В разделе материалов: 514
Показано материалов: 201-210
Показано материалов: 201-210
Гаючая крынiца (Гаючая крыница) Максім Багдановіч стаіць у роднай літаратуры, на нашай беларускай зямлі моцна і трывала. Яго не ссунеш з дарогі. Яго не абмінеш абыякава. Каля яго не пройдзеш напышліва і па-гардліва. Хочаш ці не, а мусіш азірацца на яго вопыт, на яго прасторавы паэтычны край.
Перачытваеш яго «Вянок» і бачыш, як там усё арганічна. Гэта не проста зборнік выпадковых вершаў, а сюжэтная кам-пазіцыя думкі, музыкі, пачуцця.
Ён, гэты юнак, шчыра верыў, што беларуская паэзія, каб стаць вядомай у свеце, не павінна саромецца свайго нацыяналь-нага выгляду. Ён марыў вывесці ў людзі нашу паэзію. Менавіта беларускую песню, якая б змагла ўзбагаціць паэзію свету сваімі формамі, думкамі, сваім адметным успрыняццем жыцця.
Мы павінны павучыцца ў паэта любіць сваю Радзіму. Ён, сур'ёз-нп хворы чалавек, знаходзячыся далёка ад свайго роднага краю, верыў, што толькі родная зямля мае тую гаючую крыніцу з жывою вадою, якая вылечвае любую хваробу. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1099 | Комментарии (0) |
Уладзiмiр Караткевiч (Уладзимир Караткевич) Творчасць Уладзіміра Караткевіча — прыкметная з'ява беларускай літаратуры дваццатага стагоддзя. Усім лепшым, што створана гэтым пісьменнікам, магла б ганарыцца любая высокаразвітая сучасная літаратура. Ён плённа працаваў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, літаратурны крытык, перакладчык і сцэнарыст.
Асаблівая заслуга Караткевіча перад беларускай літаратурай у стварэнні высакаякаснай гістарычнай прозы. У ёй пісьменнік узняў шырокія пласты нацыянальнай гісторыі, выявіў буйныя характары, здолеў раскрыць багаты духоўны свет сваіх герояў і звязаць іх асабісты лёс з лёсам народным. Гэта проза вызна-члецца рамантычнай акрыленасцю і жыццёвай дакладнасцю, мастацкай культурай і гуманістычным зместам.
Караткевіч быў нястомным вандроўнікам. 3 сябрамі, у складзе навуковых экспедыцый шмат падарожнічаў па Беларусі і за яе межамі.
У творчасці пісьменніка выразна выявіліся кніжныя літаратурныя традыцыі, ён ведаў многа славянскіх моў, некаторыя старажытныя і заходнееўрапейскія, цудоўна адчуваў беларускае слова.
Творчасць Уладзіміра Караткевіча — гэта сапраўдны летапіс духоўнага жыцця беларускага народа, напісаны шчыра і таленавіта. Ягоным творам наканавана доўгае жыццё. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 793 | Комментарии (0) |
Сучасная лiтаратура Беларусi (Сучасная литаратура Беларуси) Сучасная літаратура Беларусі — з'ява надзвычай шматгранная і разнастайная па сваіх мастацкіх кірунках, пошуках і набытках. Яна багатая на яркія, самабытныя творчыя індывідуальнасці пісьменнікаў, што дазваляе гаварыць пра эстэтычную важкасць і разнапланавасць мастацтва слова. Зараз на літара-турнай ніве працуюць пісьменнікі розных пакаленняў, рознага творчага вопыту — ад вядомых майстроў да літаратараў маладзейшага пакалення.
Дзякуючы Янку Брылю, Васілю Быкаву, Уладзіміру Караткевічу, Максіму Танку, Івану Шамякіну і іншым пісьменнікам, наша сучасная літаратура вядома за межамі Беларусі: у Поль-шчы, Германіі, Балгарыі, Чэхіі і іншых заходнееўрапейскіх краінах, былых рэспубліках Савецкага Саюза. Таксама пра яе дачуліся ў Кітаі, Індыі, Японіі.
Лепшыя мастацкія дасягненні сучаснай беларускай літара-туры выраслі на нацыянальным грунце, у іх непаўторна ўвасобіліся глыбінныя імкненні і парывы чалавечага духу, беларускі характар і прыгажосць народнай душы. Наша мастацкае слова паказвае непераходнасць нацыянальных вытокаў і традыцый, паэтызуе родную зямлю, адлюстроўвае народны лад жыцця, раскрывае вечныя чалавечыя каштоўнасці. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1390 | Комментарии (0) |
Рыгор Раманавіч Шырма жыў і працаваў, не шкадуючы сябе, каб зберагчы душу народную — песню.
