В разделе материалов: 514
Показано материалов: 381-390
Показано материалов: 381-390
У час касьбы, калі мы адпачывалі пад магутнымі дубамі, мой дзядуля доўга глядзеў на таўшчэзны ствол аднаго з іх. Потым падышоў да маўклівага волата і, задраўшы галаву, некалькі хвілін уважліва пазіраў на густую вершаліну дрэва.
Прыкладна паўстагоддзя назад на месцы сенакосу была не-пралазная багна. Толькі там-сям пагойдвалі голлем дубы-асілкі. Здавалася, яны пільна сачылі за парадкам на абшарах, адведзе-ных ім прыродай. Мой дзядуля, які тады быў падлеткам, касіўса сваім бацькам на гэтым месцы. Калі яны селі абедаць пад дубамі, малады касец пачаў скардзіцца, што ён вельмі стаміўся. Бацька параіў сыну дакрануцца да самага магутнага дуба, каб атрымаць яго сілу.
Дзядуля заўважыў, што за пяцьдзясят гадоў дрэвы трохі па-таўсцелі ды ўзняліся ўверх на метр-другі.
Дубы — вечныя дрэвы. Некалькі пакаленняў людзей змя-нілася з таго часу, як выраслі дубы на гэтым месцы. А дрэвы, па-ранейшаму велічныя, то ціха шумяць аб нечым, то грозна размаўляюць з навальніцамі. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 742 | Комментарии (0) |
Першы баравічок я заўважыў выпадкова. Сііачатку мінуў тое месца, дзе ён рос. Калі азірнуўся, убачыў светла-карычневы капялюшык, які выглядаў з-пад ялінкі. Вярнуўся, стаў перад баравічком на калені, асцярожна змахнуў з капялюшыка зямлю з ігліцай. Нахіліўшыся, не беручы баравічка ў рукі, пацалаваў яго. Кажуць, грыбоў знойдзеш столькі, колькі разоў пацалуеш першы грыб. Не дастаючы з зямлі прыгажуна, я агледзеўся. Ён жа тут не адзін! Баравічкі, падобныя адзін да аднаго, нібы браты, задзіралі галовы.
Шмат сустракаў я палявых баравікоў, ці чорнагаловікаў, аднак усе яны былі паточаныя. Трапляліся мне і свінушкі, якія ў дзяцінстве я насіў з лесу кашамі. Свінушкі ў нас вымочва-юць і соляць. Аднак я, прачытаўшы недзе, што яны атрутныя і шкодныя, абыходжу іх.
А тут чысценькія, прыгожанькія, роўненькія баравічкі! Я доўга стаяў на каленях і, ахоплены нейкім дзіўным пачуц-цём замілавання і радасці, не мог адарваць вачэй ад палянкі. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 822 | Комментарии (0) |
У ніжнім горадзе амаль ва ўсіх гародчыках цвілі цюльпаны. Яны былі чырвоныя, жоўтыя, ружовыя, пунсовыя, крэмава-белыя. Пад вокнамі кожнай хаты ківаліся тугія бутоны, якія ў адзін з сонечных дзён раскрываліся. Тады ад яркіх чаш нельга было адарваць вочы.
Цюльпаны зрабіліся галоўнымі кветкамі тутэйшых гаспа-дынь. Некаторыя градкі закрываліся шклом, і цюльпаны пад ім зацвіталі намнога хутчэй. Заморскія кветкі ўзраслі на гэтай зямлі вельмі добра. Яны красаваліся пад нязыркім сонцам, за-крываліся ў непагадзь. Іх было так шмат, што некаторыя выла-зілі на сцежкі, хіліліся пад ногі людзям. Былі сярод гаспадынь такія, у якіх расцвіталі незвычайныя цюльпаны. Сярод іх мож-на было ўбачыць пярэстыя, з доўгімі венчыкамі, падобныя да лілей.
У адным гародчыку цвілі жоўтыя зорчатыя кветкі з цёмнай аблямоўкай. На другой градцы раслі амаль чорныя. Гэтым чор-ным цюльпанам найболын дзівіліся. Сапраўды, радок чорных цюльпанаў у жоўтай рацэ здаваўся цудам. Да іх хацелася дакра-нуцца, панюхаць, зазірнуць у глыбіню чашы. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 812 | Комментарии (0) |
Пад шатамi старых лiп (Пад шатами старых лип) Я не стамляюся здзіўляцца прыгажосці старых ліп. Калі яны апранаюцца ў залацістую квецень, мядовы пах, здаецца, можна пачуць за кіламетр.
