В разделе материалов: 514
Показано материалов: 421-430
Показано материалов: 421-430
Бярэзiнски бiясферны запаведнiк (Бярэзински биясферны запаведник) Запаведнік займае плошчу семдзесят шэсць тысяч гектараў. Праект запаведніка быў распрацаваны вучоным Фядзюшыным, які ў дваццатыя гады дваццатага стагоддзя выявіў у вярхоўях Бярэзіны пасяленні баброў. Да таго часу лічылася, што бабры зусім зніклі з тэрыторыі Усходне-Еўрапейскай раўніны. Бярэ-зінскі запаведнік арганізаваны ў тысяча дзевяцьсот дваццаць шостым годзе, а ў тысяча дзевяцьсот семдзесят восьмым годзе яму нададзены статус біясфернага запаведніка.
Раўнінную тэрыторыю запаведніка з поўначы на поўдзень пе-расякае рака Бярэзіна. Апрача яе, у межах запаведніка болын за пяцьдзясят невялікіх рэк і ручаёў, перагароджаных бабро-вымі плацінамі. Налічваецца не менш за дзвесце паселішчаў баброў.
Лес займае восемдзесят тры працэнты запаведнай тэрыто-рыі, астатняя плошча занята балотамі, лугамі, азёрамі і рэкамі. Галоўныя лесаўтвараючыя пароды — сасна, бяроза, елка, чорная вольха. У запаведніку знайшлі свой прытулак воўк, дзік, ліс, янотападобны сабака, барсук, выдра, куніца.
У Бярэзінскім запаведніку вядуцца разнастайныя назіранні і даследаванні па праграме біясферных запаведнікаў міжнарод-нага значэння.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 746 | Комментарии (0) |
Прыпяцкi запаведнiк (Прыпяцки запаведник) Беларускае Палессе — моцна забалочаная нізіна, частка вя-лікага прыроднага рэгіёна. Палессе называюць лёгкімі Еўропы. Якуб Колас пісаў: «Цяжка адарваць вока, калі неабсяжныя пра-сторы Палесся, залітыя промнямі веснавога сонца, аблытаныя бэзавай дымкай, поўныя зачаравання, паўстаюць перад вашым поглядам». Але гэта было напісана паўстагоддзя назад. Памыл-кі ў правядзенні меліярацыі прывялі да змен. На значнай част-цы Палесся панізіўся ўзровень падземных вод, зніклі многія малыя рачулкі, звычайнымі сталі тарфяныя буры, адбыліся змены ў раслінным і жывёльным свеце.
У тысяча дзевяцьсот шэсцьдзясят дзявятым годзе для заха-вання ўнікальных краявідаў Беларускага Палесся і вывучэння змен у прыродным комплексе ў сувязі з меліярацыяй быў за-снаваны Прыпяцкі запаведнік. Ён размешчаны на захадзе Го-мельскай вобласці ў міжрэччы Прыпяці, Убарці, Сцвігі і займае плошчу ў шэсцьдзясят тры тысячы гектараў.
На тэрыторыі запаведніка ёсць балоты, лугі, сасновыя і драб-налістыя лясы. Тут водзяцца самыя разнастайныя насельнікі: лось, казуля, лясная куніца, рысь і іншыя. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 727 | Комментарии (0) |
Бацька прапанаваў Валодзю і Верачцы паехаць за горад, дзе зіма ўладарыць па-сапраўднаму. Снежны прастор там спярэш-чаны птушынымі і звярынымі слядамі. Дрэвы ахутаны белым вэлюмам, а снег і лес пахнуць яблыкамі і разрэзаным кавуном.
На наступны дзень яны ўтрох выправіліся ў дарогу. Спачатку ехалі на электрычцы, а пасля ішлі на лыжах кіламетры чаты-ры. Лыжня была добра накатаная: відаць, там прайшла палова лыжнікаў горада. Голле хвой і бярозак згіналася пад цяжарам снегу. Адзін снежны камячок упаў Верачцы на галаву, і дзяў-чынка радасна засмяялася.
Па чарзе з'ехалі з ледзяной горкі. Верачка і Валодзя праеха-лі і не ўпалі, а бацька ў самым нізе, баючыся трапіць у хмызняк, знарок паваліўся. Доўга потым уставаў, памагаючы сабе лыжнымі палкамі.
