Сортировать по:
Дате ·
Названию ·
Рейтингу ·
Комментариям ·
Просмотрам
Зялёная драпежнiца (Зялёная драпежница) На балоце растуць самыя незвычайныя расліны. Адна з іх — расянка, якую батанікі празвалі драпежніцай.
3 выгляду гэта расліна прыгожая. Пад промнямі сонца яе лісце блішчыць, кліча, інтрыгуе, прываблівае сваёй прыгажос-цю насякомых. Але варта даверліваму насякомаму прыпыніцца на імгненне на кветачцы, як яно патрапіць у пастку. Справа ў тым, што ў лісці расянкі-драпежніцы ёсць валосікі з ліпучай вадкасцю, на якіх вісяць кропелькі, быццам раса (адсюль і на-зва — расянка). Мошка ці камар сядзе на расліну і адразу пры-ліпне да яе. Як потым яны ні вырываюцца, нічога ў іх не атрым-ліваецца. Валаскі, бы тыя шчупальцы, ахопліваюць насякомае з усіх бакоў, не адпускаючы яго. Клейкая вадкасць расліны па складзе падобная на страўнікавы сок жывёлы. 3 дапамогай гэтай вадкасці расянка ператраўляе сваю ахвяру на працягу не-калькіх дзён. Потым валоссе на лісці разгінаецца і расянка зноў гатова лавіць чарговую ахвяру. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 495 | Комментарии (0) |
Нідзе ў свеце няма столькі лясоў, як у нас, і нідзе, як у нас, яны не маюць такой прыгажосці. Лес наклаў свой адбітак і на характар беларуса, надаўшы яму памяркоўнасці, лагоды і пя-шчотнасці, рысаў чыста паэтычных.
Прыпынімся каля бярозы.
Яна вабіць да сябе сваёй белізной, даверлівай рахманасцю, зачароўвае прыгажосцю.
Бярозу называюць дрэвам жыцця. Яна дае чалавеку свой жы-вільны сок, які ўмацоўвае імунную сістэму. Беларусы, п'ючы сок, прыгаворвалі: «Свяжынка ў раток, здароўе ў жываток, хуткасць зайца, моц мядзведзя, спрыт ваўка». Бяроза дорыць венікі для лазні. Яе лісце лечыць скуру, ачышчае нават ад эк-зэмы. 3 бярозавай кары вырабляюць дзёгаць, які ўваходзіць у мазі для лячэння рэўматызму, печані. А яшчэ з кары можна зрабіць карабы, кузаўкі, кошыкі. Настоі, адвары з пупышак, лісця бярозы заўсёды былі ў хатніх аптэках нашых продкаў.
Каля кожнай сядзібы беларусы заўсёды садзілі бярозу. Ве-рылі, што яна прыносіць шчасце. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1143 | Комментарии (0) |
Аматары музыкi (Аматары музыки) На першы погляд, гэта здаецца неверагодным, але расліны, сапраўды, любяць музыку. Як паказалі доследы, дзякуючы гу-кавым хвалям, якія ўтвараюцца пры гучанні класічнай музыкі, насенне лепш прарастае, у раслін актывізуецца выпарэнне, на-ладжв.аюцца працэсы дыхання. А вось рок-музыка прыводзіць да адваротнага дзеяння. Відаць, расліны ўспрымаюць яе як раз-дражняльны іх шум, якога яны вельмі не любяць. Даўно заўва-жана, што калі з аднаго боку ў раслін з'яўляецца які-небудзь раздражняльнік, тая ж музыка, то яны паступова пачынаюць паварочваць свае галоўкі ў супрацьлеглы бок ад яго. Лягчэй за ўсё гэта праверыць на хатніх раслінах, якія адразу рэагуюць на гукавыя раздражняльнікі.
Расліны ўвогуле часта па-чалавечы рэагуюць на ўмяшанне ў іх жыццё. Варта да мімозы, якая расце ў тропіках, дакрануцца рукой, як яна складзе свае лісточкі. Пасля гэтага яны і ўвогуле могуць апусціцца, нібы страціўшы прытомнасць. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 391 | Комментарии (0) |
Мы пераходзім незнаёмую вуліцу і трапляем у прыродны музей, так мне хочацца назваць Батанічны сад у Мінску. Пад высокім небам знаходзіцца чароўны куточак зямлі, плошчай у сто пяцьдзясят тры гектары. Здаецца, тут сабрана ўся краса Беларусі, тут сама наша цудоўная краіна ў мініяцюры.