Яшчэ ў студэнцкія гады Рыгор Шырма пакляўся вывесці ў людзі і зрабіць дамаю высокага культурнага свету нашу про-стую сяляначку, беларускую народную песню. На працягу ўсяго жыцця ён збіраў і запісваў народныя песні, шукаў сярод кампазітараў добрых апрацоўшчыкаў, стварыў Дзяржаўную акадэмічную харавую капэлу і некалькі дзесяцігоддзяў быў яе нястомным кіраўніком. 3 ім капэла аб'ехала паўсвету, а яе кі-раўніка называлі майстрам-чарадзеем.
У рэпертуары капэлы былі класічныя творы еўрапейскіх кам-пазітараў, усе лепшыя творы беларускіх кампазітараў, песні розных народаў. Капэла Шырмы паказала ўсяму свету хараство і веліч роднай беларускай песні. Рыгор Раманавіч здзейсніў сваю мару: наша беларуская народная песня загучала на самых вядо-мых сцэнах Еўропы. А «Зорку Венеру», напрыклад, называлі вы-ключным шэдэўрам, якому можа пазайздросціць кожны народ.
Шматгранная плённая дзейнасць Рыгора Раманавіча Шырмы — гэта наша гістарычная спадчына.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 740 | Комментарии (0) |
Творчасць Івана Паўлавіча Мележа, народнага пісьменніка БССР, з'яўляецца духоўным набыткам нашага народа.
Звыш трыццаці гадоў працаваў Іван Мележ у літаратуры. Творчую спадчыну пісьменніка складаюць навелы, апавяданні, крытычныя працы, дзённікі, п'есы, раманы. Вяршыняй яго творчасці з'яўляецца «Палеская хроніка».
Мележ стварыў у трылогіі мастацкія вобразы вялікай аба-гульняльнай сілы. Ганна, Васіль, Апейка, Міканор і іншыя ге-роі ўвайшлі ў духоўнае жыццё сучаснага чытача. Гэтыя героі ўзбагацілі яго, прымусілі задумацца над шматграннасцю чала-вечай асобы, над складанасцю жыцця ўвогуле. Героі трылогіі думаюць, разважаюць, пакутуюць над праблемамі, якія хва-лююць і нашага сучасніка. Мележ сваім творам дапамагае ча-лавеку паглядзець на гэтыя праблемы з пазіцыі народнага све-тапогляду. Са сваім вялікім клопатам пра чалавечае шчасце на зямлі Мележ-мастак стаіць на самым скрыжаванні маральных пошукаў сучаснасці. Ён паказвае чалавеку шлях да людзей, да чалавечай еднасці, засцерагае ад эгаізму, самападману, вучыць разумна, думаючы, жыць на зямлі.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 616 | Комментарии (0) |
У маі тысяча восемсот дзевяноста пятага года Марыя Апана-саўна Багдановіч разам з трыма сыночкамі паехала адпачыць да старэйшай сястры Стэфаніды ў лесніковую сядзібу ў Вяззе, што пад Асіповічамі.
3 гэтага адпачынку мы маем шмат лістоўсведак, якія расказваюць пра цудоўны бесклапотны перыяд дзяцінства Максіма і яго братоў, а таксама пра каханне іх бацькоў. У цікавых лістах Марыі Апанасаўны з Вяззя пяшчотна распісаны прыгоды яе цудоўных дзетак. Маці будучага паэта займалася ў Вяззі дабра-чыннасцю. Яна лячыла людзей. Марыя Апанасаўна скончыла Пецярбургскую земскую настаўніцкую школу, таму яна яшчэ і настаўнічала.
Адпачынак у вёсцы пайшоў дзецям на карысць. Маленькі Максім у Вяззі нават стаў размаўляць па-беларуску, а як вядома, размоўнай мовай у сям'і Багдановічаў была руская. На неўсвядомленым узроўні будучы паэт увабраў у сябе жывое беларускае слова, якое ўпершыню пачуў у вёсцы. Дзіцячыя ўражан-ні, безумоўна, налажылі свой адбітак на ўсё далейшае жыццё Максіма, на яго паэзію.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 587 | Комментарии (0) |
Гаварыць пра Янку Брыля і лёгка, і няпроста. Гэта быў вялікі сэрцам, надзвычай чулы, уважлівы і клапатлівы чалавек, які прыкметна вылучаўся ў літаратурным асяроддзі.
Янка Брыль гадаваўся і рос у малапісьменным вясковым асяродку. Чыстая, уразлівая душа малога летуценніка вельмі чуйна адклікалася на навакольны свет і на прыгажосць родных прынёманскіх краявідаў.