На дачу прыйшлі, калі сонца стаяла ўжо над небакраем. За-палілі ў печцы, папілі чаю.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 661 | Комментарии (0) |
Мне было радасна: я зноў вярнуўся на лета ў вёску. Зноў еду на сенажаць варочаць сена, быццам не выязджаў адсюль ні-куды.
На сенажаці я паставіў веласіпед да камля дуба, што рос на-відавоку. Перавярнуўшы ўверх зубамі граблі, вострым канцом грабільна пачаў варочаць сена. Яно было зялёнае, духмянае, як чай, і амаль сухое. Я хадзіў ад пракоса да пракоса і з кожнай хвілінай адчуваў, як мае мускулы наліваюцца пругкай сілай. Мне было лёгка ад таго, што я зноў узяўся рабіць тое, ад чаго патроху пачаў ужо адвыкаць.
Сонца стаяла высока і пякло па-летняму, але я не зважаў на гарачыню. Толькі калі перавярнуў апошні пракос, адчуў лёг-кую стому ў плячах. Я паваліўся на траву ў цень, што падаў ад дуба. Дуб гэты быў тоўсты, стары і неяк цудам ацалеў тут, на беразе. Голле знізу было абсечана, камель парэпаны, вершаліна абсмалена перуном, але ўсё роўна густая, пышная. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 921 | Комментарии (0) |
Валодзя з Верачкай выйшлі ў сад, сталі на лыжы. Снег бліш-чэў, як крышталікі солі. На ніжнім суку сасны, якая расла за агароджай, сядзела вавёрка, цікаўна назіраючы за дзецьмі. Верачка скінула лыжы з ног, забегла ў хату, схапіла цукерку, дастала яе з блішчастай паперкі. Дзеці чакалі, калі вавёрка схо-піць тую цукерку. I звярок схапіў яе пёрад самай дзюбай сарокі, што кінулася з даху.
Цераз брамку дзеці скіраваліся да рачулкі. Вясной ручай булькатаў на ўсю сілу. Берагі яго пахлі сокамі зямлі, маладой травою і чаромхай. Летась Валодзя і Верачка прыходзілі сюды, каб убачыць салаўя. Дзеці сядзелі пад елкай, сцішана ўгляда-ючыся ў хмызняк, і на галінцы ўбачылі невялікую шэрую пту-шачку. Яны не паверылі тады, што гэта і ёсць салавей. Птушка раскрыла дзюбку — звонкія гукі разанулі цішыню. Салавей спяваў доўга, узнёсла, славячы вячэрнюю зару, вясну, дождж, аддаючы ўсяго сябе гэтаму спеву. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 478 | Комментарии (0) |
Работа ў школе наладзілася.
Малады настаўнік укладаў у яе сваю душу і сэрца. Кароткія зімнія дні праходзілі непрыкметна. Іх не хапала на тое, каб як след правесці работу. Як толькі добра развіднялася і была маг-чымасць весці лекцыі, Лабановіч ішоў у школу, размеркаваўшы сваю работу між чатырох груп.
Многа патрабавалася ўмення на тое, каб кожная група была занята і не сядзела без работы. Многа трэба было ўмення і ста-рання, каб кожная група была зацікаўлена ў сваёй рабоце, каб увесь час трымаць школу на вышыні таго ці іншага настрою. Маладых сіл было многа. Здавалася, ніколі не вычарпаеш іх. I расходаваліся яны так, як расходуе з восені заможны, але ма-ладасведчаны і непрактычны гаспадар багаты збор ад свае нівы.
Але ў сваёй рабоце чэрпаў малады настаўнік высокае зада-вальненне, назіраючы, як дзеці набіраліся ведаў, лёгка асіль-валі тое, што яшчэ ўчора здавалася ім незразумелым і цяжкім. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 825 | Комментарии (0) |
Хатка, дзе я адпачываю летам, самая крайняя ў вёсцы. Да лесу рукой падаць. Прыехаў я сюды позна вечарам, а на золку прачнуўся і пабег у лес.
Дайшоў да ўзлеску, звярнуў са сцежкі ў маліннік, а там ягад столькі, што можна з заплюшчанымі вачамі збіраць.
Паспытаў адну малінку, другую. Як смачна! Не, вырашыў, трэба вярнуцца і ўзяць які-небудзь посуд.
Схапіў са стала літровы слоік і пабег назад на ўзлесак. Назбіраў цэлы літровік малін, а іх вакол быццам і не паменшала. Глядзяць з-пад зялёных лісточкаў і нібы пасмейваюцца з мяне.
