Страницы: « 1 2 ... 14 15 16 17 18 ... 34 35 »


Бабіна лета

У кастрычніку прыроду агортвае своеасаблівы сум. 3 дрэў асыпалася апошняя лістота, яе суцэльны рознакаляровы дыван густа ўкрывае адсырэлую зямлю. Усё часцей неба зацягваецца хмарамі, цярушыць дробны дождж.
Але надвор'е ў кастрычніку пераменлівае і неаднастайнае. То некалькі дзён, не перастаючы, ідуць дажджы, то падзьме халодны вятрыска, то невялікі марозік зацягне зямлю тонкай празрыстай скарынкай, то ўсталюецца амаль летняе надвор'е. Сонца засвеціць шчыра і ласкава, неба ачысціцца ад хмар, здзі-віўшы празрыстым паветрам.
Вяртанне цяпла ў кастрычніку бывае амаль кожны год і доў-жыцца некалькі дзён, а то і тыдняў. Нібыта створана гэтая пара спецыяльна для жанчыны-працаўніцы. Яна ў штодзённых кло-патах не згледзела, як праляцела лета, не паспела адчуць яго прыгажосці. Вось прырода, не жадаючы пазбаўляць яе гэтай радасці, на нейкі час зноў вяртае лета. Таму называецца гэтая пара «бабіна лета».

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1359 | Комментарии (2)


Жывы мячык

Далёка разліваецца рака Бяроза ўвесну. Яна затапляе лугі на цэлыя кіламетры, і не пазнаць тады яе. Не ўгадаць, дзе схавала вада нізкія берагі. Імклівая плынь толькі плешчацца шэрымі хвалямі, віруе. Бывае разліў і ўлетку, калі некалькі дзён запар ідзе дождж. Дзясяткі, сотні малых ручаін, што збягаюць у раку, адразу ператвараюцца ў бурныя рэкі.
Аднойчы ў такі летні разліў, прабіраючыся лугамі на чоўне, я заўважыў на вадзе незвычайны руды мячык. Напалову сха-ваны пад вадой, ён ціха пагойдваўся на хвалях. Лагодны вецер паволі гнаў яго да берага. Узяў я ў рукі той мячык і вачам сваім не паверыў. Гэта цэлы мурашнік рыжых лугавых мурашак! Яны так моцна трымаліся адна за адну, што нагадвалі звычайны мячык. Варта было вынесці яго на бераг, як ён адразу ажыў. I вось ужо на новым месцы пачынаецца нястомнае будаўніцтва.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 384 | Комментарии (0)


Мядзведжая гара

Мядзведжую гару відаць здалёк. Яна стала неад'емным атры-бутам наваколля. Мядзведжая гара заўсёды першай нагадвала аб набліжэнні навальніцы ці завеі. Калі глухі лес, што акаляў яе, нічога яшчэ не адчуваў, вяршыня гары ўзрушана пагойдвала стваламі дрэў. Калі ж раптам прагляне пасля доўгіх дажджоў сонейка, то яно весела зайграе ў кронах дрэў на самай вяршыні гары.
3 асаблівай нецярплівасцю, надзеяй даводзілася паглядаць на яе ў канцы зімы. Калі вясна затрымліваецца, у нейкі мо-мант сонца засвеціць сярод голых вяршынь ярчэй. Па адхоне гары весела заскачуць сонечныя зайчыкі. А на вяршыні снег раптам прападзе, утварыўшы суцэльную рыжую шапку. 3 кож-ным днём краі гэтай шапкі апускаюцца ніжэй. Пад снегам ужо бягуць, пазвоньваючы, першыя ручайкі. Тады ўсяму жывому здаецца, што гэта гара прывабіла да сябе вясну, шчодра рассылае ўніз сваіх вестуноў. Хоць мясцовыя жыхары і не ведаюць, чаму завецца гара Мядзведжаю, але з павагай ставяцца да яе.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 403 | Комментарии (0)


Воблакi (Воблаки)

