В разделе материалов: 514
Показано материалов: 411-420
Страницы: « 1 2 ... 40 41 42 43 44 ... 51 52 »

Крэпасць на мяжы

3 даўніх часоў Белавежская пушча была аплотам нашых продкаў, надзейным прытулкам у цяжкія гады. Яна карміла і паіла, гартавала мужнасць і сілу людзей. Усё тут было: кара-леўскія і царскія паляванні, браканьеры, масавыя высечкі лесу, грабежніцтва акупантаў. Цяпер тут запаведна-паляўнічая га-спадарка. Высякаюць толькі нязначную частку таго лесу, што нарастае за год, рэдкіх звяроў берагуць.
Зубр — слава і галоўная прыкмета пушчы. Ён можа выва-ліць сваімі рагамі частакол з бярвення, дагнаць на лясной да-розе матацыкл. Толькі ён гэта рэдка робіць. Зубр, як кожны, хто мае праўдзівую сілу, рахманы і добры звер. Праўда, ёсць адно правіла: не чапай яго. Але людзі часам вымушаны былі крыўдзіць зуброў. Калі прыйшлі крыжаносцы і над славянскім светам навісла смяротная небяспека, толькі пушча забяспечы-ла славянскіх воінаў мясам. Белавежская пушча заўсёды была крэпасцю на мяжы.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1502 | Комментарии (0)


Рэкi и людзi (Рэки и людзи)

Можа быць, каму-небудзь здасца недарэчным параўноўваць нашы рэкі і азёры з людзьмі. А вы паспрабуйце! I ўбачыце, якое вялікае падабенства паміж імі. Як адны, так і другія спакойныя і разважлівыя, задуменныя і мудрыя. Гэта зусім невыпадко-ва. Са старажытнасці людзі імкнуліся жыць як мага бліжэй да вады. Ва ўсе часы яна шмат значыла для чалавека. Вада ра-тавала ад засухі і голаду. На рэках будавалі млыны, узводзі-ліся плаціны для арашэння зямлі, правозіліся розныя грузы. Вада — наш пастаянны і надзейны лекар. Яна дае сілы, бадзё-расць,здароўе.
Чалавек усё жыццё вучыцца ў прыроды. Яна яго выхоўвае, натхняе, аберагае. Прырода хоча, каб чалавек быў адным цэлым з ёю. Чалавек таго і сам не заўсёды заўважае, але гэта так. Пры-рода — духоўны лекар чалавека. На роднай зямлі для яго няма нічога чужога. Усё тут блізкае, дарагое: кожная рэчка і рачулка, возера і азярынка.
 

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 667 | Комментарии (0)


Самае глыбокае

Возера Доўгае — самае глыбокае ў Беларусі. Перш за ўсё яно ўражвае сваёй формай. Возера нагадвае вузкую цясніну даўжы-нёй каля сямі кіламетраў з высокімі схіламі. Вялікая круцізна характэрна і для падводных схілаў. Толькі вузенькая мелкавод-ная пясчаная палоска цягнецца ўздоўж берага. А далей — рэзкі спад адразу на васямнаццаць метраў, куды не даходзяць промні сонца. У цэнтры возера глыбокія плёсы раптоўна чаргуюцца з падводнымі ўзвышшамі.
Здаўна возера прыцягвала да сябе чалавека. Шмат стагоддзяў таму назад у ваколіцах Доўгага з'явіліся славянскія плямёны крывічоў. Звыш дваццаці курганоў выяўлена толькі каля вёскі Бабруйшчына. А ў старажытным гарадзішчы каля вёскі Свіла быў знойдзены гаршчок з жытам, які праляжаў у зямлі болыш за тысячу гадоў. Гэта сведчыць, што жыхары старадаўняга селі-шча былі людзьмі аселымі. Але дзівіць іншае: зярняты прараслі і далі ўсходы!
Вось якое яно, возера Доўгае!

