В разделе материалов: 514
Показано материалов: 271-280
Страницы: « 1 2 ... 26 27 28 29 30 ... 51 52 »

Беларускае народнае адзенне

Кожнаму пакаленню застаецца ў спадчыну тое, што стварылі талент і працалюбства продкаў. Свая цудоўная спадчына ў бе-ларускага народа. Яркім здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі з'яўляецца народнае адзенне. Беларускае народнае адзенне фарміравалася на працягу стагоддзяў. Таму лічыцца, што пасля мовы народнае адзенне — найважнейшая этнічная прыкмета.
У святочным і абрадавым адзенні адлюстроўвалася само жыц-цё беларуса, яго светапогляд, адносіны да людзей. Ільняное белае адзенне спадарожнічала беларускаму селяніну ад нараджэння да канца жыцця. Даўнімі традыцыямі было вызначана, якое адзен-не насіць у будні ці святы, апранаць на радзіны ці на вяселле.
Дэкор касцюма беларускіх сялян суладны з народнымі песня-мі, пластыкай нацыянальнага танца, строгай велічнасцю драўлянага дойлідства. Маляўніча аздоблены, ён хораша ўпісваўся ў беларускі пейзаж, адпавядаў інтэр'еру хаты. Па састаўных частках касцюма, спосабе нашэння, яго афармленні можна было даведацца, з якой мясцовасці чалавек, пра яго сямейнае стано-вішча, узрост.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 506 | Комментарии (0)


Беларускае кавальства

Сярод розных рамёстваў адно з самых пачэсных месцаў зай-мае кавальства. Кавальскае рамяство патрабавала майстэрства, ведання тэхналагічных сакрэтаў апрацоўкі матэрыялу. Уменне выплавіць руду, вызначыць патрэбны працэнт дабавак, тэм-пературу нагрэву, ступень загартоўкі лічылася амаль чараў-ніцтвам. Недарэмна праца каваля з'яўляецца адной з самых паважаных.
Без уласнага майстра-каваля не абыходзілася ніводнае па-селішча. Калі трэба было падкаваць каня, назубіць серп, выка-ваць завесу, ішлі да каваля. Добрага майстра ведала ўся акру-га. Ім ганарыліся, яго шанавалі. Кавальскае рамяство заўсёды было акружана арэолам таямнічасці, загадкавасці. Каваля па-раўноўвалі з чараўніком, які валодае цудадзейнымі сакрэтамі апрацоўкі жалеза. 3 першага погляду кавальскія вырабы не ўражваюць ярка выяўленымі мастацкімі якасцямі, якія характэрны для тка-ных, вышываных, разьбяных. Але пільнае вока сярод мноства каваных рэчаў знойдзе нямала цікавага і арыгінальнага. У роз-ных кутках Беларусі можна сустрэць нямала цудоўных узораў кавальскага майстэрства: вароты, агароджы, рашоткі. Вельмі часта такія вырабы нагадваюць далікатныя ажурныя карункі.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 606 | Комментарии (0)


Старажытны звычай

Дасягнуўшы паўналецця, юнакі-крывічане здавалі своеасаб-лівыя іспыты на мужчынскую сталасць. Ім трэба было пера-плысці хуткую і глыбокую раку, зрабіць доўгі пешы пераход праз пушчу, упаляваць тура, мядзведзя або зубра. А яшчэ аба-вязкова трэба было расказаць супляменнікам пра сваіх продкаў да пятага калена. Хто не ведаў іх, той не меў права звацца муж-чынам. Такому чалавеку не давяралі, яго маглі асудзіць на вы-гнанне, бо лічылася, што бяспамятны лёгка зробіцца здрад-нікам.
Ці шмат хто з нас, сённяшніх нашчадкаў крывічоў, распа-вядзе пра свой род хоць бы да трэцяга пакалення?
Дык, можа, паспрабуем адрадзіць гэты звычай у нашых сем'ях?
Кім былі вашы дзяды, прадзеды? Якая памяць засталася ад іх?
Беражыце старыя дакументы. Занатуйце ацалелыя імёны, усе звесткі пра свой род. Некалі гэтыя запісы будуць з гонарам працягваць вашы дзеці, унукі.
Сёння радавод шмат у каго можа атрымацца вельмі карот-кім, але ўсё адно адбудзецца дзіва: дзяды пачнуць дапамагаць вам.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 787 | Комментарии (0)


Беларускiя майстры (Беларуския майстры)

