Мірскі замак — помнік, узведзены ўмелымі рукамі белару-саў. Ім валодалі багатыя князі — Ільінічы, Радзівілы, князь Святаполк-Мірскі. За іх грошы будавалі, рамантавалі, аднаў-лялі замак.
А стваралі тую казачную забудову ўмелыя рукі мясцовых і прывазных майстроў. Яны рабілі вежы, гарматныя байніцы, пад'ёмныя масты, узводзілі вінтавыя лесвіцы, клалі кераміч-ную падлогу, тынкавалі і бялілі сцены, выштукоўвалі ўзорны арнамент.
Замак у Міры — удзельнік усіх войнаў, якія зведала наша па-кутная беларуская зямля. Яго разбуралі, палілі, бралі штурмам рускія, французскія, шведскія, нямецкія войскі. УДругуюсусвет-ную вайну фашысты стварылі ў разбураным замку лагер для ваен-напалонных. А пры адступленні спалілі ў замку ўсё, што гарэла.
Маладая Беларусь залячыла раны мінулай вайны. Знайшлі-ся сродкі і для аднаўлення велічнага Мірскага замка. Тут цяпер праходзяць Дні пісьменства, канцэрты вядомых спевакоў, кам-пазітараў. Старажытныя вежы, сцены, вокны байніц, брукава-ная падлога — усё прымушае задумацца і беларускага, і замеж-нага вандроўніка пра наша агульнае мінулае. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 911 | Комментарии (0) |
У Лідскі замак цяпер можа зайсці кожны, хто пажадае дых-нуць даўніной горада. Вышчарбленыя падмуркі з чырвонай цэ-глы, як акрываўленыя воіны, стаяць у цэнтры горада. Замак без замка.
А быў жа час, калі гэта пабудова была непрыступнай для са-мых ваяўнічых заваёўнікаў. Набегі на крэпасць рабілі і татара-манголы, і рыцары-крыжакі, і войскі смаленскага князя. Але замак заставаўся жыць.
Той замак наведвалі ў свой час вялікія князі і каралі, імпе-ратары і прэзідэнты, цары і міністры. Кароль Вялікага Княства Літоўскага Аляксандр у пакоях Лідскага замка падпісаў духоў-нае завяшчанне.
Ахвотнікаў захапіць замак, горад і навакольныя землі зна-ходзілася шмат. Самымі ліхімі аказаліся шведскія войскі, якія ўзарвалі замак, яго сцены, вежы. Амаль праз дзевяноста гадоў на замкавых руінах адбылася бітва паміж паўстанцамі Тадэву-ша Касцюшкі і царскімі войскамі.
Цяпер працягваецца бітва за аднаўленне Лідскага замка — помніка нашай слаўнай гісторыі. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 595 | Комментарии (0) |
Любчанскi замак (Любчански замак) У дзівосна прыгожай мясцовасці, у мястэчку Любча Нава-грудскага раёна, на высокім беразе Нёмана здаўна ўзносіць у неба свае вежы велічны замак. Адсюль на шмат кіламетраў навокал адкрываюцца дзіўныя абсягі. Унізе, на другім беразе ракі, распасціраецца заліўны луг, што цягнецца аж да самай Налібоцкай пушчы.
Любчанскі замак быў адной з галоўных рэзідэнцый князёў Радзівілаў.
Асаблівая значнасць Любчанскага замка была абумоўлена размешчанымі ў яго памяшканнях архівамі і скарбніцай князёў Радзівілаў. Частка скарбніцы стала асновай унікальнага музея — Любчанскай кунсткамеры. У ёй захоўваўся збор карцін і скульптур вядомых майстроў, археалагічныя калекцыі, зброя.
Акрамя кунсткамеры, у Любчанскім замку знаходзіўся адзін з найбагацейшых на той час у Еўропе кнігазбораў. У тутэйшай друкарні выдавалася духоўная і свецкая, навуковая і вучэбная літаратура.
Замак быў разрабаваны, моцна пацярпеў ад дзвюх сусветных войнаў, пачаў разбурацца. Аднак помнік адраджаецца з руін літаральна на вачах. Любоў да роднай зямлі здольная рабіць цуды.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 541 | Комментарии (0) |
Жалезны кiнжал (Жалезны кинжал) Рэчы ў розныя часы маюць зусім іншую каштоўнасць.
Каго сёння здзівіць жалезны нож або кінжал? Нікога. А пяць тысяч гадоў таму жалезны кінжал быў даражэйшы за залаты.
