Показано материалов: 241-250
Калі верыць народным паданням і легендам, то Беларусь ці не самая багатая ў Еўропе краіна на схаваныя ў яе нетрах скар-бы. Аднак мала каму з шукальнікаў удалося адкрыць гэтыя зачараваныя сховішчы. А вось іншыя багацці пры водбліску той нябачнай кветкі нашым суродзічам адкрываліся ахвотна. Назва гэтым скарбам — духоўная заможнасць нашых далёкіх і болып блізкіх продкаў, што ў сукупнасці складае багатую бе-ларускую культуру.
Заўсёды нейкім арэолам таямнічасці былі ахінуты кнігі, на-пісаныя мала каму вядомымі іерогліфамі, арабскай вяззю, Яны здаваліся недаступнымі і загадкавымі. I ўжо ніяк нельга было ўявіць, што за мудрагелістым арабскім пісьмом можа хавацца звыклы беларускі тэкст, што ў гэтых хітраспляценнях чужой графікі зашыфраваны беларускія словы.
Аказваецца, усё гэта існуе рэальна і мае сваю багатую гісто-рыю. Існуюць рукапісныя кнігі, створаныя на беларускай мове арабскім пісьмом. Называюцца яны Кітабы. Іх аўтары — бела-рускія татары.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1500 | Комментарии (0) |
Дрыгавiцкая дзяржава (Дрыгавицкая дзяржава) Цяперашні Тураў — невялікі ціхі пасёлак, а некалі на ягоным месцы шумеў багаты і прыгожы горад. У глыбокай старажытнас-ці там ужо былі мураваныя цэрквы і манастыры. Там перапісвалі кнігі, малявалі абразы для храмаў, адчынялі школы.
Па адукаванасці і культуры сваіх жыхароў горад на Прыпяці сапернічаў з Кіевам. Самая даўняя з вядомых сёння беларускіх рукапісных кніг створана ў Тураве.
На землях Тураўскага княства выраслі беларускія гарады: Пінск, Слуцк, Клецк, Рагачоў, Мазыр, Капыль1.
Прыпяць упадае ў Дняпро, і з Турава можна было лёгка тра-піць у Кіеў. Прытокі Прыпяці адкрывалі купцам шлях у По-лацкае княства, у Полыпчу і Прыбалтыку.
Жыхары дрыгавіцкай дзяржавы добра ведалі розныя склада-ныя рамёствы. Археолагі знаходзяць тут на раскопках пярсцён-кі і бранзалеты, наканечнікі стрэлаў і дзідаў, жалезныя замкі і шахматныя фігуркі, шкляны посуд і алавяныя абразкі. Бага-тая Тураўская зямля ляжала зусім блізка ад Кіева. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 537 | Комментарии (0) |
Найбольшага росквіту Слонім дасягнуў у другой палове ва-сямнаццатага стагоддзя, калі знаходзіўся ва ўладанні вялікага гетмана Міхала Казіміра Агінскага. Менавіта на яго сродкі і па яго праекце быў выкапаны канал даўжынёю сорак шэсць кіла-метраў, які злучыў раку Шчару з ракой Ясельдай. Нёман, як вядома, упадае ў Балтыйскае мора, а Прыпяць — у Чорнае. Таму са Слоніма самым танным шляхам, па вадзе, можна было трапіць адразу ў два моры, што вельмі паспрыяла развіццю гандлю1.
Пры жыцці Міхала Казіміра Агінскага Слонім называлі ста-ліцай мастацтваў, або Палескімі Афінамі. Тут працавала дру-карня, існавала значная бібліятэка, дзейнічаў тэатр, які нічым не саступаў лепшым тэатрам Еўропы. Незвычайна ўражвала сама тэатральная сцэна. На ёй маглі адбывацца бітвы коннікаў, а калі ўзнікала патрэба, то артысты выплывалі нават у лодках.
