Страницы: « 1 2 ... 22 23 24 25 26 ... 34 35 »


Ахова навакольнага асяроддзя

Чалавек можа нанесці шкоду прыродзе, нават не ўсвядоміў-шы гэтага. Згадаем хоць бы пра знікненне з прыроднага асярод-дзя бабра або зубра з прычыны бескантрольнага палявання на іх. Сітуацыю паступова выправілі, калі тэрыторыям, дзе сялілі-ся рэдкія віды, надалі ахоўны дзяржаўны статус.
У свеце болып за тысячу відаў птушак знаходзіцца пад па-грозай знікнення. I што асабліва трывожна, пагроза знікнення для болыпасці пярнатых узрастае, нягледзячы на меры, што прымаюцца па іх ахове. Птушкі з'яўляюцца індыкатарамі стану навакольнага асяроддзя. Напрыклад, асушылі балота — зніклі з яго птушкі. Зямля спустошваецца, а гэта прыводзіць да змя-нення клімату і павелічэння рызыкі з'яўлення небяспечных стыхійных з'яў прыроды: засух, навальніц, ураганаў.
У Бярэзінскім біясферным запаведніку створаны зоны з роз-ным узроўнем аховы асяроддзя. У цэнтры запаведніка ёсць так званае недакранальнае ядро — абсалютная зона, дзе чалавеку непажадана бываць. Толькі навукоўцы часам наведваюцца сю-ды, каб правесці назіранні. Яе можнаназваць зонай абсалютнай цішыні.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 621 | Комментарии (0)


Прырода — крынiца прыгажосцi (Прырода — крыница прыгажосци)

Гэтыя пранікнёныя радкі сталі своеасаблівай формулай пра-яўлення любові да роднага краю, бацькоўскай зямлі, бо для кожнага з нас гэта зямля самая ласкавая і непаўторная. I дзе б мы ні апынуліся пазней, у якіх краінах ні пабывалі, мы заўсёды вяртаемся на радзіму свайго дзяцінства. Гэтыя знаёмыя з ма-ленства мясціны — часцінка таго вялікага і святога, што мы называем словамі Айчына, Бацькаўшчына.
Адвечная прыгажосць роднага краю, яго прырода апета мно-гімі выдатнымі мастакамі слова: Якубам Коласам, Янкам Ку-палам, Максімам Багдановічам і іншымі беларускімі пісьмен-нікамі1.
Ад чалавека залежыць, ці будзе наша прырода такой жа не-паўторнай і багатай, як сёння. Нам неабходна з адказнасцю ставіцца да ўсяго навакольнага, зрабіць кожны куточак зямлі прыгажэйшым. Хараство прыроды павінна радаваць не толькі нас, але і нашых нашчадкаў. Прырода сёння не можа выстаяць перад нястрымным наступам тэхнікі. Яна патрабуе абароны. Абараніць прыроду — значыць абараніць жыццё, абараніць Радзіму.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 799 | Комментарии (0)


Экалагiчная сцежка (Экалагичная сцежка)

У Бярэзінскім запаведніку для наведвальнікаў створана спе-цыяльная экалагічная сцежка. Яе даўжыня — тры кіламетры. Калі прайсці гэтай сцежкай, то можна даведацца пра ўсе пры-родныя комплексы, якія тут існуюць.
Першыя крокі па экалагічнай сцежцы мы робім пад ценем вечназялёнай хвоі. Ялінкі нагадваюць пра сем тысяч гектараў яловага лесу ў запаведніку. Хутка ельнік пераходзіць у лес змешанага тыпу, дзе растуць сосны, бярозы, ляшчына, на якой у жніўні выспяваюць смачныя арэхі. Вось кармушка для дзікіх жывёл, змайстраваная леснікамі. Зімой сюды заходзіць еўра-пейскі высакародны алень.
Сцяжынка выходзіць на ўзлесак, дзе ўсё лета квітнеюць ле-кавыя зёлкі. Сваім водарам яны прыцягваюць насякомых: чмя-лёў, пчол, матылькоў.
Экалагічная сцежка прыводзіць на балота. Паветра тут за-дурманена водарам багуну. Каля шасці тысяч гадоў назад на гэтым месцы было возера, якое, паступова зарастаючы, пера-тварылася ў суцэльную багну з пушыстым дываном імхоў.
На экалагічнай сцежцы студэнты і школьнікі атрымліваюць найцікавейшыя ўрокі пад адкрытым небам.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 645 | Комментарии (0)