У дзяцінстве мне хацелася ўзлезці на самую высокую ліпу і паглядзець на свой горад з вышыні птушынага палёту. Ліпы я бачыў амаль штодзень. Побач з імі знаходзіліся дзве мае лю-бімыя ўстановы: кінатэатр і дзіцячая бібліятэка, якая размяш-чалася ў засені дрэў-волатаў. Ад бацькі я даведаўся, што побач з ліпамі калісьці стаяла царква. Пазней, калі я пабачыў фота-здымкі таго просценькага драўлянага храма, пачаў успамінаць яго. Мне бачылася невялікая бажніца, якая хавалася за старымі ліпамі, нібы шукаючы ў іх абароны. Чамусьці гэты малюнак узнікае абавязкова ў ранішняй смузе.
Першыя сонечныя промні прабіваюцца праз вершаліны дрэў. Над ракой вісіць густы ранішні туман. Надзвычай цёплы, ён хавае яшчэ нешта знаёмае. Можа, маленькага хлопчыка з ву-дай у руках, які, узіраючыся ў ліпы-веліканы, думае пра нешта сваё. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 405 | Комментарии (0) |
Вясною, як пачынаў ажываць свет, выбілася з зямлі тонень-кая травінка. Гэта добрае, яснае сонейка выклікала яе да жыц-ця. Беднае зярнятка, з якога вырасла травінка, згубіла ўжо ўся-кую надзею ўбачыць калі-небудзь белы свет: так было цёмна яму ў зямлі пад снегам. I ўсё ж такі дачакалася. I цікавая з яго вырасла травінка. Маладая раслінка стаяла на ўскрайку лесу. Стары лес закрываў яе ад паўночных вятроў і даваў ёй цяпло і зацішак. Яна была такая маленькая, такая нязначная, што ніхто нават не пазіраў на яе і не цешыўся з яе, нягледзячы на тое, што гэтае маленькае стварэнне ўяўляла сабою асобны кут жыцця, разумна і мудрагеліста зроблены.
Так пачынала жыццё маладая хвойка, так сустракала яна кожную новую з'яву. А кожны дзень, кожны момант непрымет-на аддалялі яе галоўку ад зямлі і адкрывалі ёй новыя і новыя з'явы і малюнкі навакольнага свету.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 609 | Комментарии (0) |
Вясна спазнілася. Лісця і кветак чакалі доўга нават і тут, на поўдні. I таму, калі пры горнай сцяжыне зацвіла нарэшце японская ружа, многім хацелася спыніцца пад гэтым дрэўцам і пастаяць. Кветкі японскай ружы маленькія. Калі павісне на нераскрытым бутончыку дажджавая кропля, то яны амаль абое роўныя, абое ружовыя ў ранішнім сонцы.
Калі я, падымаючыся ў горы або вяртаючыся ў горад, спы-няўся на хрусткай дарожцы і любаваўся безліччу гэтых кве-тачак, яны мне здаваліся дзецьмі вялікіх, сапраўдных ружаў. А яшчэ адно. Праз голле і кветкі гэтага райскага дрэва вельмі добра і дзіўна было глядзець на далёкі белы Эльбрус.
У мностве кветак урачыста і заклапочана звінела не меншае мноства пчол. Грэла доўгачаканае сонца. Зверху спявалі жа-варанкі, у дрэвах гулліва пераклікаліся берасцянкі. У сонцы раставала, як нябачны мёд, духмянасць новай вясны. А пры сцяжыне, як сімвал абнаўлення, стаяла юнае, нікім не кранутае дрэўца.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 461 | Комментарии (0) |
Цяжка знайсці іншую такую звычайную і някідкую на выгляд расліну, як папараць, якой, тым не менш, прысвечана столькі твораў літаратуры і мастацтва. Яна не раз згадвалася ў творах Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча і многіх іншых вядомых беларускіх майстроў слова.