У пачатку дваццатага стагоддзя вучоныя знайшлі ў стара-жытных Фівах грабніцу юнага фараона, васямнаццацігадовага Тутанхамона. Гэта адзіная грабніца, якая не была разрабава-на. У ёй вучоныя ўбачылі мноства залатых рэчаў: сандалі, фар-тух, калясніцу. А на муміі, бліжэй да сэрца фараона, як самае каштоўнае, ляжаў жалезны кінжал. Любімы кінжал фараона. Значыць, тады толькі вынайшлі жалеза і зрабілі з яго юнаму фараону царскі падарунак.
За што Тутанхамон любіў гэты кінжал? Фараон быў зусім малады, сілы ў руках было нямнога, вось і любіў ён той лёгкі, зручны кінжал. I быў ён для яго даражэйшы за залаты. Зола-та навокал было многа, яго проста бралі з зямлі ў Набійскай пустыні. Нават калясніцы можна было рабіць. А век жалеза толькі пачынаўся.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 439 | Комментарии (0) |
У пачатку чатырнаццатага стагоддзя на нашых землях набі-рала моцы Вялікае Княства Літоўскае. Для аховы гэтай дзяр-жавы патрэбны былі надзейныя абарончыя збудаванні.
Сярод старадаўніх магутных абаронцаў беларускай зямлі адным з першых лічыўся Крэўскі замак. Сёння ад яго засталіся толькі руіны. Але без гэтага замка нельга ўявіць летапіс Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Крэўскі замак стаў сімвалам магутнасці, дзяржаўнай моцы велікакняжацкіх ула-дароў. У ім станавілася на крыло наша гісторыя.
Калі б старадаўнія муры раптам набылі здольнасць гаварыць, колькі неверагоднага, непаўторна цікавага даведаліся б мы сён-ня. За сваё амаль сямісотгадовае жыццё Крэўскі замак зведаў славу і няслаўе, разбурэнне і аднаўленне, багацце і заняпад, візіты знатных гасцей і дзяржаўных асоб. Для добрых людзей ён праяўляў шчырую гасціннасць, а для ворагаў станавіўся не-прыступнай крэпасцю.
Крэўскі замак разам з іншымі замкамі складаў своеасаблі-вую лінію магутных крапасных умацаванняў. Усе яны мелі агульнадзяржаўнае значэнне, з'яўляліся надзейнымі перашко-дамі на шляху крыжакоў. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 575 | Комментарии (0) |
Гальшанскi замак (Гальшански замак) Галынаны знаходзяцца на паўночным захадзе ад Мінска, у Смаргонскім раёне. Сёння гэта невялічкае мястэчка, а быў час, калі яго ўладары адыгрывалі не апошнюю ролю ва ўсёй Рэчы Паспалітай. Старыя малюнкі захавалі веліч грандыёзнага комплексу, які раскінуўся на беразе маляўнічага вадаёма, сярод старых дрэў вялізнага парку.
Галынанскі замак стаў адным з сімвалаў Беларусі. А гіста-рычныя падзеі, звязаныя са славутым родам, леглі ў аснову ад-ной з сюжэтных ліній вядомага рамана Уладзіміра Караткевіча «Чорны замак Алынанскі».
Калі апынешся тут, здаецца, што вось зараз у правалах вок-наў мільгане цень Белай Панны, пра якую складзена многа ле-генд. Падсвядома чакаеш, што па бруку загрукаюць колы рас-кошнай карэты Паўла Сапегі. I амаль бачыш шыкоўныя сукенкі паненак, прыгожае адзенне шляхты, і амаль чуеш бразгаценне шабляў. Тут здаецца, што дзень сённяшні — проста сон і варта толькі расплюшчыць вочы, як перад табой увачавідкі з'явіцца маленькі куточак дзівоснай краіны — Вялікага Княства Літоў-скага. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 537 | Комментарии (0) |
Бацька гарадоў беларускiх (Бацька гарадоу беларуских) Полацк... Услухайся ў само гучанне гэтага звычайнага сло-ва. Нібы чуецца ў ім і посвіст стралы, і лагоднае перашэптван-не хваляў Дзвіны, і лёгкі подзьмух ветрыку з блізкіх азёраў. Я ўзгадваю Полацк і бачу велічныя абрысы Сафійкі, пра якую Уладзімір Караткевіч напісаў, што яна «плыве над Дзвіной, нібы карабель». Бачу маленькую цэркаўку над Палатой, якая сваёй славай і прыгажосцю зіхаціць на ўвесь свет, бо дойлід ра-біў яе па дамове з самой Ефрасінняй Полацкай. Бачу вал, насы-паны ў часы Стэфана Баторыя і Івана Жахлівага, і мост, паліты крывёю французскіх, беларускіх і расійскіх жаўнераў у тысяча восемсот дванаццатым годзе.