Нас сустракае зялёны дыван майскай траўкі, кожная сцяблін-ка якой буяе вясновымі народзінамі. А на гэтай шалёнай мала-дой зеляніне, як зорачкі на небе, зіхацяць пяшчотныя маргарыт-кі. Утульная бярозавая алея выводзіць нас да царства бэзавых раслін-кустоў. Своеасаблівая зямная вясёлка стварае настрой адпаведна сваім колерам: ліловы, беласнежны, з блакітным ад-ценнем, ружовы, пурпурны, фіялетавы. У гэтым прыродным музеі ёсць нават гібрыдныя сарты саджанцаў з нацыянальнымі назвамі: Беларускія зоры, Мінчанка, Зорка Венера, Свіцязянка1.
Батанічным садам можна цешыцца гадзінамі і днямі. Тут з задавальненнем хочацца гартаць жывыя старонкі Чырвонай кнігі. Тут лёгка дыхаецца і трывожна думаецца пра жывую і крохкую прыроду нашай зямелькі. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 583 | Комментарии (0) |
Шмат стагоддзяў таму ў далёкай краіне Перу індзейцы ўпер-шыню пачалі вырошчваць бульбу. Пройдзе шмат часу, і насель-нікаў Беларусі суседзі на побытавым узроўні і бяскрыўдна будуць называць бульбашамі. Якраз з-за любові да гэтай самай бульбы, якую сёння вырошчваюць амаль у кожным вясковым агародзе.
У Еўропу бульба трапіла ў шаснаццатым стагоддзі. Доўгі час яе ўспрымалі як дэкаратыўную расліну.
У канцы сямнаццатага стагоддзя ў Рэчы Паспалітай з бульбы навучыліся гатаваць смачныя стравы, хоць яны і выглядалі на той час на магнацкім стале экзатычна.
Беларусы пачалі спажываць бульбу ў другой палове васям-наццатага стагоддзя. Спачатку яна лічылася далікатэсам, які мае права займаць месца толькі на багатым стале, але даволі хутка пасевы яе пачалі пашырацца. Праўда, просты люд паста-віўся да невядомай расліны, якую празвалі «землянымі яблы-камі», досыць насцярожана.
Аднак ужо ў дзевятнаццатым стагоддзі бульба ўпэўнена за-ваявала беларускія агароды. Дарэчы, тады ж з'явіліся і першыя ўласнабеларускія гатункі бульбы. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 691 | Комментарии (0) |
Вядомы дрэвы-гіганты з пышнай, густой цёмна-зялёнай кро-най, вышынёй да трыццаці метраў, з дыяметрам ствала два з па-ловай метры. Прыгожыя, велічныя ліпы-меданосы, асабліва ў час цвіцення, не маглі пакінуць абыякавымі нашых продкаў. Нездарма другі месяц лета беларусы называюць ліпенем.
Спрадвеку з ліпы рабілі чаўны, калыскі, карабы, лубкі, по-суд на мёд. 3 ліпавай кары плялі лапці. Маладыя парасткі ліпы нават ужываліся ў ежу. Выкарыстоўваліся ліпавы мёд, гарбата з ліпавага цвету і ў лекавай, і ў магічнай практыцы. На Мін-шчыне верылі, што калі хворы пралезе праз дупло ў ліпе і па-кіне ля яе вопратку, то пазбавіцца ад «зляку». Ліпа лічылася і ахоўным сродкам: яе галінкамі апляталі рогі кароў, кабчараў-нікі не маглі адабраць малака.
Нашы продкі ставіліся да ліпы як да свяшчэннага дрэва. Пад ліпамі старэйшыя роду чынілі суд, пад імі маліліся. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 587 | Комментарии (0) |
Наўрад ці хто калі-небудзь захапляўся алешынай. Вось бе-ластволая прыгажуня бярозка альбо асінка ці клён з дубам каго толькі не зачароўвалі. Да алешыны, на жаль, у любую пару года душа чамусьці застаецца абыякавай.
I сапраўды, што ў ёй цікавага? I ўсё ж яна заслугоўвае ўвагі. Алешына — верны прадказальнік вады. Яна ніколі не вырас-це на сухадоле. Асабліва паблізу павінен быць гаваркі ручаёк, гуллівая рачулка, ціхае патаемнае балотца альбо вірлівая кры-нічка.
