгожыя, але яны заўсёды радуюць вока, бо з'яўляюцца ў самым пачатку вясны, як толькі сыходзіць снег. Яшчэ старажытнагрэчаскі ўрач Гіпакрат выкарыстоўваў карані гэтай расліны пры захворванні лёгкіх.
Адной з самых старажытных лекавых раслін з'яўляецца валяр'ян. Звесткі пра яго лекавыя здольнасці можна знайсці ў літаратуры, якая пісалася яшчэ ў першым стагоддзі нашай эры. Самая карысная частка валяр'яну — корань, які дапамагае лячыць нервовыя захворванні.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1004 | Комментарии (0)


Каранi и карэньчыкi (Карани и карэньчыки)

Пра карані можна сказаць, што яны свету белага не бачаць. Усё жыццё карані праводзяць у зямлі, а сонца бачаць толькі перад сконам, калі іх выдзіраюць з глебы. Мабыць, крыўдна караням: усе любуюцца прыгажосцю кветак і дрэў, хваляць фруктовыя расліны за смак іх пладоў, а карані ніхто не хваліць. А яны ж не толькі працавітыя, але і па-свойму прыгожыя. Ча-сам нагадваюць казачных чалавечкаў, у якіх шмат рук і ног.
Праўда, не ўсе карані вымушаны хавацца пад зямлёй. Ёсць карані, якія з'яўляюцца на наземных частках раслін. Адны з іх збіраюць паветраную вільгаць, а іншыя, замацоўваючыся ў глебе, служаць для раслін своеасаблівымі апорамі.
У некаторых трапічных дрэў ёсць прыдаткавыя карані. Хут-чэй за ўсё, яны таксама вырастаюць, каб быць дадатковымі апо-рамі. Чым болыным становіцца дрэва, тым болын у яго з'яўляец-ца прыдаткавых каранёў і карэньчыкаў. Калі здалёк паглядзець на такое дрэва, то здаецца, быццам яно некуды ідзе.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 618 | Комментарии (0)