Страницы: « 1 2 ... 7 8 9 10 11 ... 34 35 »


Купалаускi мемарыяльны запаведнiк (Купалауски мемарыяльны запаведник)

Мемарыяльны запаведнік арганізаваны ў тысяча дзевяцьсот семдзесят другім годзе. Ён уключае вёску Вязынка Маладзе-чанскага раёна і яе навакольныя мясціны па берагах ракі Вя-зынкі. Цэнтральнае месца ў ім займае сядзіба з хатай, у якой парадзіўся народны паэт Беларусі Янка Купала, яблыневы сад, штучны вадаём, насаджэнні ліпы, бярозы, елкі, бэзу. Побач з ха-тай устаноўлены помнік паэту. У хаце — філіял Літаратурнага музея Янкі Купалы.
На вялікім валуне, што каля хаты, выбіты словы паэта: «Тут бачу свой край, поле, рэчку і бор, сваю матку — зямлю Беларусь».
Вакол помніка Янку Купалу шэсцьдзясят кустоў руж: столь-кі год пражыў пясняр.
У тысяча дзевяцьсот восемдзесят другім годзе ў гонар стагод-дзя з дня нараджэння Янкі Купалы на тэрыторыі запаведніка пасаджана сто маладых дубоў.
Кожны год тут праводзяцца святы паэзіі, праходзяць злёты студэнтаў-філолагаў. I гучаць словы паэта.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 566 | Комментарии (0)


Вязынка

Вязынка — радзіма выдатнага беларускага паэта Янкі Купа-лы. Навакольныя мясціны часта называюць беларускай Швей-царыяй. Цудоўная прырода роднага краю, яго фарбы і гукі ўвай-шлі ў памяць творцы разам з першымі радасцямі і нягодамі. Магчыма, таму стварыў паэт незабыўную пейзажную лірыку, вядомыя ўсім прыродаапісальныя вершы.
Людзі гавораць, што ў старадаўнія часы цякла тут шырокая рака, па якой сплаўлялі лес, а каля хутара вязалі плыты. Ад-сюль нібы назва.
Паводле другой легенды, назва мясцовасці нарадзілася ад вязаў, якія і цяпер упрыгожваюць берагі рэчкі, цягнуцца аж да Лысай гары.
Вучоныя сцвярджаюць, што калісьці тут было гарадзішча. Археалагічныя даследаванні выявілі штрыхавую кераміку, ка-мяні, на якіх дзёрлі крупы. Гэтыя рэчы належаць да ранняй культуры славян, таму Вязынку ўключылі ў спіс мясцовасцей, дзе адшуквалі славянскія старажытнасці. У друку Вязынка ўпершыню ўпамінаецца ў пачатку дзевятнаццатага стагоддзя.
У тысяча дзевяцьсот сорак пятым годзе вязынскі калгас пе-радаў будынак, у якім нарадзіўся Янка Купала, Акадэміі навук.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 560 | Комментарии (0)


Надзька-варатар

Ніхто не памятаў, калі ў пасёлку пабудавалі стадыён. Ён зда-ваўся бязмежным: пачатак яго вынырваў з тайгі, за пасёлкам хаваўся край стадыёна.
Тут працвітаў сібірскі футбол з анучным мячом, які, абкру-ціўшыся вакол голай нагі, хутка рваўся. Таму часта ў самы раз-гар гульні мяч даводзілася зашываць ніткамі, што ўваходзіла ў абавязак дзяўчынкі.
Надзька была ў нас найлепшым галкіперам, ці варатаром. Яе шанавалі і баяліся ўсе нашы футбалісты. Надзька брала мячы, якія прабіваліся з любога становішча. Яна ўмела свістаць так, што ў прахожых бровы лезлі на лоб і падала з галавы шапка.
Калі ж Надзька часам пачынала задзіраць нос, яе адразу ста-вілі на месца, называючы дзіравым варатаром. Справа ў тым, што там, дзе павінны знаходзіцца вароты, заўсёды была толькі дзірка ў плоце. Але з любым, хто спрабаваў замахнуцца на яе годнасць, Надзька магла ўступіць у бойку.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 501 | Комментарии (0)


Цётчыны казкi (Цётчыны казки)