Народны — гэтасімвал паняцця «традыцыйны». Натураль-на, што нацыянальныя традыцыі захаваліся перш за ўсё ў вё-сках. Але і горад зараз актыўна зацікавіўся традыцыйнай беларускай культурай.
Задача сённяшніх народных майстроў — захаваць, памно-жыць традыцыі бацькоў і дзядоў, вылучаючы на першае месца не матэрыяльнае, а духоўнае. I сёння вышываны ручнік, са-ламяная фігурка, цацка драўляная ці нейкія абрадавыя рэчы выконваюць часцей за ўсё іншыя функцыі. Яны шчодра до-раць нам цеплыню, прыгажосць, духоўнасць, пераконваюць, што беларускі народ самабытны і непаўторны. На ўсведамлен-ні і глыбокім шанаванні гэтага трымаецца любая нацыя. Усе гэтыя рэчы — працяг нашай неўміручай душы, таму што яны зроблены рукамі, асветлены павагай да продкаў і любоўю да спадкаемцаў1.
Ніякая прамысловасць, ніякія сучасныя тэхналогіі і стан-кі не заменяць рэчы, створанай рукамі народных майстроў — разьбяроў, кавалёў, ганчароў. Уласнымі рукамі яны робяць са-праўдныя цуды, іншым разам проста не ўсведамляючы гэтага. Не прыгадаю лепшага прыкладу бескарыслівага служэння дабрыні.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 586 | Комментарии (0)


Нашы хаты

Якою доўгаю, як мара, заўсёды была ў беларусаў дарога да сваёй хаты!
Спачатку мы ўважліва прыглядаліся, выбіраючы месца для будаўніцтва хаты. Назіралі, разважалі, думалі пра тое, дзе, у якім месцы, паставіць сабе жытло?
Беларусы баяліся памыліцца месцам для селішча. Былі ўпэў-пены, што нельга будавацца на дарозе, на скрыжаваннях, на падмурку старога дома. Шчаслівымі для будаўніцтва хаты ў беларусаў лічыліся мясціны, дзе любілі сяліцца жывыя істоты — павукі, пчолы, мураўі.
Беларусы ніколі не ставілі сваю хату на зямлю. На поўначы, на Віцебшчыне, дзе многа камення, пад вуглы хаты клалі ва-луны. На Палеесі, дзе шмат лясоў, укопвалі дубовыя калоды ці смалістыя карчы. Беларусы заўсёды падымалі хату над зямлёй. А каб у хаце было цяплей, каб не пранікаў пад сцены вецер, насыпалі прызбу.
Заканчэнне будаўніцтва нОвай хаты заўсёды было найвялік-шым святам. Мы ведалі: у нашай хаце будзем жыць мы, нашы дзеці, унукі, а то і нашы праўнукі.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 535 | Комментарии (0)


Хлеб

Хлеб у хаце беларуса — гаспадар, у працы — сябра, а ў да-розе — таварыш.
Ён галоўны на нашым стале. Беларусы заўсёды ставіліся да хлеба з вялікай павагай і пашанай.
Для беларусаў вялікім грахом лічылася скідваць на падлогу хлебныя крошкі. Мы іх акуратненька збіралі, елі самі ці адда-валі птушкам.
У Старажытным Егіпце сонца, золата і хлеб абазначаліся ад-ным значком — кружочкам з кропкаю ў ім. Сонца, золата і хлеб. Усё самае важнае. I ў нас гэтак лічылася. Толькі парадак быў крыху іншы: хлеб, сонца, золата. Бо словы «жыта» і «жыццё» маюць у беларусаў адзін і той жа корань.
У беларусаў быў культ зерня, і людзі пакланяліся яму. Мы заўсёды помнілі, што кожнае зернетка старэйшае за нас, і ведалі, што яно вечнае. Яно тысячагоддзямі захоўвае ў сабе жыццё. Заўсёды гатова нарадзіць колас. Зярняты, знойдзеныя ў грабні-цах фараонаў, праз тысячы гадоў кінутыя ў зямлю, прарасталі і давалі ўраджай.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 998 | Комментарии (0)


Грыбы ў паверъях

У глыбокай старажытнасці да грыбоў ставіліся па-рознаму. Напрыклад, жыхары Гватэмалы пакланяліся ім. Захаваліся скульптуры грыбоў з выявамі міфічных духаў на ножцы. Да нашага часу дайшлі павер'і многіх народаў, што грыбы нара-джаюцца не ад дажджу, а ад грому. А некаторыя першабытныя плямёны звязвалі з'яўленне грыбоў з зоркамі і з вясёлкай.
Многія народы лічылі, што грыбы — гэта хлеб д'ябла. Спатрэбілася шмат часу, каб людзі навучыліся адрозніваць ядомыя грыбы ад неядомых. Памылкі пагражалі не толькі чалавечаму здароўю, але і жыццю.
Нашы далёкія продкі таксама былі вялікімі грыбнікамі. I пры-думалі нямала павер'яў, звязаных са зборам грыбоў. Напры-клад, калі ў лесе грыбніку трапіцца на вочы заяц, то трэба ісці ў той бок, куды ён пабег. Праўда, спачатку неабходна падняць з долу любую рэч, перакінуць яе цераз зайцаў след. А яшчэ нашы продкі былі перакананыя, што калі паглядзець на грыб, то ён перастане расці.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 466 | Комментарии (0)