Янка Брыль змалку ведаў, якім быць ён не хоча. А каб стаць такім, якім хоча, удумлівы юнак цвёрда акрэсліў сабе праграму паводзінаў у соцыуме: не піць, не паліць, не брыдкасловіць, па-важаць людзей і не знацца са злыднямі, як мага трымацца праў-ды, сумлення і чалавечнасці. I ніколі не парушыў таго свайго рамантычнага юначага зароку. Таму і патрапіў пісьменнік так годна пражыць доўгае, нялёгкае, няпростае жыццё. Таму і за-стаецца ён у нашай памяці ўзорам светлага, сціплага, нястомна-га працаўніка, нязменнай людской павагі і пашаны.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 498 | Комментарии (0) |
Гэты чалавек заслужыў славу выдатнага пісьменніка, нас-таўніка, асветніка. Яго ведалі ў свеце далёка ад Беларусі. Але ён заўсёды з любоўю ўспамінаў яе і свой родны горад, у гонар якога ўзяў сабе прозвішча — Полацкі. Сімяон Полацкі нарадзіўся ў сям'і заможных гараджан. Навуку ён пачаў спасцігаць у школе пры полацкім манастыры. Тут не толькі вучылі чытаць і пісаць, але і выкладалі лацінскую і грэчаскую мовы, музыку і спевы.
Пасля школы хлопец паехаў вучыцца ў Кіеў, а потым у Вільню, дзе была акадэмія. Там чыталі лекцыі вучоныя, добра вядо-мыя ва ўсёй Еўропе. На занятках юнак чуў, што не Сонца круціцца вакол Зямлі, як тады лічыла болынасць людзей, а Зямля з іншымі планетамі круціцца вакол Сонца.
У гэты час полацкага юнака ўжо ведалі як таленавітага паэ-та. Свае вершы ён, апрача роднай беларускай мовы, пісаў яшчэ на польскай, лацінскай і рускай мовах. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 449 | Комментарии (0) |
Казiмiр Семяновiч (Казимир Семянович) У тысяча шэсцьсот пяцідзясятым годзе ў Амстэрдаме, славу-тым асяродку рамёстваў, гандлю і кнігадрукавання, пабачыла свет кніга «Вялікае мастацтва артылерыі». Напісаў яе наш суайчын-нік, шляхціц з Вялікага Княства Літоўскага Казімір Семяновіч. Нарадзіўся ён на Віцебшчыне ў пачатку сямнаццатага стагоддзя.
Кнігу Казіміра Семяновіча з вялікай зацікаўленасцю і ўвагай сустрэлі ў Еўропе. На працягу стагоддзяў яна была найболын грунтоўнай і аўтарытэтнай працай па артылерыі і піратэхніцы, перавыдавалася на французскай, нямецкай, англійскай ды іншых еўрапейскіх мовах. У прадмове да англійскага выдання тысяча семсот дваццаць дзявятага года ёсць красамоўнае сведчанне: «Аўтарытэт Казіміра Семяновіча быў і да сённяшняга дня застаецца для ракетчыкаў і феерверкераў нечым святым».
У адрозненне ад піратэхнікаў свайго часу Казімір Семяновіч быў сапраўдным вучоным, у сваёй працы абапіраўся на самыя новыя дасягненні тагачаснай навукі, на вынікі ўласных экспе-рыментаў. Ён зрабіў шэраг цікавых, перспектыўных вынаходстваў. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 565 | Комментарии (0) |
Вёска Збляны назаўсёды ўвайшла ў гісторыю нашай Бела-русі як радзіма Антона Раманавіча Жэбрака. Сялянскі хло-пец вельмі прагнуў вучыцца. А як вядома, хто добрае жаданне мае, таму сам Бог дапамагае. I Антон Жэбрак пасля заканчэння школы паступіў у знакамітую Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя Ціміразева.
Пройдуць гады, і выхадзец з зэльвенскай вёскі Антон Рама-навіч Жэбрак стане акадэмікам, прэзідэнтам Акадэміі навук Беларусі. Ён уздымецца на такую вышыню ў навуцы, што з ім будуць лічыцца ўсе генетыкі свету.
А што за навука генетыка? Яна вывучае спадчыну раслін, арганізмаў, паходжанне і змены, якія адбываюцца з імі. Быў час, калі гэту навуку лічылі шкоднай, непатрэбнай. I можаце ўявіць, што перажыў акадэмік-генетык Антон Раманавіч Жэбрак..
Навуковыя адкрыцці акадэміка Жэбрака цяпер увасабля-юцца ў жыцці яго прадаўжальнікамі. У акадэмічным гарадку ў Мінску стаіць бюст славутага вучонага. У Зэльве ёсць вуліца яго імя. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 451 | Комментарии (0) |