У балетах і операх бралі ўдзел выканаўцы з далёкай Італіі. Для навучання мясцовых танцораў і спевакоў Міхал Казімір Агінскі заснаваў балетную школу. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 465 | Комментарии (0) |
Нясвiжскiя загадкi (Нясвижския загадки) Мясцовыя дойліды ператварылі Нясвіжскі замак у дзівосны архітэктурна-паркавы ансамбль. Асабліва ўражвае палац, па-добны на казку, застылую ў цэгле і камені. Усё тут дыхае жывой мінуўшчынай і прымушае задумацца пра будучыню Радзімы: і самавітая ўязная брама, нібыта ўрослая ў зямлю, і высокія вежы, што імкнуцца ў неба, і велічныя залы, дзе міжволі спыня-ешся са сцішаным сэрцам. Даўно на чужыну вывезены старадаў-нія рыцарскія даспехі, карціны, летапісы, кнігі, слуцкія паясы. Але ніхто не здолеў вывезці, як незлічонае золата-срэбра, не-смяротны дух Чорнай дамы. Дух каралевы Барбары Радзівіл, атручанай хцівымі зайздроснікамі, якія не ведалі шчасця са-праўднага кахання, і сёння блукае ў палацы. Дзесьці ў падзя-мельных тайніках ужо амаль два стагоддзі хаваюцца ад людскіх вачэй дванаццаць срэбраных апосталаў. Іх шмат разоў шукалі аматары лёгкай нажывы, кажуць, нават зусім нядаўна. Дарэм-на намагаюцца. Апосталы вернуцца самі, калі адчуюць, што на Беларусі іх сапраўды чакаюць. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 659 | Комментарии (0) |
Сынковiцкая царква (Сынковицкая царква) Непадалёку ад горада Слоніма можна пабачыць адно з самых дзівосных збудаванняў на Беларусі — Сынковіцкую царкву. Яна, здаецца, дастае да аблокаў. Сцены зроблены з чырвонай ста-радаўняй цэглы, нібыта абпалены полымем шматлікіх войнаў, што пракаціліся па нашай шматпакутнай зямлі. Цяжка адар-ваць вочы ад гэтага надзвычай прыгожага помніка дойлідства.
Сынковіцкая царква — царква-крэпасць. Пра гэта сведчаць маўклівыя байніцы ў сценах храма. За яго магутнымі сценамі прашчуры не толькі маліліся, але і пры неабходнасці бараніліся ад ворагаў і перамагалі іх.
Падобная бажніца ёсць яшчэ толькі ў вёсцы Мураванка, што таксама ў Гродзенскай вобласЦі. У абодвух помніках увасоблены лепшыя рысы беларускага характару. Мы людзі мірныя і гасцін-ныя, але калі трэба, то ўмеем пастаяць за сябе, за сваю зямлю.
Сынковіцкая царква, на думку некаторых даследчыкаў даў-ніны, збудавана ў пачатку пятнаццатага стагоддзя. Паданне кажа, што заклаў яе сам вялікі князь Вітаўт.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 636 | Комментарии (0) |
Нясвіжская зямля мае багатую і слаўную гісторыю. Тут на-радзілася шмат цікавых і паэтычных паданняў і легендаў. Гэта таксама нашы помнікі мінуўшчыны і даўніны. Яны распавя-даюць нам пра тое, што было, хвалююць сваёй вобразнасцю, непаўторнасцю і таямнічасцю.
Існуе некалькі легендаў пра паходжанне назвы горада Нясвіж.
Вось адна з іх.
Там, дзе рэкі Уша і Лань блізка падыходзяць адна да адной, узнікла новае паселішча. Жыхары яго дапамагалі перацягваць волакам ладдзі з адной рэчкі ў другую. Затым паселішча пера-тварылі ў астрог. Пазней яно стала цэнтрам невялікага княства.
Паселішча было добра ўмацаванае. Гэтаму спрыялі і вялікія балоты-багны, і абаронцы-воіны. Іх называлі віжамі.
Ворагі баяліся нападаць на гэты горад, бо ў крэпасці было шмат воінаў. Ад сугучча кароткіх слоў «несць віжаў», што аз-начала «многа воінаў», сталі называць горад-крэпасць Нясвіж. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 568 | Комментарии (0) |
Сёння яны зберагаюцца ў самых вядомых музеях Лондана і Парыжа, Варшавы і Кіева і іншых гарадоў свету. Вельмі ба-гаты і каштоўны збор таксама захоўваўся ў Мінску, але ў гады Другой сусветнай вайны быў незваротна страчаны. Цяпер у Бе-ларусі засталіся толькі рэшткі гэтых дзівосных вырабаў. Гля-дзіш на іх, і міжволі згадваецца ранішні росны луг, што пералі-ваецца ўсімі колерамі пад першымі сонечнымі промнямі.