Святыя крынiцы (Святыя крыницы)

Святыя крыніцы. Яны нашы лекары і суцяшальнікі. Напіўся са святой крыніцы — і ты ўжо здаровы.
Беларусы заўсёды паважалі ўсе свае крыніцы, а святыя асаб-ліва. Ведаючы, што іх вада мае надзвычайную сілу, людзі пра-сілі ў крыніц выратавання і здароўя.
Паблізу крыніц беларусы ўзводзілі храмы. Каля такой кры-ніцы пабудавана Полацкая Сафійка, сусветна вядомы шэдэўр нашага дойлідства1.
Да крыніц мы хадзілі і ў святы, і ў будні. Іх жывая вада змы-вала нашы хваробы, нечаканы смутак. Да жывой вады людзі спя-шаліся прыйсці да ўсходу сонца, пакуль над ёй не праляцела пту-шачка. Нечапаная вада, верылі мы, валодае самай гаючай сілай.
У беларусаў здаўна быў культ вады. Вадзе мы рабілі ахвя-рапрынашэнні: балоту аддавалі сваё рала, рацэ — каменную сякеру, крыніцы — сваю ежу.
Вада — адна з чатырох асноўных стыхій, што ўтвараюць сусвет. Паветра судакранаецца з ёй, агонь баіцца яе, а зямля ўвогуле абапіраецца на ваду. Таму ўсе мы павінны шанаваць яе.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 614 | Комментарии (0)


Крэмневыя шахты

Тое, што Беларусь з'яўляецца шахцёрскай краінай, ведаюць нават далёка за яе межамі. Звязана гэта найперш з залежамі ка-лійнай солі ў Салігорску. Па яе здабычы Беларусь займае трэцяе месца ў Еўропе. А вось тое, што першыя шахцёры на беларускіх землях з'явіліея больш за пяць тысяч гадоў назад, для многіх нечаканае адкрыццё. Нашы далёкія старажытныя прашчуры ўмелі не толькі паляваць на маманта і разрыхляць матыкай зямлю, лавіць рыбу і ляпіць гліняны посуд, але і вырабляць шмат якія каменныя прылады. Яны патрэбны былі, каб хадзіць на паляванне, секчы лес, выдзяўбаць лодкі. Выраблялі іх з крэ-меню. А для гэтага патрэбна была сыравіна. Той, што знаходзілі часам на паверхні, не хапала. Тады позіркі нашых прашчураў скіраваліся пад зямлю.
Так і ўзніклі першыя беларускія шахты па здабычы крэменю. Было гэта ля цяперашняга гарадскога пасёлка Краснасельскі, што на левым прытоку Нёмана — рацэ Рось. Зараз тут знахо-дзіцца Краснасельскі археалагічны комплекс.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 467 | Комментарии (0)


Гармонiк (Гармоник)

Беларусь заўсёды гасцінна прымае любы музычны інстру-мент. Не важна, адкуль госць — з усходу ці з захаду, з поўначы ці з поўдня.
Гармонік нарадзіўся ў Германіь Аднак хутка пачаў падарож-нічаць па розных краінах свету, дзе меў свае разнавіднасці.
Сто гадоў таму гармонік перабраўся ў Беларусь. I ні разу не засумняваўся ў сваім выбары. Палюбіў беларусаў, а беларусы палюбілі яго.
Асаблівая гармонія з гармонікам выйшла ў прыпеўкі, ства-рыць якую беларусу няма ніякай праблемы. У любы момант ён можа заспяваць пра сваю працу, пра сям'ю, пра суседа. Быў бы побач гармонік. А гарманісту прыпеўкі таксама дазваляюць раскрыць сваё віртуознае майстэрства і здольнасць да імправізацыі.
У нашай не самай цёплай краіне немагчыма без весялосці. Нездарма ж найпрыгажэйшая з'ява прыроды, вясёлка, і най-прыгажэйшая падзея жыцця, вяселле, маюць аднолькавы ко-рань са словам «вясёлы».
Але не чакайце, што вас развяселяць. Самі бярыце ў рукі гармонік. Спявайце і танцуйце пад вясёлую музыку.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 709 | Комментарии (0)