Край азёр

Колькі на карце блакітных плямінак і кропелек! Гэта прыго-жыя беларускія азёры. Яны густа рассеяны па ўсёй Віцебшчыне і па ўсёй паўночна-заходняй частцы Мінскай вобласці. Болып за дзве тысячы азёр нанесены на геаграфічныя карты. Некаторыя азёры раскіданы паасобку, некаторыя — невялікімі групамі. Вось цэлыя сузор'і азёр пад Мядзелам і пад Браславам. ІНмат азёр на Віцебшчыне вакол старажытнага Полацка, пад Ушачамі, Лепелем і Сянно. Нездарма гэты край называюць Паазер'ем.
Самае вялікае з беларускіх азёр — Нарач. Паэты часта параў-ноўваюць гэтае возера з морам. Побач з Нараччу размясцілася яшчэ некалькі азёр: Баторына, Мястра, Рудакова, Белае, Бла-кітнае, Мядзельскае, Швакшты. Нарачанская група азёр — самая вялікая і вядомая на Беларусі. Азёры размешчаны тут вянцом, і ствараюць яны своеасаблівую блакітную карону Па-азер'я. Якія прыгожыя і непаўторныя краявіды вакол азёр! Якія багацці хаваюцца ў іх глыбінях!

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 665 | Комментарии (0)


Родны лес

Прыглушана гудуць бензапілы, часам зрываючыся на праніз-лівы віскат. Мой родны яловы лес выразаюць, бо на яго напаў нейкі бязлітасны, пражэрлівы караед. Ён залазіць пад кару зда-ровых дрэў, выточвае сабе хады, ператвараючы зялёныя яліны ў сухастоіны. Часам аддзярэш кару дрэва і ўбачыш, як пад ёю раззлавана забегаюць караеды.
3 мёртвых дрэў назаўсёды злятаюць птушкі, бо ў сухім голлі ўжо не схаваеш гнязда. Мурашы пакідаюць свае мурашнікі, пабудаваныя яшчэ пры жывых дрэвах. Я стаю каля мурашніка, які палохае сваім спакоем. Звычайна мурашы мітусяцца: нех-та прыбірае з дарогі ігліцу, хтосьці ўсцягвае яе на мурашнік. Я паварушыў мурашнік прутом. Ніякага руху.
Падумалася, што такой жа можа стаць і наша хата, вёска, горад, калі іх пачнуць пакідаць людзі.
Мой лес асуджаны. Той лес, у якім калючыя лапкі елак зда-валіся мяккімі, ласкавымі, пушыстымі, цяпер бязлітасна вы-разаецца. Захлынаючыся ад пілавіння, не паспяваючы яго выплёўваць, пішчаць бензапілы.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 402 | Комментарии (0)


Свiтанне на Нарачы

На Нарачы толькі бралася на світанне. Ветру не было, але ад соснаў плыў пах жывіцы, ад вады цягнула рыбай. Унізе, па самай вадзе, слаўся бялёсы туман. Ён не кучаравіўся, не клубіў-ся, а нібы хаваўся ад людскіх вачэй пад чараты, што віднеліся каля далёкага вострава. Там, дзе туман адыходзіў, паказвалася гладкая, быццам шкло, сінеча вады. Неўзабаве гэта ж сінява ўспыхнула і ў небе над процілеглым берагам. Праз нейкую хві-ліну над ёй прабілася ружовасць з ледзь прыкметным перахо-дам у барвовае. I раптам адтуль нібы полымя ўстала. Языкі яго раслі, падымаліся, і, нарэшце, паказалася свету вялікае сонца. I туман, і вада, і прыбярэжныя сосны адразу зрабіліся незвы-чайна ружовымі. Аднекуль з'явілася чайка і пачала купацца ў ранішніх промнях. У промнях зыркага сонца чайка на вадзе была як асколак разбітага люстэрка.


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 658 | Комментарии (0)


Каляровая Белавежа

 
Цудоўная Белавежа вясной! Яшчэ не агоркне бярозавік, як расплюшчваюць сінія вочкі пралескі. Яны, нібы невялічкія азерцы, адлюстроўваюць блакіт неба. У пушчы ёсць не толькі блакітныя і сінія пралескі, часам трапляюцца ружовага, нават белага колеру.
Самыя каляровыя месяцы ў Белавежы — гэта чэрвень і лі-пень. Здаецца, для таго, каб ярчэй палалі смолкі, цвіў казялец і канюшына, над пушчанскай лугавінай устаюць рамонкі-ні-вянікі. Сваімі бялюткімі пялёсткамі кветка расплочваецца за сумненні людзей у каханні, вянкамі на галовах дзяўчат, буке-тамі на стале. Рамонак-нівянік не хаваецца ў гушчары, а ўвесь навідавоку. Пад гарачым ліпеньскім сонцам растае рамонкавы снег. I толькі адна-другая кветка будзе цвісці да самай восені.
Запаліўшы кастры на бярозах ды асінах, штогод восень упры-гожвае пушчу дыванамі верасоў. Калі, вяртаючыся з падарож-жа, захапіць з сабой галінку, яна доўга будзе захоўваць свой колер, свяціць няўлоўным восеньскім сумам, падобным на да-рагі ўспамін..

