Сортировать по:
Дате ·
Названию ·
Рейтингу ·
Комментариям ·
Просмотрам
У лясных гушчарах хаваецца рысь — дзікая лясная кошка.
Рысь добра ведае пратаптаныя ў снезе сцежкі, па якіх хо-дзяць алені. Вось яна спынілася ля дрэва, зацярушанага снегам. Зараз драпежніца ўзбярэцца на сук, што звісае над сцежкай, і будзе ляжаць нерухома, цярпліва чакаючы, калі тут пойдуць алені. Калі алень будзе адзін, рысь адразу кінецца на яго. Калі іх будзе некалькі, яна прапусціць першых і кінецца на апошняга.
Хоць рысь і спрытная, і дужая, і хітрая, але зімою нялёгка ёй знайсці здабычу. Зайцы — асноўны корм рысі ўзімку. Шукаю-чы іх, звер падыходзіць часам да чалавечага жылля.
У Лепельскім раёне здарылася такая гісторыя. У студзень-скі вечар чалавек пайшоў у лазню. Перш чым пакласці дровы ў печ, ён захацеў выграбці попел. Раптам з печы выскачыла рысь і, фыркнуўшы, кінулася ў расчыненыя дзверы. Відаць, захаце-лася драпежніцы паспаць у цяпле. Прыцемкам яна пракралася ў незачыненую лазню, дзе і патурбаваў яе гаспадар.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 358 | Комментарии (0) |
Сустрэча з дзiком (Сустрэча з дзиком) Чым глыбей Мірон і Віктар уваходзілі ў лес, тым часцей су-стракаліся сухія ўзгоркі. На пясчаных месцах рос хваёвы бор, на ніжэйшых — гушчар з ельніку, алешніку, бярозы, рознага хмызняку. Часам трапляліся прыгожыя лугавінкі з ліставымі дрэвамі: дубамі, грабамі, ліпамі.
У пошуках жалудоў хлопцы падышлі да дубоў і ўбачылі, што там нехта ўжо гаспадарыў. Зямля была перакапаная, віднелася шмат слядоў, а жолуда ніводнага.
— Хто б гэта мог быць? — задуменна спытаў Мірон.
— Дзікі, — упэўнена адказаў Віктар, разглядаючы сляды. У гэты момант збоку нешта затрашчала. 3-за ламачча пака-
заўся дзік. Здавалася, увесь ён складаўся толькі з адной стра-шэннай галавы. Ні зада, ні кароткіх ног не было відаць. Але бурая галава са шчаціністым хібам, натапыранымі вушамі, вялізнымі ікламі і маленькімі злоснымі вочкамі была жудаснай. Спыніўшыся, дзік задраў свой лыч, панюхаў паветра, глуха рох-нуў і павярнуў назад. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 554 | Комментарии (0) |
Гняздо бусла, якое знаходзіцца на высокай алешыне са зрэ-занай вершалінай, упрыгожвае дрэва.
Калі бусляняты малыя, адзін з бацькоў ляціць па здабычу, а другі застаецца пільнаваць, каб ніхто не пакрыўдзіў малых. На шаснаццаты дзень бусляняты спрабуюць станавіцца на ногі, а на трыццаты — махаць крыламі.
Пасярод гнязда стаяць тры маладыя буслы. Да алешыны пад-ляцеў стары бусел. У чырвонай дзюбе ён трымае даволі вялікую змяю. Бусел кінуў яе ў сярэдзіну гнязда і адразу паляцеў прэч. Буслы не кормяць малых з дзюбы ў дзюбу, як іншыя птушкі, а кладуць прынесеную здабычу ў гняздо.
Бусляняты замітусіліся вакол змяі, кінутай ім. Адно бусля-ня апярэдзіла астатніх, схапіла змяю, падкінула ўгору, і ў тую ж хвіліну здабыча знікла ў шырока раскрытай дзюбе. Малады бусел адкінуў галаву, заклекатаў. Далёка па наваколлі разнёс-ся гэты клёкат, які замяняе буслу голас. Стукаючы верхняй палавінкай дзюбы аб ніжнюю, бусел выказвае свае пачуцці. Мабыць, дзякуе за пачастунак. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 464 | Комментарии (0) |
Зімовы лес яшчэ спіць, а сава ўжо пачынае свой веснавы спеў, нібы прыспешвае наступленне цяпла. Совы першымі ад-крываюць пеўчы сезон у лесе. Гэтых птушак лічаць аматарамі начнога жыцця, бо найболыпую актыўнасць яны праяўляюць з наступленнем змроку.