Пра папараць існуе легенда ў беларускай міфалогіі. Нашы далёкія продкі верылі, што ў ноч на Купалле папараць расцвітае і той, хто знойдзе папараць-кветку, набудзе незвычайны дар: ведаць пра ўсё на свеце. Але самае галоўнае, што такі чалавек зможа даведацца, дзе схаваны ўсе зямныя скарбы і як іх адшу-каць. У Беларусі вядома дваццаць пяць відаў папараці. Сем з іх занесены ў Чырвоную кнігу. Значыць, існуе пагроза, што яны могуць знікнуць з нашай зямлі. Няхай сабе сучасная папараць і не зусім падобная да сваіх далёкіх продкаў, усё ж прыемна ду-маць у лесе, што перад табой расліна, чый род на нашай планеце існуе сотні мільёнаў гадоў. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 466 | Комментарии (0) |
Як ні дзіўна, але на Палессі рэдка дзе ўбачыш елку, бо гэтае пераборлівае дрэва ніколі не расце на пясчаных грудах і ў ба-лотах, якіх вельмі шмат тут. Яна любіць тлустую і глейкава-тую глебу. Таму ў маёй роднай вёсцы яна рэдкая госця нават на навагоднія святы. 3 дзяцінства памятаю, што ў школе замест елкі заўсёды на Новы год упрыгожвалі хвою.
Дрэва гэтае надта музыкальнае. Не толькі таму, што ў яго верхавінах круглы год гучыць сімфонія ветру, але і па другой прычыне: з драўніны елак вырабляюць скрыпкі і іншыя му-зычныя інструменты. Калі я чую ў якой-небудзь канцэртнай зале або па радыё журботную музыку скрыпак, дык мне здаец-ца, што лясная сімфонія елак перасялілася ў іх душы. У руках музыкантаў скрыпкі плачуць аб загубленай долі елак, аб тым далёкім часе, калі яны раслі ў вольным лесе і былі прыгожымі маладымі ялінамі. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 464 | Комментарии (0) |
Краiна здароўя (Краина здароуя) У Беларусі расце больш за дзве тысячы зёлак. Людзі даўно заўважылі станоўчае ўздзеянне траў і кветак на свой эмацыя-нальны стан. Афарбоўка, форма, водар — спалучэнне гэтых трох фактараў ужо само па сабе дабратворна ўплывае на наш арганізм, а цудоўныя лекавыя ўласцівасці зёлак часта могуць забяспечыць поўнае пазбаўленне ад нездаровага стану. На жаль, з названых дзвюх тысяч траў і зёлак сёння можна выкарыс-тоўваць толькі каля двухсот найменняў. Таму, што палі, лугі і лясы нашы забруджаны ў выніку неразумнага выкарыстання хімічных угнаенняў, розных гербіцыдаў і пестыцыдаў, завале-ны рознымі адыходамі вытворчасці, прамысловымі, будаўні-чымі і бытавымі звалкамі. А якую шкоду экалогіі, і найперш зёлкам, наносіць масавае спальванне травы і смецця! На жаль, многія не разумеюць, што гэтым самым прыносяць шкоду не толькі сабе, але і сваім унукам і праўнукам.
Зёлкі — гэта невычэрпная крыніца здароўя. Аднак жа за-ходзіць у гэту краіну і карыстацца яе дабротамі трэба разумна і ашчадна. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 498 | Комментарии (0) |
Кветкавыя раслiны (Кветкавыя раслины) Кветкавыя расліны пачалі ўпрыгожваць нашу планету пры-кладна сто сорак мільёнаў гадоў таму. Тады Зямля ўпершыню па-сапраўднаму заквітнела. Вось толькі любавацца гэтым хараством не было каму. Калі, вядома, не лічыць дыназаўраў і некаторых відаў млекакормячых жывёл. Што да чалавека, то ён з'явіўся тут каля трох мільёнаў гадоў таму, а гэта значна пазней за кветкавыя расліны. А на тэрыторыі, што сёння займае Беларусь, знойдзе-на адна з самых старажытных стаянак першабытнага чалавека, якая знаходзіцца ў Калінкавіцкім раёне. Ёй дваццаць шэсць з па-ловай тысяч гадоў, што нямала нават для ўсёй Еўропы.
Зрэшты, у навуцы кветкавымі называюць не толькі расліны, якія прыгожа цвітуць. Кветкавыя — гэта тыя расліны, што ма-юць кветку, дзякуючы якой утвараецца насенне, схаванае ў аба-лонцы плода. Таму імі могуць быць не толькі травы, але і дрэвы, і кусты. Сёння ў свеце вядома каля двухсот пяцідзесяці тысяч іх відаў.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 532 | Комментарии (0) |