Я ведаю гэты горад да драбніц, да самага маленькага завулач-ка, і хачу падзяліцца з вамі шчасцем і радасцю, што мы маем яго для ўсіх беларусаў, для ўсіх добрых людзей.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 926 | Комментарии (0) |
Былая сталiца дзяржавы (Былая сталица дзяржавы) Наваградак. Менавіта так, прычым з націскам на другім складзе, называюць свой горад яго жыхары. Пачуў я аб Нава-градку ў часы далёкага дзяцінства. Суседка, бабуля Шура, якая ведала многа старадаўніх паданняў, казак, жахлівых гісторый, аднойчы распавяла, як даўным-даўно ворагі доўга не магліўзяць магутны наваградскі замак, што стаяў на высокім узгорку. I не захапілі б яго, каб не выпадак. Ваявода, які кіраваў абаронай, быў даўно закаханы ў іншаземную каралеўну. Неаднойчы сва-таўся да яе, аднак прыгажуня кожны раз адмаўляла. I раптам яму перадалі ліст, у якім каралеўна казала, што згодна выйсці за яго замуж. Але будзе гэта толькі тады, калі ён здасць замак. I аслеплены сваім пачуццём, ваявода расчыніў перад ворагам браму. Я быццам і зараз чую крыху хрыплаваты голас старэнь-кай Шуры, якая гаравала болып за нас, малых слухачоў, калі расказвала, як ворагі вынішчалі абаронцаў і руйнавалі магут-ныя муры. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 481 | Комментарии (0) |
Пра заснаванне Магілёва і яго назву існуе шмат цікавых ле-генд і паданняў. Найболын пашыраная — пра асілка-разбойніка Мaшэку, які ў далёкай мінуўшчыне гаспадарыў у навакольных дрымучых лясах. Шмат ён бяды чыніў людзям, пакуль не за-гінуў ад рукі каханай дзяўчыны, ад якой так і не дачакаўся ўзаемнасці. Вялікі курган, насыпаны на магіле разбойніка, лю-дзі назвалі Магілаю Льва. Потым заснавалі паблізу паселішча і далі яму назву Магілёў. Дарэчы, Янка Купала паводле гэтай легенды напісаў паэму «Магіла льва».
Некаторыя гісторыкі звязваюць назву горада над Дняпром з імем галіцкага князя, якога сучаснікі называлі Магутны Леў. Існуе меркаванне, што менавіта ён у тысяча дзвесце шэсцьдзя-сят сёмым годзе пабудаваў у сутоку Дняпра і рэчкі Дубравен-кі на гары першы драўляны замак. 3 гэтага ж года Магілёў упершыню ўпамінаецца і ў старадаўніх пісьмовых крыніцах. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 660 | Комментарии (0) |
Калі верыць народным паданням і легендам, то Беларусь ці не самая багатая ў Еўропе краіна на схаваныя ў яе нетрах скар-бы. Аднак мала каму з шукальнікаў удалося адкрыць гэтыя зачараваныя сховішчы. А вось іншыя багацці пры водбліску той нябачнай кветкі нашым суродзічам адкрываліся ахвотна. Назва гэтым скарбам — духоўная заможнасць нашых далёкіх і болып блізкіх продкаў, што ў сукупнасці складае багатую бе-ларускую культуру.
Заўсёды нейкім арэолам таямнічасці былі ахінуты кнігі, на-пісаныя мала каму вядомымі іерогліфамі, арабскай вяззю, Яны здаваліся недаступнымі і загадкавымі. I ўжо ніяк нельга было ўявіць, што за мудрагелістым арабскім пісьмом можа хавацца звыклы беларускі тэкст, што ў гэтых хітраспляценнях чужой графікі зашыфраваны беларускія словы.
Аказваецца, усё гэта існуе рэальна і мае сваю багатую гісто-рыю. Існуюць рукапісныя кнігі, створаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. Называюцца яны Кітабы. Іх аўтары — бела-рускія татары.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1501 | Комментарии (0) |