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 491 | Комментарии (0)


Возера Свiцязь (Возера Свицязь)

Жыццё пакінула нам шмат сведкаў мінуўшчыны. Сярод іх і помнікі прыроды: дрэвы, камяні, азёры, лясы, паркі, цэлыя прыродныя комплексы. 3 імі звязана мінулае народа, памяць людская пра лепшых яго сыноў і дачок, пра адметныя падзеі, авеяныя легендамі.
Свіцязь — ціхае ласкавае возера, што так утульна лягло па-між задуменнага лесу. Ніцыя вербы мочаць доўгія косы ў цёп-лай вадзе. Мурожныя берагі падступаюць да возера, абрываюц-ца і пераходзяць у светлы пясочак. Яго лашчаць лёгкія хвалі, што серабрацца ў промнях летняга сонца. «Там возера Свіцязь, як шыбіна лёду, ляжыць паміж дрэваў цяністых», — пісаў Адам Міцкевіч.
Свіцязь нікога не пакідае абыякавым. Возера захапляе, за-чароўвае, злучае мінулае і сучаснае. Тут ты нібы адчуваеш сваю сувязь са стагоддзямі, нібы ты жыў у тыя далёкія часы. Невы-падкова возера авеяна легендамі, услаўлена паэтамі, апета ў пес-нях. Яно надзелена незвычайнай прыгажосцю, то радаснай, то самотнай і ціхай, то бунтарскай. У ім жыве душа Беларусі.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1103 | Комментарии (0)


На беразе Нарачы

Я стаю на высокім беразе Нарачы і гляджу на бязмежны бла-кітны прастор, які зліваецца на даляглядзе з небам. Пад нагамі сухая глеба, пакрытая кустамі ядлоўцу, верасам, чаборам. Кры-ху далей высокі бераг з сасновым лесам пераходзіць у шырокі пясчаны пляж. Вада каля берага зеленавата-блакітная, чыстая і празрыстая. Далей ад берага яна здаецца сіняй.
Мядовы пах чабору і верасу змешваецца з густым настоем нагрэтай сонцам хвоі. У паветры ніводнай пылінкі. Нідзе яшчэ не даводзілася мне дыхаць такім чыстым паветрам. Грудзі шы-рацца, лёгкія глыбока ўдыхаюць смалісты водар.
Каля самага берага б'е з-пад зямлі крыніца з серабрыстай сцюдзёнай вадой. Вясёлым ручайком струменіць яна ўніз, злі-ваючыся з вадою возера.
Такіх крыніц тут многа. Вада ў іх гаючая, карысная для зда-роўя. Піць яе — асалода! Вадаў Нарачы безупынна напаўняецца шматлікімі крыніцамі як па берагах, так і на дне возера, і таму ўзровень яго ніколі не зніжаецца.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 438 | Комментарии (0)


Крэпасць на мяжы

3 даўніх часоў Белавежская пушча была аплотам нашых продкаў, надзейным прытулкам у цяжкія гады. Яна карміла і паіла, гартавала мужнасць і сілу людзей. Усё тут было: кара-леўскія і царскія паляванні, браканьеры, масавыя высечкі лесу, грабежніцтва акупантаў. Цяпер тут запаведна-паляўнічая га-спадарка. Высякаюць толькі нязначную частку таго лесу, што нарастае за год, рэдкіх звяроў берагуць.
Зубр — слава і галоўная прыкмета пушчы. Ён можа выва-ліць сваімі рагамі частакол з бярвення, дагнаць на лясной да-розе матацыкл. Толькі ён гэта рэдка робіць. Зубр, як кожны, хто мае праўдзівую сілу, рахманы і добры звер. Праўда, ёсць адно правіла: не чапай яго. Але людзі часам вымушаны былі крыўдзіць зуброў. Калі прыйшлі крыжаносцы і над славянскім светам навісла смяротная небяспека, толькі пушча забяспечы-ла славянскіх воінаў мясам. Белавежская пушча заўсёды была крэпасцю на мяжы.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1502 | Комментарии (0)