3 сівой даўніны і на працягу доўгіх стагоддзяў ткацкі станок надзейна служыў людзям. 3 пакалення ў пакаленне перадава-ліся таямніцы ткацкага майстэрства, і нялёгкая праца пера-тварылася ў высокае мастацтва. Сведчаннем таго з'яўляюцца створаныя пад сялянскімі стрэхамі і ўпрыгожаныя спрадвеч-нымі ўзорамі абрусы, дываны, ручнікі і, вядома ж, паясы, якія нашы продкі лічылі амаль галоўнай аздобай у вопратцы. Ся-ляне, праўда, насілі ваўняныя ці льняныя апаяскі. А магна-ты і заможная шляхта падпяразваліся вытканымі з залатых і срэбраных нітак паясамі, што прывозіліся з далёкіх усходніх краін. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 1431 | Комментарии (0) |
Шмат таямнічага ўтойваецца і ў назвах некаторых нашых абласных цэнтраў. Паводле шчаслівага збегу акалічнасцей, так сталася, што ўсе яны маюць даволі багатае гістарычнае мінулае, а гэта дае падставы для ўзнікнення розных легендаў аб па-ходжанні іх назваў. Прычым дапытлівы чалавечы розум па некаторых з іх яшчэ і па сённяшні дзень не дакапаўся да ісціны, працягваючы задавальняць сваю вялікую зацікаўленасць уся-го толькі здагадкамі і гіпотэзамі. Узяць, напрыклад, Гомель. Многія вучоныя ледзь не катэгарычна выводзяць яго са старажытнага тэрміна гаміла — узгорак. Аднак сёй-той схільны тлумачыць значэнне гэтага тапоніма на ўзроўні спрошчанага падыходу да загадкі. Назва тлумачыцца і тым, што паблізу го-рада, размешчанага на славутай рацэ Сож, было даволі мелка, і людзі, каб папярэдзіць адзін аднаго ў час руху па вадзе, вы-крыквалі: «Го-го-го! Мель!» Не навукова, але досыць займаль-на!
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 381 | Комментарии (0) |
Крыжакі часта нападалі на падуладныя Полацку паселішчы. На беразе шырокай Дзвіны стаяў горад Кукенойс. Там кіраваў кпязь Вячка з роду полацкіх князёў Рагвалодавічаў. Ягоныя атрады не давалі нямецкім рыцарам спакою і не пускалі іхнія войскі на славутую Полацкую зямлю.
Крыжакі сабралі супраць Вячкі вялікае войска. Сілы былі вельмі няроўныя, а падмога прыйсці не паспела. Каб не аддаць свой замак захопнікам, князь Вячка і дружына вырашылі спа-ліць яго і адступіць.
Вячка яшчэ доўга ваяваў з крыжакамі-агрэсарамі. Аднаго разу ён са сваімі людзьмі прыйшоў дапамагаць эстам, якія аба-ранялі горад Юр'еў.
Бой быў вельмі цяжкі. Крыжакі прарваліся ў горад. Усе аба-ронцы загінулі ў рукапашным баі. Склаў галаву ў баі і Вячка.
Цяпер старажытны горад Юр'еў завецца'Тарту. Адну з яго-ных прыгожых вулачак эстонцы назвалі імем адважнага бела-рускага князя.
Тэксты дыктантаў | Просмотров: 703 | Комментарии (0) |
Дойлiдетва беларускiх гарадоў (Дойлидетва беларуских гарадоу) Архітэктура і выяўленчае мастацтва Віцебшчыны — значная частка культурнай спадчыны Беларусі. На Віцебшчыне ўзніклі самабытныя архітэктурна-мастацкія школы і стылёвыя кірункі, якія ўплывалі на развіццё мастацкай культуры Беларусі. Ме-навіта на Віцебшчыне з'явіліся першыя на тэрыторыі Беларусі гарады. Гэты край адыграў пэўную ролю ў фарміраванні і гіс-торыі першай усходне-славянскай дзяржавы — Кіеўскай Русі.
Першым з беларускіх гарадоў заснаваны Полацк. 3 Полац-кам звязана ўзнікненне на тэрыторыі Беларусі манументальнай архітэктуры. Тут у сярэдзіне адзінаццатага стагоддзя пабудава-ны першы мураваны храм — Сафійскі сабор.
У дванаццатым стагоддзі, у перыяд найвышэйшага экана-мічнага і палітычнага ўздыму Полацкага княства, сфармірава-лася самастойная Полацкая школа дойлідства. Для яе характэр-на выкарыстанне тэхнікі, пры якой стваралася двухколерная гама паверхні сцяны.
Полацкая школа дойлідства, што склалася на аснове творчай перапрацоўкі антычнай архітэктуры Візантыі, атрымала ў два-наццатым стагоддзі выразна нацыянальныя рысы, мела сама-стойны творчы почырк. Яна зрабіла вялікі ўплыў на развіццё старажытнарускай архітэктуры. Тэксты дыктантаў | Просмотров: 403 | Комментарии (0) |