Цётка Наталка магла прыдумаць і расказаць безліч казак. Багатай парой для іх была зіма. Каб весялей прасці кудзелю ці вязаць на спіцах, жанчыны збіраліся на вячоркі ў цётчынай хаце. Наталка прыбіралася ў свае найлепшыя ўборы: хустку з чырвонымі півонямі, сіні чапец, вышываную кашулю. Гарэла лямпа, патрэсквала цяпельца ў печцы, кідаючы водсветы на падлогу і сцяну. На лаўцы са сваёю прасніцаю сядзела цётка ў акружэнні пляменнікаў, дачок і расказвала казкі.
Мы слухалі і луналі разам з героямі казак недзе за сінім мо-рам, над цёмным лесам, плылі на чароўных дыванах, імчаліся на вогненных конях. Круцілася цётчына верацяно ў спрытных пальцах, цягнулася тонкая нітка, і бясконца ліліся казкі.
Я не ведаў тады, што цётка ўсё проста прыдумвала на хаду, імправізавала. Мяне здзіўляла толькі адно: ні разу яна не рас-казвала адну і тую ж казку аднолькава. Шкадую, што не запіс-ваў яе казак, загадак, песень, цікавых гісторый.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 510 | Комментарии (0)


Хвалi (Хвали)

На бясконцым беразе вялікага шэра-блакітнага мора сядзіць хударлявы маленькі хлопчык. 3 мокрага пяску, які наліпае на далоні, ён будуе вежу. У бясконцым краявідзе будаўнік здаецца маленькім, як кропка ці кропля. Ён захоплены справай, паглы-блены ў яе і не глядзіць на мора. А там нараджаецца хваля, якая бяжыць з глухім шэптам да берага. Шоргат ракавінак, пяску — і хваля адразу разбівае, руйнуе тое, што хлопчык не паспеў да-будаваць. Перад разгубленым малым застаюцца рэшткі сабора і хваля, якая з шумам спаўзае і сцягвае ў мора плён працы.
Хлопчык пачынае будаваць, працуе хутчэй. Гурба пяску на-бывае форму. Але зноў набягае хваля і, як коўдра, накрывае сабор з недабудаванай вежай.
Малы ўпарта насыпае, прыгладжвае сцены, вежу, з трэсачак робіць крыжык. Хваля зусім блізка. Чуваць яе шоргат і шэпт. Малы паспявае паставіць крыжык на вежу. Хваля застывае, спыняецца, ссоўваецца ў мора.
Бясконцы краявід. На беразе стаіць сабор з мокрага пяску.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 579 | Комментарии (0)


Ля вогнiшча (Ля вогнишча)

Невялікае яркае вогнішча палала на паляне ў густым хвой-ніку. Нагінаючыся над агнём, Славік стараўся ўбачыць, ці не выкіпела вада ў кацялку, падвешаным на сырой жардзіне. У ім варыліся грыбы: сыраежкі, зялёнкі ды апенькі. I агонь, і пара, і дым пяклі ў шчокі ды ў лоб, але Славік усё ж пабоўтаў лыжкай у кацялку і адчуў, што дробна пакрышаныя грыбы не падга-раюць.
Валя апусціла ражон з хлебам і салам над агнём — сала адра-зу пачало ліцца тлушчам на вогнішча, пахнуць на ўвесь лес.
Славік патрымаў у кацялку нож, насадзіў на яго грыб і па-спрабаваў на смак. Абабраўшы дзве вялікія цыбуліны, пакры-шыў іх і ўкінуў у кацялок. Нарэзаў дробненька сала і апусціў яго на вечка ад кацялка, паставіў на вуглі, каб заскварыць булён.
Потым Славік дастаў з гарачага попелу некалькі зморшча-ных бульбін і пачаў абіраць, сыплючы сабе на калені чорную сажу. Жоўценькую бульбіну падаў Валі.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 600 | Комментарии (0)


Васькава мара

Яшчэ сонейка не ўзышло над струменістай Палатой, а ў ма-ладым бярэзніку па-над ракой разліваўся салаўіны пошчак. Кожным чэрвеньскім ранкам птушкі быццам спаборнічалі, хто лепш спявае. Васька Аляксееў любіў у гэты час лавіць за гора-дам рыбу. Ен радаваўся, калі на снеданне прыходзіў не з пустымі рукамі. Не кожны дзень выпадала трапіць на рыбалку, бо строгі бацька рана прывучаў яго да работы ў майстэрні. Разам з вучня-мі-падмайстрамі і двума старэйшымі братамі выраблялі яны роз-ныя шкляныя ўпрыгожанні: пацеркі, пярсцёнкі, бранзалеты. Асабліва падабаліся Ваську бранзалеты, пляскатыя, круглыя, кручаныя, розных колераў і адценняў, часам абвітыя танюсень-кімі дроцікамі з медзі, срэбра, а то і золата. На гэтыя вырабы быў попыт не толькі ў Полацку, але і далёка за межамі княства.
Васькавы абавязкі былі нескладаныя: трэба было нешта паднесці ці памагчы дарослым. Але ён чакаў той хвіліны, калі бацька дазволіць яму самому варыць шкло і адліваць розныя прыгожыя рэчы.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 621 | Комментарии (0)


