Страницы: « 1 2 ... 20 21 22 23 24 ... 34 35 »


Баравiчкi (Баравички)

Першы баравічок я заўважыў выпадкова. Сііачатку мінуў тое месца, дзе ён рос. Калі азірнуўся, убачыў светла-карычневы капялюшык, які выглядаў з-пад ялінкі. Вярнуўся, стаў перад баравічком на калені, асцярожна змахнуў з капялюшыка зямлю з ігліцай. Нахіліўшыся, не беручы баравічка ў рукі, пацалаваў яго. Кажуць, грыбоў знойдзеш столькі, колькі разоў пацалуеш першы грыб. Не дастаючы з зямлі прыгажуна, я агледзеўся. Ён жа тут не адзін! Баравічкі, падобныя адзін да аднаго, нібы браты, задзіралі галовы.
Шмат сустракаў я палявых баравікоў, ці чорнагаловікаў, аднак усе яны былі паточаныя. Трапляліся мне і свінушкі, якія ў дзяцінстве я насіў з лесу кашамі. Свінушкі ў нас вымочва-юць і соляць. Аднак я, прачытаўшы недзе, што яны атрутныя і шкодныя, абыходжу іх.
А тут чысценькія, прыгожанькія, роўненькія баравічкі! Я доўга стаяў на каленях і, ахоплены нейкім дзіўным пачуц-цём замілавання і радасці, не мог адарваць вачэй ад палянкі.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 822 | Комментарии (0)


Цюльпаны

У ніжнім горадзе амаль ва ўсіх гародчыках цвілі цюльпаны. Яны былі чырвоныя, жоўтыя, ружовыя, пунсовыя, крэмава-белыя. Пад вокнамі кожнай хаты ківаліся тугія бутоны, якія ў адзін з сонечных дзён раскрываліся. Тады ад яркіх чаш нельга было адарваць вочы.
Цюльпаны зрабіліся галоўнымі кветкамі тутэйшых гаспа-дынь. Некаторыя градкі закрываліся шклом, і цюльпаны пад ім зацвіталі намнога хутчэй. Заморскія кветкі ўзраслі на гэтай зямлі вельмі добра. Яны красаваліся пад нязыркім сонцам, за-крываліся ў непагадзь. Іх было так шмат, што некаторыя выла-зілі на сцежкі, хіліліся пад ногі людзям. Былі сярод гаспадынь такія, у якіх расцвіталі незвычайныя цюльпаны. Сярод іх мож-на было ўбачыць пярэстыя, з доўгімі венчыкамі, падобныя да лілей.
У адным гародчыку цвілі жоўтыя зорчатыя кветкі з цёмнай аблямоўкай. На другой градцы раслі амаль чорныя. Гэтым чор-ным цюльпанам найболын дзівіліся. Сапраўды, радок чорных цюльпанаў у жоўтай рацэ здаваўся цудам. Да іх хацелася дакра-нуцца, панюхаць, зазірнуць у глыбіню чашы.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 812 | Комментарии (0)


Пад шатамi старых лiп (Пад шатами старых лип)

Я не стамляюся здзіўляцца прыгажосці старых ліп. Калі яны апранаюцца ў залацістую квецень, мядовы пах, здаецца, можна пачуць за кіламетр.
У дзяцінстве мне хацелася ўзлезці на самую высокую ліпу і паглядзець на свой горад з вышыні птушынага палёту. Ліпы я бачыў амаль штодзень. Побач з імі знаходзіліся дзве мае лю-бімыя ўстановы: кінатэатр і дзіцячая бібліятэка, якая размяш-чалася ў засені дрэў-волатаў. Ад бацькі я даведаўся, што побач з ліпамі калісьці стаяла царква. Пазней, калі я пабачыў фота-здымкі таго просценькага драўлянага храма, пачаў успамінаць яго. Мне бачылася невялікая бажніца, якая хавалася за старымі ліпамі, нібы шукаючы ў іх абароны. Чамусьці гэты малюнак узнікае абавязкова ў ранішняй смузе.
Першыя сонечныя промні прабіваюцца праз вершаліны дрэў. Над ракой вісіць густы ранішні туман. Надзвычай цёплы, ён хавае яшчэ нешта знаёмае. Можа, маленькага хлопчыка з ву-дай у руках, які, узіраючыся ў ліпы-веліканы, думае пра нешта сваё.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 405 | Комментарии (0)