А дзе вада ды алешына, там абавязкова і салавей. Ніколі гэты цудоўны птах не заспявае ні на хвойцы, ні на бярозцы альбо дубку. Яму падавай менавіта шэрую алешыну з лазою, ці хіба яшчэ чаромху з калінай. А дзе салавей ды алешына, там зала-цістыя кветкі лотаці, блакітныя зорачкі незабудак.
Алешына, еалавей, кветкі — гэта адзін суцэльны ланцуг пры-роды. Выкінь адно звяно — усё распадзецца, знікне непаўторная прыгажосць.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 724 | Комментарии (0) |
У беларускіх народных песнях высокая, пакрытая белай кве-ценню ці ўсыпаная грушкамі, кучаравая, са срэбным веццем і залатым лісцем груша апавіта незвычайнай пяшчотай і замі-лаваннем. Разам з тым яна магла быць калючай, сухой і балю-чай, а таксама белай, што на міфалагічным узроўні суадносіцца з уяўленнямі пра іншасветныя, магічныя рысы гэтага дрэва.
Груша лічылася прыцягальнай як для боскіх істот, так і для дэманаў. На Беларусі расказваюць, што вобраз Божай Маці з'явіўся якраз на гэтым дрэве. На Віцебшчыне забарона сся-каць грушу матывавалася тым, што на ёй адпачывае Прачыстая Матка. У Полынчы алтар аднаго з касцёлаў размешчаны над камлём грушы, на якой нібыта з'явілася Божая Маці. Палешукі лічылі, што на грушы знаходзяць дзяцей. У Балгарыі, калі ішла апрацоўка зямлі пад ніву, грушы не ссякалі, бо верылі, што на іх можна спакойна пакідаць люлькі з дзецьмі: там іх не будуць турбаваць ліхія духі.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 644 | Комментарии (0) |
Явар — экзатычнае для беларускай зямлі дрэва. Аднак яно займала значнае месца ва ўяўленнях славян. Звыклы для дунай-скага рэгіёна, явар здзіўляў нашых продкаў велічным выгля-дам, вялікімі памерамі і доўгім векам жыцця. А радавод свой гэтае дрэва вяло ад пачатку свету. Больш за тое, у архаічных калядках сустракаецца вобраз явара, які ўзносіўся пасярод шы-рокага мора-акіяна яшчэ да часоў першатварэння, калі нават не было пачатку свету і не было ні неба, ні зямлі.
3 яварам нашы продкі звязвалі спадзяванні на лепшы лёс. Каля гэтага свяшчэннага дрэва, апавітага любоўю і пашанай, выконваліся найважнейшыя каляндарныя і сямейныя абрады, старэйшыя мудрыя людзі вырашалі складаныя лёсавызначаль-ныя пытанні. У вусна-паэтычных творах згадваецца, як у явара прасілі парады, суцяшэння, дапамогі ў цяжкіх жыццёвых сіту-ацыях; з каштоўных яваравых лісця, голля рабілі важныя атры-буты вясельных рытуалаў, а драўніну выкарыстоўвалі для рас-пальвання вогнішча, на якім павінен пячыся каравай.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 424 | Комментарии (0) |
Вядомы рэжысёр Ігар Бышнёў здымае кіно пра прыроду Бе-ларусі. Адзін з яго фільмаў называецца «Зачараванае балота». Гаворка ў ім ідзе пра багну1, у якой у даўніну гінулі людзі. Такое месца і зараз выклікае пачуццё жаху. Знаходзіцца багна ў Бя-рэзінскім запаведніку.
Балоты Беларусі лічацца лёгкімі Еўропы, галоўнымі вытвор-цамі кіслароду. Эколагі выступаюць за выратаванне балотных тэрыторый, якія служаць сховішчам для многіх відаў птушак і раслін. Робіцца гэта з мэтай стварыць спрыяльныя ўмовы для захавання балотнай флоры і фаўны, змяншэння верагоднасці ўзнікнення тарфяных пажараў. Яны часта адбываюцца на высу-шаных балотах і знішчаюць усё жывое ў наваколлі. Колькі бяды можа нарабіць непатушанае вогнішча на ўскрайку лесу ці поля!
У запаведніку балоты чаргуюцца з лесам, рэкамі і азёрамі. Азёры паціху зарастаюць. Пройдзе час — азёры ператворацца ў суцэльную багну. Такія законы стварае сама прырода.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 401 | Комментарии (0) |