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 421 | Комментарии (0)


Жамчужына Беларускага Паазеръя

Каму давялося хоць аднойчы пабываць у гэтым дзівосным кутку Беларусі, той заўсёды нясе ў сваім сэрцы яго непаўторнае хараство, зачэрпнутае з блакітнага бяздоння азёр Браслаўшчы-ны. Іх тут, што жамчужын на нітцы, пакінута апошнім ледаві-ком каля трохсот.
Сярод шматлікіх азёр выдзяляецца асобна ўнікальнасцю і значнасцю плошчы браслаўская група азёр, якая складае на-цыянальны парк «Браслаўскія азёры». Кожнае возера гэтай групы мае сваю непаўторную прыгажосць, што прыдае браслаў-скаму краю адметны каларыт.
Непаўторная прыгажосць азёр і лясоў, разнастайнасць рас-ліннага і жывёльнага свету ставяць нацыянальны парк «Бра-слаўскія азёры» ў рад унікальных прыродаахоўных комплексаў.
Няма сумненняў, што неўзабаве Браслаўшчына стане адным з буйнейшых цэнтраў айчыннага турызму і адпачынку. На ка-рысць гэтага сведчыць тое, што замежныя госці, прамовіўшы на развітанне словы сардэчнай падзякі, вязуць у шырокі свет успамін пра браслаўскія дзівосы, цеплыню сэрцаў мясцовых жыхароў. Не раз вяртаюцца сюды са сваімі сябрамі, прызнаючы-ся, што падобнае прыгажосці дасюль не сустракалі.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 423 | Комментарии (0)


Кнiга нашага сумлення (Книга нашага сумлення)

Прырода і чалавек — дзве культуры на планеце Зямля. Яны падобныя і розныя. Розніца ў тым, што прырода можа існаваць без чалавека, а ён без яе — аніяк.
Батанікі свету першымі забілі трывогу, што пачынаюць зні-каць асобныя віды раслін. I гэта адбываецца часцей за ўсё па волі чалавека. Яму трэба лес як дровы, як будаўніча-мэблевы матэры-ял. Яму трэба асушваць балоты, будаваць гарады, вадасховішчы, пракладваць дарогі, здабываць з нетраў карысныя выкапні. Да таго ж космас рэгулюе надвор'е, змяняе клімат на кантынентах.
Усе гэтыя перамены найперш адчуваюць расліны і жывёлы. Вось і з'явілася міжнародная Чырвоная кніга, дзе адзначана, што кожная нацыя нясе адказнасць за скарбы сваёй прыроды.
Першая Чырвоная кніга Беларусі створана ў тысяча дзевяць-сот восемдзесят першым годзе. Адбор кандыдатаў у кнігу пра-водзіўся з улікам найболын высокай рызыкі знікнення таго ці іншага віду, што дазволіла захаваць рэдкія віды флоры і фаўны Беларусі.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 420 | Комментарии (0)


Чорнае золата

Шмат карысных выкапняў у нетрах зямлі. Але ніводнаму не надаецца столькі ўвагі, колькі нафце. Усюды без яе нельга абысціся. Калі б знікла нафта, спыніліся б аўтамабілі і цепла-возы, не змаглі б працаваць электрастанцыі, фабрыкі, заводы. 3 нафты здабываюць бензін, робяць каўчук, пластмасу, праль-ны парашок, фарбы, тканіну, лякарствы, парфуму і шмат чаго іншага.
У нетрах беларускай зямлі прамысловая нафта была зной-дзена каля горада Рэчыцы.
Як утварылася нафта на Палессі?
Мільёны гадоў таму назад Палессе было дном неглыбокага мора, багатае на малюсенькія жывёлы і расліны. Яны вельмі хутка размнажаліся, але і век мелі кароткі. Паміраючы, жывё-лы і расліны ападалі на дно. Іх заносіла глеем. Так на працягу многіх мільёнаў гадоў. Астанкі маленькіх істот ператварыліся ў нафту.
Цяпер у нетрах Беларусі знойдзена шмат карысных выкап-няў, але геолагі не спыняюць актыўных пошукаў.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 881 | Комментарии (0)


Споведзь мёртвай ракi (Споведзь мёртвай раки)

Я плыву па зямлі, я шукаю чыстай крынічкі. Дзе напіцца гаючай вады, дзе спатоліць мне смагу?
Зямля, на якой мы жывём, круглая. I нічога, створанае на ёй, не знікае ў прорве за даляглядам. Крынічкі збіраюцца ў ра-чулкі, тыя жывяць вялікія рэкі, а яны плывуць у моры-акіяны, перамешваючы ўсе сустрэчныя на сваім шляху воды. Не будзе чыстай вады, калі цячэ па зямлі хоць адна мёртвая рака.
Мая вада штодзень бывае ў вашых хатах, праходзіць праз вашы целы. I болып, чым мазутам ці нафтаю, атручваецца яна вашай бяздушнасцю. Мазут і нафта — гэта толькі яе адгалоскі. Толькі вынік горкай праўды пра тое, што няма меры вашай штодзённай празе ўзяць ад зямлі як найболын выгод і багацця.
Вы не думаеце пра чыстую ваду — багацце, без якога вам не выжыць. Мёртвыя рэкі не спатоляць вашай смагі, не падораць ратавальнай прахалоды. I жыцця не дадуць вам.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1422 | Комментарии (1)