Маленькая хвойка

Вясною, як пачынаў ажываць свет, выбілася з зямлі тонень-кая травінка. Гэта добрае, яснае сонейка выклікала яе да жыц-ця. Беднае зярнятка, з якога вырасла травінка, згубіла ўжо ўся-кую надзею ўбачыць калі-небудзь белы свет: так было цёмна яму ў зямлі пад снегам. I ўсё ж такі дачакалася. I цікавая з яго вырасла травінка. Маладая раслінка стаяла на ўскрайку лесу. Стары лес закрываў яе ад паўночных вятроў і даваў ёй цяпло і зацішак. Яна была такая маленькая, такая нязначная, што ніхто нават не пазіраў на яе і не цешыўся з яе, нягледзячы на тое, што гэтае маленькае стварэнне ўяўляла сабою асобны кут жыцця, разумна і мудрагеліста зроблены.
Так пачынала жыццё маладая хвойка, так сустракала яна кожную новую з'яву. А кожны дзень, кожны момант непрымет-на аддалялі яе галоўку ад зямлі і адкрывалі ёй новыя і новыя з'явы і малюнкі навакольнага свету.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 609 | Комментарии (0)


Японская ружа

Вясна спазнілася. Лісця і кветак чакалі доўга нават і тут, на поўдні. I таму, калі пры горнай сцяжыне зацвіла нарэшце японская ружа, многім хацелася спыніцца пад гэтым дрэўцам і пастаяць. Кветкі японскай ружы маленькія. Калі павісне на нераскрытым бутончыку дажджавая кропля, то яны амаль абое роўныя, абое ружовыя ў ранішнім сонцы.
Калі я, падымаючыся ў горы або вяртаючыся ў горад, спы-няўся на хрусткай дарожцы і любаваўся безліччу гэтых кве-тачак, яны мне здаваліся дзецьмі вялікіх, сапраўдных ружаў. А яшчэ адно. Праз голле і кветкі гэтага райскага дрэва вельмі добра і дзіўна было глядзець на далёкі белы Эльбрус.
У мностве кветак урачыста і заклапочана звінела не меншае мноства пчол. Грэла доўгачаканае сонца. Зверху спявалі жа-варанкі, у дрэвах гулліва пераклікаліся берасцянкі. У сонцы раставала, як нябачны мёд, духмянасць новай вясны. А пры сцяжыне, як сімвал абнаўлення, стаяла юнае, нікім не кранутае дрэўца.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 461 | Комментарии (0)


Папараць

Цяжка знайсці іншую такую звычайную і някідкую на выгляд расліну, як папараць, якой, тым не менш, прысвечана столькі твораў літаратуры і мастацтва. Яна не раз згадвалася ў творах Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Уладзіміра Караткевіча і многіх іншых вядомых беларускіх майстроў слова.
Пра папараць існуе легенда ў беларускай міфалогіі. Нашы далёкія продкі верылі, што ў ноч на Купалле папараць расцвітае і той, хто знойдзе папараць-кветку, набудзе незвычайны дар: ведаць пра ўсё на свеце. Але самае галоўнае, што такі чалавек зможа даведацца, дзе схаваны ўсе зямныя скарбы і як іх адшу-каць. У Беларусі вядома дваццаць пяць відаў папараці. Сем з іх занесены ў Чырвоную кнігу. Значыць, існуе пагроза, што яны могуць знікнуць з нашай зямлі. Няхай сабе сучасная папараць і не зусім падобная да сваіх далёкіх продкаў, усё ж прыемна ду-маць у лесе, што перад табой расліна, чый род на нашай планеце існуе сотні мільёнаў гадоў.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 466 | Комментарии (0)


Елка

Як ні дзіўна, але на Палессі рэдка дзе ўбачыш елку, бо гэтае пераборлівае дрэва ніколі не расце на пясчаных грудах і ў ба-лотах, якіх вельмі шмат тут. Яна любіць тлустую і глейкава-тую глебу. Таму ў маёй роднай вёсцы яна рэдкая госця нават на навагоднія святы. 3 дзяцінства памятаю, што ў школе замест елкі заўсёды на Новы год упрыгожвалі хвою.
Дрэва гэтае надта музыкальнае. Не толькі таму, што ў яго верхавінах круглы год гучыць сімфонія ветру, але і па другой прычыне: з драўніны елак вырабляюць скрыпкі і іншыя му-зычныя інструменты. Калі я чую ў якой-небудзь канцэртнай зале або па радыё журботную музыку скрыпак, дык мне здаец-ца, што лясная сімфонія елак перасялілася ў іх душы. У руках музыкантаў скрыпкі плачуць аб загубленай долі елак, аб тым далёкім часе, калі яны раслі ў вольным лесе і былі прыгожымі маладымі ялінамі.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 464 | Комментарии (0)