Сустрэць соў мараць многія экалагічныя турысты. Таму і спя-шаюцца ў Бярэзінскі запаведнік, дзе праводзяцца спецыяльныя туры для назірання за птушкамі ў навакольным асяроддзі.
Гучны рокат даўгахвостай няясыці напаўняе яловы змрок у канцы лютага. Няясыць — буйная і найбольш прыкметная сава з доўгім паласатым хвастом. Яна селіцца ў аколіцах балот, на лясных астраўках пасярод балотных масіваў, дзе сустрака-юцца высокія яліны і сосны. Для гнязда сава выбірае дупло дрэ-ва, ссечанага навальніцай. Часам гэтыя птушкі замацоўваюць за сабой дуплы надоўга і вяртаюцца да іх штогод.
У канцы красавіка ў гняздзе няясыці з'яўляюцца птушаняты. Пухнатыя камочкі вылупліваюцца з белых авальных яек. Маці корміць малых мышамі-палёўкамі, дробнымі птушкамі.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 347 | Комментарии (0) |
Падышоўшы да дрэва, бабры ўзяліся за працу. Якія яны былі смешныя, нязграбныя! Шырокі, нібы рыдлёўка, хвост пакры-ты не поўсцю, а нейкай луской. Пальцы задніх ног злучаны плеўкай, як у гусей. На пярэдніх пальцах плеўкі няма, затое кіпцюры вострыя, а на другім пальцы нават падвойныя. Густая бураватая поўсць блішчыць на сонцы.
Двое «дрывасекаў» сталі з абодвух бакоў дрэва на заднія лапы, абапёрліся на хвасты і ўзяліся за працу — толькі трэскі пасыпаліся. Трэці пачаў цягнуць з берага дрэўца таўшчынёю з руку чалавека. Праца была цяжкая, і яму на дапамогу прый-шоў новы таварыш.
Тымчасамдрэвахіснулася, храснула. «Дрывасекі» адскочылі ўбок. Дрэва паціху патрэсквала. Бабры падскочаць, грызануць і зноў адскочаць. Падгрызалі яны з боку вады, каб дрэва павалі-лася туды. Вось дрэва са страшэнным трэскам шаснула на грэб-лю. Ад гэтага шуму «дрывасекі» схаваліся ў ваду.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 399 | Комментарии (0) |
Ёсць дзіўныя жывёлы, якія лятаюць з дапамогай рук-кры-лаў. Гэтыя істоты выглядаюць даволі смешна: вушы ў іх малыя, пярэднія канечнасці зменены ў крылы. Пры палёце скураная перапонка расцягваецца, як у птушкі крылы.
Кажаны вядуць начны лад жыцця. Днём яны хаваюцца пад дахамі дамоў, у дуплістых дрэвах, на гарышчы. Звычайна ў ад-ным сховішчы можа знаходзіцца некалькі дзясяткаў кажаноў.
Узімку кажаны ўпадаюць у спячку. Летам перад захадам сонца можна назіраць, як яны хутка перасоўваюцца над кро-намі дрэў ці дахамі дамоў. Прагаладаўшыся за дзень, кажаны палююць на насякомых.
Заолагі ніяк не маглі зразумець, як у кажаноў атрымліва-ецца лавіць насякомых уначы. Доўгія гады цягнуліся экспе-рыменты. Высветлілася, што кажаны валодаюць унікальным лакатарам, які пры палёце вылучае ультрагукавыя сігналы. 3 дапамогай гэтага лакатара кажан беспамылкова знаходзіць сабе корм.
Сябры лесу ведаюць, што кажаны — надзвычай карысныя жывёлы. Яны харчуюцца насякомымі, якія прыносяць шкоду раслінам. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 524 | Комментарии (0) |
Мурашы — самыя ўпартыя працаўнікі лесу. Яны вельмі чуй-ныя да надвор'я. Калі мурашы бесперапынна мітусяцца на сця-жынцы, бойка цягнуць розныя будаўнічыя матэрыялы, то добрае надвор'е яшчэ пастаіць. Бягуць у мурашнік без грузу — чакай дажджу ці навальніцы.
Рудыя лясныя мурашкі жывуць калоніяй, у якой ёсць свае законы. Рабочыя мурашы будуюць жытло, здабываюць ежу, ахоўваюць сваю тэрыторыю. Цягнуць працаўнікі на сваіх спі-нах нават тое, што ўдвая болыпае за іх саміх: вусеняў, жучкоў. Жыхары аднаго вялікага мурашніка за дзень з'ядаюць каля кілаграма шкодных насякомых, лічынак.