Сцяжыны дзяцiнства (Сцяжыны дзяцинства)

Сцяжын на свеце многа. Прыкметныя і шырокія сцяжыны існуюць гадамі і служаць адразу многім людзям, цэлым пака-ленням. Па кароткіх і вузкіх ходзіць чалавек значна радзей. Бываюць яшчэ зусім нязведаныя, амаль няходжаныя, на якія трапляе толькі выпадковы вандроўнік.
Колькі ў свеце людзей, столькі і сцежак. У кожнага чалавека яна свая, такая асаблівая, самая прыгожая і непаўторная. Тут твае карані, тут цвіло тваё дзяцінства. Тут кожнае дрэўца вее знаёмым родным водарам. У кожным спеве птушак і журчанні ручайка ўгадваецца гучанне матчынай песні. Тут і трава болын мяккая і шаўкавістая, і неба болын высокае і сіняе, і сонца, здаецца, свеціць нават ярчэй.
Ёсць такая сцяжына і ў мяне. Вузенькая, амаль не ходжаная нікім. Яна ідзе ад хутара ўздоўж вёскі міма высокага абрыву ў глыбіню старога лесу. Я іду па сваёй лясной сцежцы, знаёмай з самага дзяцінства.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 789 | Комментарии (0)


Чырвонец

Чырвонец — матылёк-агеньчык.
Быццам іскрынка, ён пырхае над лугавымі кветкамі. Сустра-каецца таксама на лясных сцежках і прасеках. Якраз там, дзе ў канцы чэрвеня высыпаюць першыя суніцы. Самыя буйныя і самыя салодкія, падобныя на кропелькі ранішняга сонца. Таму невыпадкова ёсць павер'е, што гэтыя матылькі — гаспадары сунічнікаў.
Заадно хачу вам падказаць, як хутчэй набраць паўнюткае вядзерца ягад. Тут мала толькі ахвоты і цярпення. Напачатку трэба злавіць хоць аднаго чырвонца. I ніякім не сачком, а най-лепш кепкай, знятай з галавы. Злавіць, каб тут жа яго адпус-ціць, крыкнуўшы яму наўздагон: «Ляці шчасліва!»
Аднак не варта вешаць нос, калі вернешся дамоў без ягад і не патрымаўшы ў руках чырвонца. Затое на ўсё астатняе жыццё з табой застанецца незабыўнае. Цудоўны летні дзень. На вы-сокім блакітным небе — белыя ветразі аблокаў. А па сонечнай паляне бяжыць хлапчук. За плячыма ў яго крыламі расхры-станая кашулька.
Вось так я ўяўляю сабе Краіну Дзяцінства.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 610 | Комментарии (0)


Шчасливая ранiца (Шчасливая раница)

Раніцай Яфімка прачнуўся ў прадчуванні шчаслівага дня. Дзіва што! Учора ўвечары бацька абяцаў паказаць сакрэты свай-го майстэрства. А майстар ён быў вядомы і знакаміты. 3 усяго Віцебска прыходзілі да яго па гліняны посуд. Нават князь час ад часу прысылаў сваіх слуг выбраць што-небудзь з гатовага посу-ду ці заказаць новы. Вядома, гліняныя вырабы прыгожыя, але ж і б'юцца хутка. Ніхто не ўмеў так рабіць посуд, як Яфімкаў бацька. Людзі казалі, быццам Бутрым і каваль Ладысь знаюцца з нячысцікам, бо надта многа пашаны ім у горадзе за працу і розум. Праўда, нячысціка Яфімка ніколі не бачыў. Аднак бачыў, як да бацькі хадзілі віцьбічы раіцца па розных справах. Сёння ж бацька абяцаў і яго навучыць мудрасці ганчарнай.
Хлопчык мігам праглынуў снеданне, вылез з-за стала. Маці толькі дзівілася, а бацька пасмейваўся.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 612 | Комментарии (0)