Краiна здароўя (Краина здароуя)

У Беларусі расце больш за дзве тысячы зёлак. Людзі даўно заўважылі станоўчае ўздзеянне траў і кветак на свой эмацыя-нальны стан. Афарбоўка, форма, водар — спалучэнне гэтых трох фактараў ужо само па сабе дабратворна ўплывае на наш арганізм, а цудоўныя лекавыя ўласцівасці зёлак часта могуць забяспечыць поўнае пазбаўленне ад нездаровага стану. На жаль, з названых дзвюх тысяч траў і зёлак сёння можна выкарыс-тоўваць толькі каля двухсот найменняў. Таму, што палі, лугі і лясы нашы забруджаны ў выніку неразумнага выкарыстання хімічных угнаенняў, розных гербіцыдаў і пестыцыдаў, завале-ны рознымі адыходамі вытворчасці, прамысловымі, будаўні-чымі і бытавымі звалкамі. А якую шкоду экалогіі, і найперш зёлкам, наносіць масавае спальванне травы і смецця! На жаль, многія не разумеюць, што гэтым самым прыносяць шкоду не толькі сабе, але і сваім унукам і праўнукам.
Зёлкі — гэта невычэрпная крыніца здароўя. Аднак жа за-ходзіць у гэту краіну і карыстацца яе дабротамі трэба разумна і ашчадна.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 498 | Комментарии (0)


Кветкавыя раслiны (Кветкавыя раслины)

Кветкавыя расліны пачалі ўпрыгожваць нашу планету пры-кладна сто сорак мільёнаў гадоў таму. Тады Зямля ўпершыню па-сапраўднаму заквітнела. Вось толькі любавацца гэтым хараством не было каму. Калі, вядома, не лічыць дыназаўраў і некаторых відаў млекакормячых жывёл. Што да чалавека, то ён з'явіўся тут каля трох мільёнаў гадоў таму, а гэта значна пазней за кветкавыя расліны. А на тэрыторыі, што сёння займае Беларусь, знойдзе-на адна з самых старажытных стаянак першабытнага чалавека, якая знаходзіцца ў Калінкавіцкім раёне. Ёй дваццаць шэсць з па-ловай тысяч гадоў, што нямала нават для ўсёй Еўропы.
Зрэшты, у навуцы кветкавымі называюць не толькі расліны, якія прыгожа цвітуць. Кветкавыя — гэта тыя расліны, што ма-юць кветку, дзякуючы якой утвараецца насенне, схаванае ў аба-лонцы плода. Таму імі могуць быць не толькі травы, але і дрэвы, і кусты. Сёння ў свеце вядома каля двухсот пяцідзесяці тысяч іх відаў.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 532 | Комментарии (0)


Колер кветак

Хто б мог падумаць, што ў насякомых, як і ў людзей, быва-юць любімыя кветкі! Праўда, выбіраюць яны іх звычайна не па форме, а па колеры. Так, у пчол любімыя колеры ружовы, фіялетавы, сіні. Такія кветкі яны ў першую чаргу апыляюць. Мухі чамусьці любяць жоўты колер. А вось чырвоны многія насякомыя часта блытаюць з цёмна-шэрым, таму застаюцца да такіх кветак абыякавымі. За выключэннем хіба што матылькоў, якія могуць адрозніваць чырвоны колер, таму ахвотна садзяцца на такія кветкі.
Увогуле ж колер кветак залежыць ад пігментаў, якія маюць іх пялёсткі. Праўда, тут ёсць і выключэнні. Напрыклад, белыя пялёсткі яблынь ці вішань. На самай справе ніякіх пігментаў у гэтых цялёстках няма, а белыя яны дзякуючы паветру. Па-спрабуйце разгледзець такі пялёстак пад мікраскопам, і вы ўба-чыце, штоў ім шмат бясколерных клетак, раздзеленых адна ад адной прамежкамі, запоўненымі паветрам. Дзякуючы гэтаму пялёсткі адбіваюць святло, здаючыся белымі.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 547 | Комментарии (0)