Жытло мурашоў толькі звонку здаецца звычайнай горкай. У мурашніку ёсць хады, якія зачыняюцца ў навальніцу. Ад іх адыходзяць вуліцы з двухбаковым рухам. Мурашы ствараюць сапраўдныя гарады на глыбіні да двух метраў пад зямлёй.
Агароджаны мурашнік сведчыць пра тое, што чалавек кла-поціцца, каб ніякі звер не пакрыўдзіў маленькіх лясных руп-ліўцаў. Там, дзе селяцца мурашы, дрэвы не хварэюць. Чатыры мурашнікі аздараўляюць цэлы гектар лесу. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 506 | Комментарии (0) |
Вожыка тата злавіў у лесе і прынёс дахаты.
3 нашым сабачкам Мурзам вожык не захацеў сябраваць. Убачыць яго — адразу скручваецца ў клубок. Шчанюк абняў калючы клубочак лапамі, паспрабаваў укусіць. Але ўкалоўся так балюча, што забрахаў. Мурза ўдарыў вожыка лапай, як кот па мячыку, заскуголіў і адскочыў.
У нашай кухні жыла курыца з куранятамі. Спачатку яны былі маленькія, нібы камячкі. Кураняты пішчалі, мітусіліся па падлозе, як сонечныя зайчыкі. Калі малыя падраслі, курыца па-чала вадзіць іх на двор, але начаваць прыводзіла ў кухню. Сядзе пад лавай, затуліць іх крыламі, яны паціўкаюць трохі і спяць.
Вожыку стала зайздросна. Уначы ён ціха залез пад курыцу і прымасціўся пад цёплым крылом. Кураняты прачнуліся, за-ціўкалі. Курыца хацела пашкадаваць іх, мацней прытулілася крыламі і раптам спалохана закрычала. Яна ўсхапілася, сон-ныя кураняты рассыпаліся па кухні, а ў кутку, дзе яны сядзелі, застаўся калючы клубок. Курыца пазнала яго, раззлавалася і моцна дзюбнула. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1741 | Комментарии (0) |
Незвычайныя iнжынеры (Незвычайныя инжынеры) У баброў будаўніцтва жылля вядзецца па плане, як і ў лю-дзей.
Калі бераг ракі высокі, бабры рыюць нару пад вадой, робя-чы сухую пячору. Калі бераг нізкі, то пячора не атрымаецца. У гэтым выпадку бабры будуюць хатку. Сучча, галінкі, бярвен-не склейваюцца глеем. У сярэдзіне хаткі можа быць некалькі пакояў, але дзвярэй там вы не ўбачыце, бо бабры ўваходзяць у сваю хатку толькі пад вадой.
У залежнасці ад хуткаплыннасці рэчкі бабры будуюць плаці-ны розных канфігурацый. Некаторыя збудаванні могуць потым стаяць дзесяцігоддзямі.
Цікавыя факты з рэкордаў незвычайных інжынераў сустра-каюцца ў навукова-папулярнай літаратуры. Напрыклад, у Бярэзінскім запаведніку бабры пабудавалі плаціну даўжынёй дзвес-це трыццаць сем метраў.
У народзе ёсць прыметы, звязаныя з працай баброў. Калі во-сенню бабры валяць дрэвы, рамантуюць запруды, працуюць дружна, то маразы блізкія. Паводзяць сябе спакойна — чакай добрага надвор'я. Працуюць усю ноч — будзе дождж.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 460 | Комментарии (0) |
Вясковыя жыхары лічаць, што пражыванне вужа пад пад-логай ці пад печчу прыносіць у хату багацце і шчасце. Забіць такога вужа — вялікі грэх, які нельга замаліць.
У вёсках можна пачуць цікавыя гісторыі пра вужоў, што жылі ў хатах ці гумнах, зрэдку — у хлявах. Часам хатнія вужы падпаўзалі да стала, за якім абедалі людзі. Тады ім, як паўна-праўным членам сям'і, налівалі малака ў сподак, пастаўлены на падлозе.
Расказваюць, што аднойчы сяляне вырашылі праверыць, як будзе паводзіць сябе хатні вуж, калі схаваць яго вужанят. Паклалі іх у шапку і вынеслі з хаты. Занепакоены стары вуж, слізгануўшы ў падпечак, неўзабаве з'явіўся зноў, падпоўз да гладыша і ўпусціў туды свой яд.
Тым часам людзі прынеслі вужанят і высыпалі іх ля парога. Тады стары вуж вярнуўся да гладыша, абкруціўся колцам ва-кол яго і перакуліў на падлогу. Усё малако, атручанае вужом, выцекла з перакуленай пасудзіны. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 603 | Комментарии (0) |