Зноў вярнуўся дадому, але на гэты раз узяў трохлітровы слоік. Цяпер ужо давялося добра папрацаваць рукамі, ажно крыху прытаміўся.
Нарэшце напоўніў і трохлітровік. А малін вакол столькі ж засталося. Быццам нехта нябачны ўслед за мной новыя ягады на кусты чапляе. Ды такія буйныя, сакавітыя!
Гляджу на іх, а сыходзіць адсюль так не хочацца! Тэксты дыктантаў | Просмотров: 878 | Комментарии (0) |
Лядовае пабоiшча (Лядовае пабоишча) Бітва сяльчан з зарэчанцамі вялася трэцюю гадзіну. Да канца намерыліся стаяць воіны, дарма што бітва была бяскроўная, бяскрыўдная, тая, што завецца замежным, але на дзіва лёгкім для беларуса словам — хакей.
Сыходзіў пакрысе кароткі зімовы дзень. Палавіна чырвонага сонца ўжо схавалася ў цёмным бары, які шчыльнай сцяною з усіх чатырох бакоў акружаў пляцоўку. Апошнія промні яго яшчэ прабіваліся праз вершаліны хвояў і залатымі палоскамі клаліся на лёд, зіхацілі яго і расквечвалі ўзорамі.
Малады месяц не стаў чакаць, пакуль сонца зусім схаваецца. Выскачыў раней, застыў на другім баку неба. Так яны і віселі: палова чырвонага сонца на захадзе і бледны, разгублены сярпок месяца на ўсходзе. Дзівіліся з гэтых няўрымслівых людзей, якія невядома чаму сабраліся сярод глухога лесу, расчысцілі ад снегу пляцоўку, падзяліліся на дзве каманды. I вось носяцца адзін за адным, не баючыся ні марозу, ні ветру, забыўшыся на дзень і на хуткую ноч. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 484 | Комментарии (0) |
Няма болып прыемнага занятку, чым збіраць грыбы. Але, на жаль, грыбны час занадта кароткі.
Я часта задумваўся над тым, як бы падоўжыць гэтыя шчаслівыя дні.
Неяк мінулай вясною я звярнуў увагу на веснавыя грыбы. На іх цёмных шапачках ляжала сухая ігліца, бурае леташняе лісце. Чым жа гэта не грыбы?
Я зняў капялюш і тут жа нарэзаў у яго грыбоў.
Падсмажаныя на сале, прыпраўленыя смятанай, яны былі ніколькі не горшыя за іншыя, нават смачнейшыя.
Цяпер я блукаю з кошыкам па лесе не толькі летам, але і вясною. А ўжо аб прывабнасці веснавога лесу шмат гаварыць не прыходзіцца. Залітыя майскім сонцам палянкі і сцяжынкі вост-ра пахнуць духмяным ландышам і квітнеючай чаромхаю, ма-ладым лісцем і медуніцай. У галінах ізумрудных дрэў весела свішчуць галасістыя берасцянкі, гучна кукуюць зязюлі.
Дык навошта ж дарэмна час губляць? Хуценька, сябры, бярыце кошыкі ды спяшайцеся ў лес па веснавыя грыбы. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 483 | Комментарии (0) |
Розныя планы, карты, схемы Віталь маляваў з такой асалодай, як сапраўдны мастак сваё любімае палатно. Як толькі добра пазнаёміўся з компасам, зразумеў, што такое азімут, маштаб, умоўныя знакі, яго ахапіла жаданне складаць планы ўсяго, што ён бачыў вакол. За два гады хлопец намаляваў такі план вёскі, што яго вывесілі ў кабінеце геаграфіі. Віталь ганарыўся не тым, што план намаляваны прыгожа, а тым, што ў гэтым плане вытрыманы азімуты і адлегласці, кожная дарожка і сцяжынка на месцы.
Душа хлопца прагнула працы, мінулым летам ён вырашыў скласці план калгаса.
Цэлы месяц Віталь ездзіў па ўсіх дарогах, потым да позняй ночы чарціў, разлічваў. Чыставую карту ён маляваў не на паперы, а на адваротным белым баку звычайнай кляёнкі. Выпрасіў у маці грошы, купіў патрэбны кавалак. Лежачы цэлымі днямі на жываце на падлозе, спачатку алоўкам, а потым фламастарамі чарціў, пісаў. Карта ажывала, напаўнялася дарогамі, палямі, ляскамі.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 405 | Комментарии (0) |