Калі што ёсць найпрыгажэйшае ў свеце, то, бадай, гэта воб-лакі.
0, як яны збіраюцца! Як плывуць і растуць у сіняве! Не на-глядзецца, не налюбавацца!
Ляжыш на пагорку. Глядзіш у неба. Над табою такая бла-кітная шырыня, што нават позіркам не абняць. Ты адзін пе-рад усёй гэтай бязмежнай, нямой глыбінёй. Толькі, здаецца, зямля-матухна злёгку трымае цябе за плечы. Здаецца, адар-вешся і паляціш у блакітнае бяздонне.
Аж страшна. Страшна, а хочацца паляцець, паплысці.
Воблакі нібы чарада на сінім полі. Адкуль яны? Куды нясуцца?
Не наглядзецца на воблакі ў бязветраны дзень. Яны могуць расці, вырастаць, могуць знікаць, як дым. Могуць клубіцца на адным месцы, разрастацца ўшыркі, зрабіцца велічэзнай цяж-кай хмарай.
Толькі воблакі могуць расказаць пра нястрымны рух жыц-ця. Іх трэба навучыцца чытаць і разумець. Адны прыносяць яснасць, пагоду, другія — непагадзь і навальніцу.
Воблакі ўпрыгожваюць неба, апранаюць яго.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1205 | Комментарии (0)


Праходка

У ціхім возеры, у правай затоцы, бліжэйшай да сонца, якое ўзыходзіць, адлюстроўваецца грэбень лесу і паэтычна загадка-вае неба, размаляванае хмаркамі. Бліжэй да берага, але не на самым беразе, застыў градою трыснёг. Па ўсім гэтым паўзе, клубіцца, стаіць, зноў паўзе туман. На заследжаным балоцістым беразе скачуць, падскокваюць і пагойдваюцца пліскі.
Лес, што засланяе возера кальцом, адлюстроўваецца ў шкля-ной паверхні вады не адразу каля берага. Спачатку ідуць вузейшыя ды шырэйшыя палосы цёмнага і святлейшага серабра, а тады ўжо, амаль на самай сярэдзіне, значна вузейшым кругам адбіваюцца сосны, яліны, бярозы.
Сонца ўбілася ў паводку, што зацягнула неба. Можна толькі сказаць, што яно ёсць, жыве само.
На роснай траве, побач з непратаптанай сцежкай, ляжыць вялікае арлінае пяро. Стракатае той шэрай стракатасцю, што дзіўна, радасна хвалюе змалку. Хваляванне ідзе з жыцця і з кніг пра хараство прыроды. (133 словы)
Паводле Я. Брыля.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 446 | Комментарии (0)


Ляцелi у вырай журавы (Ляцели у вырай журавы)

Чапляючыся крыллем за нізкія хмары, над самым Жыцька-вам ляцелі ў вырай журавы.
Колькі дзён перад гэтым, не зважаючы на блізкую восень, так грэла і пякло ў небе сонца, што ў пыльнай і ломкай, высушанай да звону цішыні было чуваць, як шапоча вусатым коласам спа-лавелае ячменнае поле. Потым з поўначы падзьмуў густы і сты-лы восеньскі вецер, неяк адразу папаўзлі кудзелістыя, брудныя, нізкія, але цяжкія ўжо хмары.
Журавы спакойна, не спяшаючыся, махалі ў воблаках крыл-лем, махалі, нібы развітваючыся з усім, што бачылі зверху. Жу-раўліны ключ то крыху звужаўся, то, расшыраючыся, нават заломваўся даўжэйшым канцом, але птушкі адразу ж выпрам-ляліся, выроўнівалі яго, не перастройваючыся нават.
Развітальная жураўліная песня, як камячок тугі, качалася ў зашэрхлых ад доўгага лёту птушыных горлах. Здавалася на-ват, што яна перадаецца па ключы, а потым з лёгкім пошумам крылаў павольна і нячутна ападае.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 463 | Комментарии (0)


Навальнiца (Навальница)

Сёння з раніцы свяціла сонца. Усё, здавалася, прадказвала добрую, устойлівую пагоду да самага вечара. Раптам у ясным небе з'явіліся белыя воблачкі, якіх становіцца ўсё больш. Сярод белых воблачкаў можна цяпер заўважыць і цёмна-шэрыя. Сонца схавалася.
Дзесьці ўдалечыні пачуліся глухія раскаты грому, неўзабаве яны наблізіліся, зрабіліся больш гучнымі і працяглымі. Птуш-кі недзе пахаваліся. Неба тым часам зусім пацямнела, завала-клося цяжкімі і змрочнымі хмаркамі. Яны праглынулі апошні невялікі прасвет і цяпер непадзельна пануюць над возерам. У паветры павеяў аднекуль лёгкі струменьчык холаду, заша-мацелі дрэвы, наляцеў нечакана шалёны парыў ветру, сосны пахіснуліся і застагналі. Па зямлі імкліва пакаціліся, абганяю-чы адна адну, сасновыя шышкі.
Сціхнуўшы на хвіліну, вецер накідваецца на дрэвы з новай сілай, яшчэ болын злосна і непрымірыма.
Пайшоў дождж, спачатку быццам неахвотна, невялікі і рэд-кі, асобнымі кроплямі. Потым усё часцей і мацней. Дождж пе-райшоў у лівень.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 4536 | Комментарии (0)