Вартаунiк памяцi

У ІПоўкавічах расце векавы дуб-волат, з якога пачынаецца Шоўкаўская дуброва — помнік беларускай прыроды. Дуб у тры абхваты, як і раней, велічна ўзвышаецца над паселішчам, на-гадвае ўсім, хто сюды завітае, што тут жылі, спраўлялі хрэсь-біны, гулялі вяселлі, святкавалі святую Сёмуху шчырыя, аД-вечныя земляробы, мудрыя і духоўна багатыя сяляне.
У Год роднай зямлі каля дуба ўзнік арыгінальны мемарыял. 3 яго і пачалося новае жыццё ў Шоўкаўскага дуба. Цяпер ён не проста прадстаўнік дубровы, якая ахоўваецца дзяржавай. Дуб — вартаўнік памяці пра ўсіх шоўкаўцаў, якія загінулі ў гады вай-ны, падчас рэпрэсій або пакінулі гэты свет па старасці. А па-мяць і ёсць тая духоўнасць, якая не дае памерці, згінуць усяму добраму. Колькі жыве памяць, столькі жывуць чалавек, яго імя, яго справы. Хай жа вечнымі будуць на Зямлі нашы продкі, сучаснікі і нашчадкі! Хай ніколі не абрываецца жывая повязь пакаленняў і сярод раслін, і сярод родаў людскіх!

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 666 | Комментарии (0)


Налiбоцкая пушча (Налибоцкая пушча)

У цэнтральнай частцы Беларусі, на захад ад Мінска, у ба-сейне правых прытокаў Нёмана, Бярэзіны з Іслаччу і Усы, рас-кінуўся буйны лясны масіў. Гэта Налібоцкая пушча. Яна займае болын за шэсцьдзясят тысяч гектараў. Тут пераважаюць саснова-яловыя лясы, растуць таксама алешнікі і беразнякі. Цераз Налібоцкую пушчу праходзіць паўночная мяжа суцэльнага распаўсюджання граба. У поймах рэк дамінуюць асаковыя лугі. Значная частка пушчы забалочана.
Сярод насельнікаў пушчы сустракаюцца ласі, казулі, дзікі, бабры. Можна сустрэць бурагамядзведзя, барсука, рысь. Пушча багата баравой дзічынай. Сустракаюцца рэдкія для Беларусі ві-ды травяністых раслін. У паўднёвай частцы пушчы знаходзіцца маляўнічае возера Кромань.
3 тысяча дзевяцьсот саракавога года па тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят першы Налібоцкая пушча мела статус дзяржаўнага запаведніка. Ён быў арганізаваны для аховы і аднаўлення каш-тоўных капытных жывёл і рачных баброў. 3 тысяча дзевяцьсот шасцідзясятага года пушча з'яўляецца паляўнічым запавед-нікам.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 729 | Комментарии (0)


Гаманi, лес! (Гамани, лес!)

Гамані, лес, пакуль стаіш. Жывеш ты — жыве з табою пта-ства, звяр'ё і шмат чаго іншага адушаўлёнага, неадушаўлёнага.
Чаруй, лес, сваімі незлічонымі фарбамі і іх адценнямі. Усё ў цябе ў гуках і фарбах. Нават вятрам тваім колер дадзены. Яны блакітныя, зялёныя, жоўтыя.
Сцеражыся, лес, неразумнага чалавечага дзейства. Усё жы-вое тваё асцерагаецца чалавека. Дрэва пачынае трапятаць ліс-цем, калі ён падыходзіць з сякерай. Птушка знарок рызыкуе сабой, каб, толькі адвесці чалавека ад гнязда свайго. Звер со-чыць, каб не перасякаліся яго і людскія сцежкі.
Ты ведаеш, лес, што самае небяспечнае для цябе — чалавек. Ён бярэ ў цябе ўсё, што ты можаш даць, у шмат разоў больш, чым можна спажыць. I калі ўсё ў свеце жыве толькі дзякуючы спажыванню, дык усяму гэтаму ёсць разумная мяжа. Чалавек жа — адзіная істота, якая межаў гэтых не ведае. Адсюль і беды твае, лес, ды і ўсяго, што завецца прыродай.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 432 | Комментарии (0)