Цiшыня (Цишыня)

Шызы мох мерна хрумсціць пад тоўстымі падэшвамі, і час ад часу хрусцяць пустыя, натапыраныя сасновыя шышкі. Шум ходзіць паверсе. Унізе і ў ветраны дзень цішыня. У рэдкім лесе сосны разрастаюцца букетамі. I ядловец не толькі па-кіпарыснаму стройны, але яшчэ і пышны, неяк па-мяшчанску сыты.
Ад ветрыку, што варушыцца нізам, кланяецца ружаватымі гронкамі насенне шчаўя, кланяецца мятліца, пад якой ціха, устойліва жывуць чабор і смолкі. Ад ветру, што ходзіць угары, час ад часу шуміць нават панурая, нібы змрочная лістота векавых дубоў. А вышэй, на блакітным небе, у раскошнай ляноце плывуць, як абскубленыя кавалачкі ваты, невялікія, рэдкія аблачынкі.
Добра ўспомніць, што такое замілаванне ў мяне не прафесійнае, не знешняе, а з патрэбы, якую я адчуваў, здаецца, ад нараджэння, і ў немагчымасці перадаць сваё захапленне кра-сой, таксама ўжо вельмі даўно, знаходзіў трывожную, з гаючым сумам асалоду.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 616 | Комментарии (0)


Добрае суседства

Я з вудачкамі стаіўся пад вярбой. Побач са мною, на суседнім кусце, сядзіць жаўтагрудая аўсянка.
Кожны з нас сваім заняты. Я лаўлю залацістых карасёў у азяр-цы, а мая жаўтагрудая суседка пільнуе маленькіх птушанятак у мяккім гняздзечку пад кустом.
Пра гняздзечка аўсянкі я выпадкова даведаўся. Палез раз у куст, каб вуды схаваць.Тляджу, а там гняздзечка, у якім пяць шэранькіх яечак. Я хуценька вярнуўся назад, каб птушка не заўважыла мяне ды гняздзечка не адцуралася.
Было гэта болей як месяц таму. А цяпер ужо ў гняздзечку пяць птушанятак.
Рыбачу я пад гэтай вярбой кожную раніцу. Паводжу сябе на беразе ціха, каб рыбу не палохаць у возеры, а заадно, вядома, сваю крылатую суседку.
Раз-пораз я асцярожна выцягваю з азярка таўстабокіх кара-сёў. Мая ж крылатая суседка непадалёк ловіць мошак і корміць імі птушанят.
Добра нам абаім на азярцы. Адзін аднаму не замінаем сваёй справай займацца.

 


Тэксты дыктантаў | Просмотров: 477 | Комментарии (0)


Развiтанне з цяплом (Развитанне з цяплом)

Былі пагодныя дні. 3 сонцам ад ранку да вечара, з сінім не-бам. Днём яшчэ было цёпла, пад вечар, калі чырвонае сонца сцякала за лес, апусцелая, няласкавая зямля стыла на холадзе.
Неба гэтымі днямі сінела чыстае і глыбокае. Яно не было ця-пер такое яркае, як раней, часта атульвала яго белаватая, нібы малочная, смуга, і яно здавалася бляклым, быццам выгаралым за ліпеньскую і жнівеньскую спёку. Сонца таксама было іншае. Аддаўшыамальувесьсвойпыл лету, яно бераглорэшткіцяпла, грэла мала, але на дзіва лагодна і пяшчотна. Гэтай лагоднасцю і пяшчотай было напоўнена ўсё ў прыродзе.
У лагодным сонечным святле гарэлі сумным адвечным полы-мем ліпы і бярозы каля хат, дрэвы ў недалёкім лесе. Як сівізна ад былога, ад перажытага, бялела ўсюды павуціна. Яна вісела ў паветры, абчэплівала павялы бульбоўнік, пажоўклыя кусты. Усё агортваў спакойны смутак развітання з цяплом, з летам, набліжэння халадоў.

Тэксты дыктантаў | Просмотров: 543 | Комментарии (0)